УСЯ́ЖА,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа, на аўтадарозе Смалявічы—Лагойск. Цэнтр Прылепскага с/с. За 14 км на ПнЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Смалявічы, 35 км ад Мінска. 439 ж., 137 двароў (2002). Трансп. прадпрыемства. Сярэдняя і спарт. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 16, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)