УЛЬЯ́НАВІЧЫ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Сянно—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на З ад г. Сянно, 69 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Бурбін. 440 ж., 158 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 16, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯ́ЖА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа, на аўтадарозе Смалявічы—Лагойск. Цэнтр Прылепскага с/с. За 14 км на ПнЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Смалявічы, 35 км ад Мінска. 439 ж., 137 двароў (2002). Трансп. прадпрыемства. Сярэдняя і спарт. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 16, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПІНЯ́ТЫ,
вёска ў Забрэжскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Ашмяны—Мінск. Цэнтр калгаса. За 9 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 84 км ад Мінска. 186 ж., 85 двароў (2002). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 16, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛУКТУА́ЦЫІ (ад лац. fluctuacio ваганне),
выпадковыя адхіленні фіз. велічынь ад іх сярэдніх значэнняў. Абумоўлены дыскрэтнасцю матэрыі (напр., атамнай структурай рэчыва, квантавай структурай выпрамянення) і цеплавым рухам часціц. Характэрныя для любых велічынь, залежных ад выпадковых фактараў. Мера Ф. — дысперсія або квадратычнае адхіленне. Ф. абмяжоўваюць тэарэтычна магчымы ліміт адчувальнасці вымяральных прылад. Гл. таксама Флуктуацыі электрычныя.
т. 16, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЯВІ́ЧЫ,
вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Свіслач, 131 км ад Гродна. 557 ж., 159 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
т. 16, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦЮХО́ВА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г. Крупкі, 120 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Прыяміна. 553 ж., 194 двары (2002). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік У.В.Кавалёнку.
т. 16, с. 567
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВІНЯВІ́ЧЫ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр Парэцкага с/с і калгаса. За 15 км на З ад г. Дзятлава, 150 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Наваельня. 469 ж., 189 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЯ́КАВА,
вёска ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнУ ад г. Узда, 50 км ад Мінска, 37 км ад чыг. ст. Негарэлае. 212 ж., 105 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСО́ВА,
вёска ў Пагосцінскім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад Салігорска, 130 км ад Мінска, 3 км ад Салігорскага вадасховішча. 737 ж., 334 двары (2003). Базавая школа-сад, Дом культуры, б-ка. Магіла сав. воіна. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РКІ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Браслаў, 235 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Шаркаўшчына. 243 ж., 93 двары (2003). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)