помнік стараж.-рус. дойлідства ў г.Ноўгарад. Пабудаваны ў 1045—50 кіеўскімі майстрамі ў дзядзінцы (крамлі) з каменю (скляпенні і аркі з цэглы-плінфы) на ўзор Кіеўскага Сафійскага сабора (толькі меншых памераў). Быў кафедральным саборам. Храм крыжова-купальны 5-нефавы 5-купальны 3-апсідны, абкружаны з трох бакоў напачатку 1-яруснымі, пазней — высокімі закрытымі 2-яруснымі галерэямі. З зах. боку ў галерэю ўбудавана масіўная вежа з лесвіцай, што вядзе на хоры. Сабор вылучаецца суровай магутнасцю і прастатой форм, сціпласцю дэкору. Захаваліся фрагменты фрэсак (2-я пал. 11 ст., 1108, 1144), зах. бронзавыя, т.зв. Карсунскія вароты (1152—56), абразы сярэдзіны 14 — пач. 15 ст. Сабор часткова пашкоджаны ў 1941—44, рэканструяваны. Цяпер музей і адначасова дзеючы храм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАЧАРКА́СК,
горад у Расіі, у Растоўскай вобл., на рэках Тузлаў і Аксай (правы прыток р. Дона). 189 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (электравозы, станкі), хім., харчасмакавая. 2 ВНУ. Тэатр. Музей Данскога казацтва. Каля Н. — Новачаркаская ГРЭС.
Засн. ў 1805 атаманам М.І.Платавым як новы адм. цэнтр Зямлі (з 1870 вобласці) Войска Данскога замест Чаркаска (цяпер станіца Старачаркаская). У 19 ст.паліт. цэнтр данскога казацтва. У 1870-я г. злучаны чыгункай з Растовам-на-Доне і пачаў хутка развівацца. У пач. 20 ст. важны цэнтр адукацыі і культуры Дона. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі (1942—43), моцна пашкоджаны. У Н. адбыліся Новачаркаскія падзеі 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЭЛЬМА́Н (Якаў Ісідаравіч) (4.12.1882, г. Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 16.3.1942),
вучоны, папулярызатар навук.фіз.-матэм. ведаў, адзін з заснавальнікаў жанру навукова-займальнай л-ры. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу (1909). У 1918—23 у Наркамаце асветы РСФСР, адначасова выкладаў у навуч. установах. З 1924 займаўся выданнем навукова-папулярнай л-ры. У 1935 удзельнічаў у Міжнар.матэм. кангрэсе ў Бруселі. Аўтар больш за 100 кніг («Займальная фізіка», «Займальная алгебра», «Міжпланетныя падарожжы» і інш.), перакладзеных на 24 мовы і выдадзеных агульным тыражом больш за 13 млн.экз. Адзін з першых прапагандыстаў ідэй К.Э.Цыялкоўскага і тэхн. распрацовак С.П.Каралёва. Імем П. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Літ.:
Мишкевич Г.И. Доктор занимательных наук: Жизнь и творчество Я.И.Перельмана. М., 1986.
украінскі хімік. Акад.АН Украіны (1925), акад.АНСССР (1930, чл.-кар. 1928). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1896), дзе і працаваў. З 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, з 1908 Кіеўскага політэхн. ін-та, у 1913—32 — Горнага і Хіміка-тэхнал. ін-таў у Екацярынаславе (Днепрапятроўску). З 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. ін-та фіз. хіміі (цяперІн-тфіз. хіміі Нац.АН Украіны імя П.). Навук. працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избр. тр. в области катализа. Киев, 1955;
Электрон в химии;
Избр. тр. Киев, 1956.
Літ.:
Ляликов Ю.С. Человек, который «видел» электроны. Кишинев, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЕНСБРУ́К (Ravensbrück),
нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Германіі ў 2-ю сусв. вайну. Існаваў у 1939—45 каля г. Фюрстэнберг (цяпертэр.б. лагера ў межах горада). Напачатку прызначаўся для зняволення ням. жанчын-антыфашыстак, з 1940 міжнар. жаночы канцлагер, у 1941 побач пабудаваны канцлагер для мужчын. Тут адначасова знаходзілася да 35 тыс. вязняў. Іх праца эксплуатавалася на патрэбы ваен. з-даў Сіменса і спец. прадпрыемстваў СС. У 1942—44 нацысты праводзілі над вязнямі злачынныя мед. эксперыменты. У лагеры дзейнічалі антыфаш. групы Супраціўлення. Усяго праз лагер прайшло 132—135 тыс. жанчын і дзяцей 23 нацыянальнасцей; знішчана 92—93 тыс. жанчын і дзяцей, 1617 мужчын. Ацалелыя 23—40 тыс. вязняў вызвалены сав. войскамі 30.4—1.5.1945. У 1959 на тэр.б. лагера створаны мемарыяльны музей і ўстаноўлены манумент ахвярам нацысцкага тэрору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16 ст. ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Упершыню згадваецца ў інвентары Радашковіч за 1549. Размяшчаўся паміж 2 ставамі, утворанымі на рэках Гуйка і Вязынка, на «капцы сыпаным», і формай нагадваў няправільны чатырохвугольнік. З усіх бакоў замак акружала вада. У замку было 5 вежаў (у т. л. вежа-брама), звязаных паміж сабой сценамі (гароднямі). Адна вежа месцілася асобна на падворку. Сярод узбраення Р.з. ў інвентары згадваюцца гарматы, гакаўніцы, ручніцы, аркебузы, кіі. Былі таксама запасы свінцу, пораху і інш. Перад замкам размяшчаліся арсенал, 2 млыны, сядзібны дом, лазня, бровар і інш.гасп. пабудовы. У інвентары адзначана, што Р.з. «добрага будованья, не гнилого». Цяпер замчышча часткова разбурана і занята сучаснай забудовай.
Літ.:
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978.
нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатр. дзеяч. Скончыў тэатр. школу пры Венскай кансерваторыі (1894). З 1894 акцёр, у 1905—33 кіраўнік Ням.т-ра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім т-рах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна ням. і ант. класіку, У.Шэкспіра, М.Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М.Горкага (паст. пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдып» Сафокла — Г.Гофмансталя. З 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр. школу, здымаў фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літ. летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2-й пал. 17 ст. рускага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў б-цы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас.дзярж. бібліятэцы. Апрача бел.-літ. хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у т. 35 «Поўнага збору рускіх летапісаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКСЯ́Н (Ара Мігранавіч) (7.4.1902, г. Стамбул, Турцыя — 14.6.1969),
армянскі скульптар. Нар.маст.СССР 1963. Правадз.чл.АМСССР (1958). Скончыў маст. школу ў Канстанцінопалі (1921) і АМ у Вене (1924). З 1945 выкладаў у Ерэванскім маст.-тэатр. ін-це (з 1947 праф.). Адзін з заснавальнікаў армянскага філіяла Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Творы вызначаюцца яркасцю псіхал. характарыстык, строгім лаканізмам форм: помнікі С.Спандарану (1927), Н.Сцепаняну (1950) і А.Туманяну (1957) у Ерэване, С.М.Кіраву ў Ванадзоры (1942), У.І.Леніну ў г. Камо (1959), партрэты хлопчыка (1922), А.Мелік-Пашаева (1934), А.Джывелегава (1942), Спандарана (1947), Т.Тараманяна (1950), С.Шаўмяна (1952) і інш. Аўтар рэльефу для помніка героям майскага паўстання ў г. Ленінакан (цяперг. Гюмры, 1930—31).
А.Сарксян. Рэльеф помніка героям майскага паўстання ў Ленінакане. 1930—31.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЎМА́КА ПАЎСТА́ННЕ,
паўстанне скіфаў у Баспорскай дзяржаве ў 107 да н.э., якое ўзначаліў правадыр баспорскіх скіфаў Саўмак. Пачалося ў Пантыкапеі (цяперг. Керч, Украіна) у час перагавораў пантыйскага палкаводца Дыяфанта з баспорскім царом Перысадам V аб перадачы ўлады над краінай пантыйскаму цару Мітрыдату VI Еўпатару, што значна ўзмацніла б эксплуатацыю скіфскага насельніцтва (залежных сялян, рамеснікаў, рабоў). Саўмак забіў Перысада, а Дыяфант уцёк у Херсанес. Паўстанцы авалодалі ўсёй еўрап.ч. Баспора і Саўмак стаў царом Баспора (кіраваў каля года). Пасля працяглай падрыхтоўкі Мітрыдат VI накіраваў у Сінопу (гл.Сіноп) карную экспедыцыю на чале з Дыяфантам, да якой у Крыме далучаны херсанескія атрады. Войскі Дыяфанта занялі Феадосію, прайшлі Керчанскі п-аў і захапілі Пантыкапей. С.п. было задушана, Саўмак трапіў у палон (пазней пакараны смерцю), а Баспорская дзяржава перайшла пад уладу Мітрыдата VI.