СО́НЦАВА Юлія Іпалітаўна (7.8.1901, Масква — 1989),
расійская і ўкр. актрыса і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1981). Скончыла Дзярж. ін-т муз. драмы (1922). Першая роля ў фільме «Аэліта» (1924). З 1930 працавала са сваім мужам рэж. А.Даўжэнкам, з якім паставіла фільмы «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949, Дзярж. прэмія СССР) і інш. Сярод значных работ С. фільмы паводле сцэнарыяў Даўжэнкі «Паэма пра мора» (1958), «Аповесць палымяных гадоў» (1961, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Зачараваная Дзясна» (1964, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне, 1965), «Незабыўнае» (1968), «Такія высокія горы» (1974), «Свет у трох вымярэннях» (1980) і інш. Знялася ў фільмах «Леон Куцюр’е» (1927), «Бура» і «Джымі Хігінс» (1928), «Дзве жанчыны» (1930) і інш.
т. 15, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)