рака ў Ровенскай вобл. Украіны, Столінскім р-не Брэсцкай і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Беларусі, правы прытокр. Прыпяць. Даўж. 178 км, пл. вадазбору 5,3 тыс.км²; у межах Беларусі адпаведна — 112 км і 4,3 тыс.км². Пачынаецца ў Ракітнаўскім р-не Ровенскай вобл., вусце за 2 км на ПнУ ад в. Пагост Жыткавіцкага р-на. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шыр. 0,5—1 км, ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, роўная, пераважна забалочаная. Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, у вярхоўі каналізаванае, шыр. ў ніжнім цячэнні 20—30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́Л,
рака ў Казахстане і Расіі, левы прытокр. Іртыш (бас.р. Об). Даўж. 1591 км, пл.бас. 426 тыс.км². Верхняе цячэнне па Тургайскім плато, сярэдняе і ніжняе па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Ісець, Тура, Таўда (злева), Убаган (справа). У нізоўях ледастаў з кастр.—ліст., у вярхоўях — з ліст. да сярэдзіны мая. Разводдзе ў вярхоўях з 1-й пал.крас. да сярэдзіны чэрв., у нізоўях — да пач. жніўня. Сярэдні расход вады каля с. Ліпаўскае 838 м³/с. Рэгулярнае суднаходства ў вярхоўях (105 км) і ад вусця р. Тура (255 км). Сплаўная. На Т. — гарады Лісакоўск, Рудны, Кустанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РКІ, гузы, узы,
качавыя цюркамоўныя плямёны, якія вылучыліся з племяннога аб’яднання агузаў. Да сярэдзіны 11 ст. выцеснілі печанегаў і пасяліліся ў паўд.-рус. стэпах. Як саюзнікі кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча ўдзельнічалі ў 985 у паходзе на Балгарыю Волжска-Камскую. У 1060 разгромлены аб’яднанымі войскамі стараж.-рус. князёў. У 1116 частка Т. разам з печанегамі атрымала паражэнне ад полаўцаў і перасялілася на Русь. Т. рассяліліся ў бас.р. Рось (прыток Дняпра), дзе пабудавалі г. Торчаск; паступова яны перайшлі да аселасці і сталі займацца земляробствам. Т. удзельнічалі ў барацьбе супраць полаўцаў на баку стараж.-рус. князёў. Частка Т. аславянілася, астатнія асіміляваны полаўцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЖЫЦА,
рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прытокр.Зах. Дзвіна. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 350 км², Выцякае з воз. Цятна за 1,2 км на У ад в. Дубровы, вусце за 1 км на ПдЗ ад чыг. ст. Верхнядзвінск. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны. Асн. прытокі: ручай Муквяціца (справа) і р. Бярозаўка (злева). Даліна U-падобная, на асобных участках трапецападобная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, шыр. 100—150 м, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. 3—5 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УФА́,
рака ў Чэлябінскай, Свярдлоўскай абл. і Башкортастане (Расія), правы прытокр. Белая (бас.р. Кама).
Даўж. 918 км, пл.бас. 53,1 тыс.км². Выцякае з Уфімскага воз. на Сярэднім Урале. У верхнім цячэнні — горная рака, цячэ ў вузкай даліне, ніжэй упадзення р. Юрузань даліна пашыраецца. Асн. прытокі: Ай, Юрузань (злева), Бісерць, Цюй (справа). Сярэдні гадавы расход вады каля Паўлаўскай ГЭС у ніжнім б’ефе 329 м³/с. Ледастаў з канца кастр. — пач.снеж. да крас. — пач. мая. У бас. У. каля 600 азёр. Суднаходная на 135 км вышэй і на 170 км ніжэй Паўлаўскай ГЭС. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. На У — гарады Краснаўфімск, Уфа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРУХА́,
рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прытокр. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 57 км. Пл. вадазбору 525 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад пас. Альховае Добрушскага р-на, вусце за 4 км на З ад в. Церуха Гомельскага р-на. Цячэ па ўсх. ускраіне Гомельскага Палесся. Даліна пераважна выразная. Пойма двухбаковая (шыр. да 2 м), часткова асушаная. Рэчышча на вял. працягу каналізаванае (шыр. да 10 м). Берагі стромкія, выш. да 3 м. Замярзае ў канцы 2-й дэкады снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк меліярац. каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Церуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЙМС, Джэмс (James),
назва 2 рэк у ЗША. 1) Рака ў штаце Віргінія. Даўж. каля 550 км, пл.бас. 25,1 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, перасякае хр. Блу-Рыдж (у цясніне Жалезныя Вароты), плато Підмант, на ўступе якога ўтварае вадаспады, цячэ па Прыатлантычнай нізіне, упадае ў Чэсапікскі заліў Атлантычнага ак. Сярэдні расход вады каля г. Рычманд 210 м³/с. Да гэтага горада рака суднаходная. У вусці — марскі порт Норфалк.
2) Рака ў штатах Паўн. і Паўд. Дакота, левы прытокр. Місуры. Даўж. каля 1140 км, пл.бас. 57,2 тыс.км². Пачынаецца на плато Місуры, цячэ па шырокай даліне паралельна ўсх. ўступу Вял. раўнін. Кароткачасовае веснавое разводдзе. Высокія летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛІ́ЙСКІЯ А́ЛЬПЫ (Australian Alps),
горы на ПдУ Аўстраліі, найб. высокая і расчлянёная частка Вял. Водападзельнага хрыбта. Даўж. каля 450 км, шыр. да 150 км. Пераважная выш. 1700—2000 м, найб. — 2230 м, г. Касцюшкі (самая вял. вяршыня Аўстраліі). Аўстралійскія альпы — высока ўзняты горставы масіў, разбіты разломамі на асобныя хрыбты-блокі (Гурак, Манара, Муніёнг, Бары і інш.) са слядамі чацвярцічнага зледзянення (марэны, кары, цыркі і невял. лядовыя азёры). Складзены з палеазойскіх кварцытаў, сланцаў і вапнякоў, пранізаных гранітнымі інтрузіямі. Радовішчы бурага і каменнага вугалю. З паўн.-зах. схілаў пачынаецца гал. рака Аўстраліі Мурэй і яе прыток Дарлінг. Да выш. 1200 м — эўкаліптавыя лясы, вышэй — зараснікі верасоў, участкі злакавых лугоў і камяністых россыпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁКМА,
рака ў Расійскай Федэрацыі, у Чыцінскай і Амурскай абл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток Лены. Даўж. 1436 км, пл.бас. 210 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах Алёкмінскага Станавіка, цячэ ў вузкай даліне з крутымі схіламі (рэчышча з перакатамі), далей — у глыбокай даліне прарыву паміж хрыбтамі Удакан і Станавы, мае 13 парогаў, непраходных для суднаў. На апошніх 410 км цячэ ў шырокай даліне па Сярэднесібірскім пласкагор’і (суднаходны ўчастак). Асн. прытокі Тунгір, Нюкжа (справа), Чара (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Летам бурныя паводкі. Замярзае ў канцы кастр., крыгалом у маі, у нізоўях у чэрвені. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2000 м³/с. Сплаўная ніжэй вусця р. Тунгір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НІЦКАЯ БІ́ТВА 1527.
Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татараў каля р. Альшаніца (прыток Дняпра), за 30 км на ПдУ ад Кіева 27 студз. Са снеж. 1526 татары шматлікімі набегамі на польскія, паўд.-бел. і літ. землі прычынялі вял. страты. 7 тыс. коннікаў ВКЛ на чале з вял. Гетманам К.Астрожскім і палявым гетманам Я.Радзівілам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і інш. дагналі татараў (24 тыс.чал. на чале з царэвічам Малаем) на р. Альшаніца, разбілі іх і вызвалілі 80 тыс. палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.