вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр Парэцкага с/с і калгаса. За 15 км на З ад г. Дзятлава, 150 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Наваельня. 469 ж., 189 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.