ФІЛІПІНЯ́ТЫ,

вёска ў Забрэжскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Ашмяны—Мінск. Цэнтр калгаса. За 9 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 84 км ад Мінска. 186 ж., 85 двароў (2002). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)