БУ́НКІН (Барыс Васілевіч) (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЛО́ДНЫЯ ПАХО́ДЫ»,
адна з формаў барацьбы беспрацоўных у час сусв.эканам. крызісу 1929—33. Удзельнікі паходаў у сталічныя ці вялікія адм. гарады ставілі свае патрабаванні ўрадам і парламентам, галоўныя з якіх — дзярж. страхаванне па беспрацоўі і выдача дапамогі беспрацоўным. Самыя вялікія «галодныя паходы» былі ў ЗША (1931, 1932) і Вялікабрытаніі (1932, 1933 і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЖЭ́ЦКІ (Уладзіслаў Вацлававіч) (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),
расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
дзяржаўны дзеяч Грэцыі. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Германіі і Францыі. У 1896 і 1914—20 дырэктар грэч.нац. банка. Прэм’ер-міністр у 1897—99, 1901—02, 1915—17 (з перапынкамі), 1926—28; у 1929—35 прэзідэнт Грэцыі. Садзейнічаў дзярж. перавароту ў кастр. 1935, які прывёў да аднаўлення манархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТА́Р—ТАСС, Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі,
цэнтральная дзярж.інфарм. служба. Створана ў 1962 на базе Тэлегр. агенцтва Сав. Саюза (ТАСС, засн. ў 1925, мела аддзяленні і карэспандэнцкія бюро больш як у 110 краінах). Збірае і забяспечвае інфармацыяй органы друку, радыёвяшчання і тэлебачання, урадавыя ўстановы і інш. арг-цыі ў Рас. Федэрацыі і за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Луіс дэ Алмейда) (н. 11.4.1931, г. Бісау),
палітычны і дзярж. дзеяч Гвінеі-Бісау. Брат А.Кабрала. Бухгалтар. У 1956 уступіў у Афр. партыю незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ, з 1964 чл. яе выканкома. У 1959 арганізаваў у Бісау забастоўку партовых рабочых. У 1973—80 прэзідэнт незалежнай Рэспублікі Гвінеі-Бісау (скінуты ў выніку перавароту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ХТЛА-Я́РВЕ (Kohtla-Järve),
горад у Эстоніі, размешчаны на плато Паўн.Усх. Эстоніі. 69,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр сланцаздабыўной і сланцахім. прам-сці, развіты эл.-тэхн., хім., паліўная, буд. матэрыялаў, мэблевая, лёгкая, харч.прам-сць. Газаправоды ў С.-Пецярбург і Талін. Музей сланцу. Філіял дзярж.маст. музея Эстоніі. Царква 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НЫ (ісп. marranos),
яўрэі ў Іспаніі і Партугаліі ў 14—17 ст., якія афіцыйна (у т. л. вымушана) прынялі каталіцтва. Займаліся гандлем, некат. з М. былі на дзярж. службе і нават сярод каталіцкага духавенства. Значная частка М. працягвала тайна выконваць яўр.рэліг. абрады, за што ісп.інквізіцыя падвяргала іх ганенням і пакаранню смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУЛА́ЕЎ Фёдар, гравёр і ювелір 2-й пал. 17 ст. «Чаканнай і чэрневай справы жалаваны майстар». Выхадзец з Беларусі. З 1663 працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1669 зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і інш. начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод інш. работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзярж. пячаткі.