СЕВЯРДЭ́НКА (Васіль Пятровіч) (14.1.1904, г. Краматорск Данецкай вобл., Украіна — 19.12.1978),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1950), праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1963). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1932). З 1945 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1957 дырэктар, заг. лабараторыі пластычнасці, з 1970 старшы навук. супрацоўнік-кансультант Фізікатэхн. ін-та АН Беларусі, адначасова ў 1957—70 заг. кафедры БПІ. Навук. працы па пластычнай дэфармацыі, апрацоўцы металаў ціскам. Прапанаваў новыя спосабы апрацоўкі металаў з выкарыстаннем ультрагуку, распрацаваў метады гарачага гідрахім. выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Теория обработки металлов давлением. Мн., 1966;
Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);
Основы теории прокатки. Мн., 1969;
Прокатка и волочение с ультразвуком. Мн., 1970 (разам з У.У.Клубовічам, А.В.Сцепаненкам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж).
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР В.П.Северденко. Мн., 1979.