Засн. ў 1992 у г. Гомель на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІс.-г. радыялогіі (з 1986). З 1995 НДІ радыялогіі ў падпарадкаванні Мін-вапа надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь. З 1999 Рэсп.н.-д. унітарнае прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» Мін-вапа надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Асн. кірункі навук. дзейнасці: распрацоўка навук. праблем рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый; даследаванні ў галіне с.-г. радыялогіі і распрацоўка практычных рэкамендацый для аграпрамысл. вытв-сці ва ўмовах радыеактыўнага забруджання тэрыторыі; аналіз ахоўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на забруджаных тэрыторыях, з мэтай аптымізацыі суадносін выдаткаў і дозавых нагрузак на насельніцтва; вывучэнне дынамікі паводзін радыенуклідаў у трафічным ланцугу глеба—расліны—жывёлы—прадукты харчавання; інфарм.-аналіт. забеспячэнне Дзярж. праграмы Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; інфарм. забеспячэнне грамадскасці пра наступствы катастрофы на ЧАЭС, вынікі рэабілітацыйных і аздараўленчых работ; распрацоўка метадаў радыяцыйнай і экалагічнай бяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Пётр Андрэевіч (1645—10 або 18.2.1729),
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф’і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2-м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. З 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання з-за мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў Тайнай канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. З 1726 чл.Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавымпа пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыштаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.
Тв.:
Путешествие стольника П.А.Толстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАДЖА́ЙНАСЦЬсельскагаспадарчых культур,
колькасць прадукцыі раслінаводства з адзінкі пасяўной плошчы. Вызначаюць у цэнтнерах з 1 га (у цяплічна-парніковай вытв-сці ў кг/м²). Узровень У. залежыць ад кліматычных, геагр., глебавых, мікрабіял., агратэхн., эканам. і інш. фактараў. Павышэнню У. садзейнічае вырошчванне с.-г. культур па інтэнсіўнай тэхналогіі. Адрозніваюць патэнцыяльную, планавую, У. на корані, фактычны збор, сярэднюю У.
Патэнцыяльная У. — макс. колькасць прадукцыі, якую можна атрымаць з 1 га пры поўнай рэалізацыі прадукц. якасцей с.-г. культуры, сорту; вылічваюць н.-д. ўстановы для вызначэння набору сартоў, найб. рацыянальнай с.-г. структуры для пэўнага рэгіёна. Планавая У. — колькасць прадукцыі, якую можна атрымаць з 1 га у канкрэтных гасп. умовах. У. на корані — колькасць гатовай прадукцыі ў полі перад своечасовай уборкай. Паказчык выкарыстоўваецца для распрацоўкі мер па зніжэнні страт ураджаю. Свірнавая У. (фактычны збор) — сабраная і ўлічаная прадукцыя. Сярэдняя У. вызначаецца за 1 ці некалькі гадоў па гаспадарцы або адм. адзінцы (раёне, вобласці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦЬКО́ Жазеф Паўлавіч (н. 19.6.1923, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. геафізік; адзін са стваральнікаў бел. школы па фундаментальнай геафізіцы, заснавальнік Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі. Канд. геолага-мінералагічных навук (1952). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1947). З 1951 у Ін-це геал. навук (у 1959—63 заг.геафіз. лабараторыі) і з 1963 заг. сектара фізікі Зямлі Лабараторыі геахім. праблем АН Беларусі. Выкладаў у БДУ (1953—65). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (у 1971—87 заг. лабараторыі). Навук. працы па геафізіцы, сейсмалогіі, праблемах геолага-геафіз. абгрунтавання пошукаў радовішчаў карысных выкапняў. Развіў новы для Беларусі навук. кірунак па фізіцы Зямлі (вывучэнне яе глыбіннай будовы, сейсмалогіі і зямнога электрамагнетызму). Прыняў удзел у выкананні шэрагу міжнар. праектаў і праграм. Адзначаны медалём «100 гадоў міжнароднай геафізіцы» (1983).
Тв.:
Глубинное строение территории Белоруссии и Прибалтики по данным геофизики. Мн., 1974;
Глубинное строение и динамика земных недр территории Белоруссии. Мн., 1991 (у сааўт.);
Геофизическая обсерватория Плещеницы (Минск). Мн., 1993 (разам з Ю.М.Кузняцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РСКІ Міхаіл Іванавіч (? — 12.9.1797),
бел. і польскі драматург, педагог. Выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.), дзе разам з К.Марашэўскім і Ю.Юрэвічам стварыў Забельскі школьны тэатр. Для яго перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787); увёў туды вобразы бел. сялян Хведара і Апанаса, сцэны з якімі нагадваюць традыц.бел. інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў бел.мясц. каларытам. Трагедыі «Сапар» (1788), «Фемістокл» (1790, абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты зант. гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91, на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы бел.феад. грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» (1790, абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў т-ры, падручніка па рыторыцы (на лац. мове, рукапіс у б-цы Вільнюскага ун-та).
Тв.:
Доктар па прымусу // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
аўстрыйскі перакладчык, папулярызатар бел. культуры. З 1937 жыве ў Аўстрыі. Скончыў класічную гімназію (1946). Вывучаў англ. і раманскія мовы, у канцы 1950-х г.бел., укр., польскую, кашубскую. У 1959—69 у Зальцбургскім нар. вячэрнім ун-це (чытаў курс лекцый па гісторыі Беларусі). Пераклаў на ням. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і інш. Апублікаваў артыкулы пра Беларусь і бел. культуру: «Янка Купала — паэт з Беларусі», «Беларусь — папялушка Еўропы». Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталогія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры» (1983). Пераклаў збел. на ням. мову раман Ю Попкі «Свеціць у тумане» (1985), працу Р.Астроўскага «Беларусь з X па XVI стагоддзе» (1986), прадмову Я.Белавежскага да ням.-бел. выдання «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зб. артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988).
Літ.:
Соколовский В. Золушка Европы? Белорусская культура в Австрии и Швейцарии // Неман. 1996. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ДЗЬКА Іосіф Ігнатавіч (ліст. 1887, в. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 сакратар Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б). З 1919 пам. ваенкома ў Навагрудку, ваенком Рагачоўскага пав., з 1920 ваенком Гомельскай губ.З 1922 старшыня выканкома Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. З 1928 нам. наркома земляробства БССР. У 1929—30 старшыня Віцебскага акр., з 1931 Мінскага гар. выканкомаў. У 1933—37 нач. упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССРпаБССР, з 1937 — па Казахскай ССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—37. Чл.ЦВКСССР і ЦВКБССР. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСУ́ЛІЧ Вера Іванаўна (8.8.1849, в. Міхайлаўка Смаленскай губ. — 8.5.1919),
дзеяч рас.рэв. руху. З 1868 удзельніца рэв. гурткоў. У 1869—71 у зняволенні па справе С.Г.Нячаева, потым у ссылцы. З 1875 чл. кіеўскай народніцкай групы «бунтароў». З 1877 у Пецярбургу. 24.1.1878 страляла ў пецярбургскага граданачальніка Ф.Ф.Трэпава за катаванне па яго загаду паліт. вязня. 31.3.1878 апраўдана судом прысяжных. Эмігрыравала. З 1879 у Расіі, чл. арг-цыі «Чорны перадзел». У 1880—1905 зноў у эміграцыі. Адзін з арганізатараў групы «Вызваленне працы» (1883). З 1900 чл. рэдакцыі газ. «Искра» і час. «Заря». Пасля расколу РСДРП (1903) актыўны дзеяч меншавізму. Кастр. рэвалюцыю 1917 сустрэла варожа.
грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 форм, афарбоўка шапкі якіх залежыць ад месца росту грыба. Напр., П. баравы, дуброўны, чырв.-буры. Трапляюцца зчэрв.павер. у лясах з асінай, бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 4—20 см (радзей 30), аранжавая, аранжава-чырв., чырв.-бурая, часам белая, паўшарападобная, сухая, з вузкай палоскай скуркі па краі. Ножка белая, даўж. 6—20 см, патоўшчаная каля асновы, валакністая, з лускавінкамі, якія з часам цямнеюць. Мякаць белая, шчыльная, на зломе сінее, потым шарэе. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́РКІН Алег Міхайлавіч (н. 15.4.1947, г. Чайбалсан, Манголія),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1968). З 1980 у Гродзенскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). З 1998 у Бел.пед. ун-це (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц. Прапанаваў калібровачную тэорыю, якая аб’ядноўвае ўсе магчымыя варыянты лева-правых мадэлей электраслабага ўзаемадзеяння, прадказаў карэляцыю нейтрыннага патоку з сонечнымі ўспышкамі, выканаў шэраг інш. даследаванняў па фізіцы нейтрына.
Тв.:
Поиски нарушения лептонного флэйвора на мюонных коллайдерах (разам з Г.Р.Баяркінай) // Ядерная физика. 1997. Т. 60, № 4.