УКРА́ІНЕЦ Паўла Пятроўна (н. 26.9.1933, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.гісторык, паліто лаг, сацыёлаг і журналіст. Д-ргіст.н. (1986), праф. (1987). Скончыла Мінскую вышэйшую парт. школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1951 на журналісцкай, з 1957 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1971 у апараце ЦККПБ, з 1979 нам.заг. аддзела культуры. З 1987 заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. З 1991 у БДУ. Навук. працы па праблемах сац. кіравання, паліталогіі, культ. будаўніцтва, новых тэхналогій у менеджменце, тэорыі і арганізацыі сац. работы.
Тв.:
Социально-культурный комплекс: Опыт, проблемы. М., 1983;
Начала социальной работы. Мн., 2001 (у сааўт.);
Менеджмент: Новые технологии. Мн., 2001;
Гражданское общество в Республике Беларусь: Проект и реальность // Социологическая наука и современность. Мн., 2002;
Политология в вопросах и ответах. Мн., 2002;
Теория и организация социальной работы. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКІДЫ́Д (Thukydidēs; каля 460 396 да н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. З арыстакратычнага роду. Атрымаў рознабаковую адукацыю ў Афінах. Прыхільнік памяркоўнай алігархіі. У час Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. стратэг; з-за няўдалага камандавання ў 424 да н.э. асуджаны на выгнанне, жыў у Фракіі. Яго асн. праца «Гісторыя» (у 8 кн.) даведзена да 411 да н.э. Лічыў, што яго «Гісторыя» павінна даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асн. яго метады — аб’ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Ф., прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя паліт. і эканам. фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое божае ўмяшанне. Прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і інш.) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыўнасць дазваляюць лічыць Ф. адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНТУ́РЫЯ Уладзімір Аляксандравіч (28.6.1923, Баку — 28.11.1988),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Д-р архітэктуры (1965), праф. (1968). Скончыў Азербайджанскі індустр.ін-т (1947). У 1947—49 у ін-це «Белдзяржпраект» у Мінску, з 1953 выкладчык БПІ (з 1969 заг. кафедры). Аўтар праектаў дэталёвай планіроўкі гіст. цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972, абодва ў сааўт.). Пад яго кіраўніцтвам праведзены абмеры помнікаў бел. дойлідства (1954—70) і абследаванне гіст. забудовы бел. гарадоў (1971—82). Працы па гісторыі бел. архітэктуры: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (1962), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (1982), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983;
История архитектуры Белоруссии. Т. 1. 3 изд. Мн., 1985;
Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛКО́Ў Міхаіл Дзмітрыевіч (1743 або 1744, Масква — 4.11.1792),
рускі пісьменнік, гісторык, этнограф, эканаміст. Быў акцёрам, прыдворным лакеем, чыноўнікам Сената; у 1779 атрымаў спадчыннае дваранства. Аўтар зб. шахрайскіх навел і чарадзейна-рыцарскіх аповесцей «Перасмешнік, або Славенскія казкі» (ч. 1—5, 1766—89), у якім упершыню ў рус. л-ры выкарыстана слав. міфалогія, затым сістэматызаваная ім у спец. міфалагічных слоўніках (самы поўны «Абэвэга рускіх забабонаў...», 1786). Яго твор «Прыгожая паварыха, або Прыгода распуснай жанчыны» (1770, няскончаны) — першая спроба рус. шахрайскага рамана, напісанага ад асобы гераіні. Складальнік «Збору розных песень» (т. 1—4, 1770—74), «Слоўніка рускіх забабонаў» (1782). Працаваў над зборам заканад. актаў і інш. дакументаў пра гандаль «Гістарычнае апісанне расійскай камерцыі...» (т. 1—7, 1781—88).
Тв.:
У кн.: Поэты XVHI в. Л., 1958. Т. 1;
Стихотворная сказка (новелла) XVIII — нач. XIX вв. Л., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НІЧ Валерый Антонавіч (н. 17.9.1949, в. Благадаць Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУССССР (1979). Працаваў у органах унутр. спраў, з 1983 выкладчык, з 1988 заг. кафедры, з 1994 праф. Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю міліцыі Беларусі з 2-й пал. 20 ст. да сучаснасці, злачыннасць і яе папярэджанне ў Рэспубліцы Беларусь. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па праблемах барацьбы са злачыннасцю.
Тв.:
Органы милиции и общественность Белорусской ССР на страже правопорядка, 1971—1985 гг.Мн., 1990;
Деятельность милиции и общественности в Белорусской ССР по борьбе с преступностью, 1971—1985 гг.Мн., 1990;
Организация работы с кадрами милиции в Белоруссии (1971—1985). Мн., 1992;
Милиция и общественность на страже правопорядка: На примере Беларуси, 1968—1992 гг.Мн., 1993;
Предупреждение преступности: зарубежный опыт, международное сотрудничество. Мн., 2000 (разам з І.М.Серабраковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 10.12.1927, в. Каралі Віцебскага р-на),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1964). У Вял.Айч. вайну партызан у Віцебскай вобл. З 1944 пам. машыніста, з 1949 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Віцебску. З 1964 кіраўнік лектарскай групы, у 1969—74 сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1965—69 выкладчык, дэкан завочнага ф-та, у 1974—91 прарэктар БДУ. Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Тв.:
Партийные организации Белоруссии в борьбе за укрепление дисциплины труда в промышленности. Мн., 1976;
Партийное руководство внедрением передового опыта в промышленности (1959—63 гг.) // Из практики партийного руководства хозяйством. М., 1964;
Укрепление социалистической дисциплины труда // Деятельность партийных организаций Белоруссии по идейно-политическому воспитанию трудящихся. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Парфен Пятровіч (28.10.1904, в. Гайшын Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.8.1954),
бел.гісторык, дзярж. дзеяч БССР. Канд.гіст.н. (1948). Скончыў камуніст.ун-т Беларусі (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1948). Працаваў настаўнікам. З 1925 на сав., гасп. і парт. рабоце ў Прапойскім р-не, Мінску. У 1933—35 выкладчык Камуніст. ун-та Беларусі. З 1936 заг. аддзела, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. У 1938—41, 1943—17 рэктар БДУ, у 1941—42 дырэктар Ніжнетагільскага пед. ін-та. З 1947 заг. кафедры асноў марксізму-ленінізму Бел.політэхн. ін-та, у 1949—52 дацэнт БДУ. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—41, Рэвіз. камісіі КП(б)Б у 1940—46. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47.
Літ.:
Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921—2001. Мн., 2001. С. 78—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛІХА́НАЎ Чакан Чынгісавіч (1835, урочышча Кушмурун Кустанайскай вобл., Казахстан — кастр. 1865),
казахскі асветнік-дэмакрат, гісторык, этнограф і фалькларыст. Чл.Рус.геагр.т-ва (1860). Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1853). Удзельнік навук. экспедыцый у Сярэднюю Азію, Казахстан і Зах. Кітай, аўтар даследаванняў па гісторыі і культуры народаў гэтых краін. У працах «Кіргізы» (так называлі тады казахаў; 1856—58, апубл. 1958), «Сляды шаманства ў кіргізаў», «Кіргізскае радаслоўе» (абедзве апубл. 1904) матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, культуры казахаў. Зрабіў мноства этнаграфічна дакладных жанравых, партрэтных і пейзажных замалёвак да сваіх навук. і пуцявых дзённікаў. Артыкулы «Паданні і легенды Вялікай Кіргіз-Кайсацкай арды», «Нарысы Джунгарыі» і інш. пра вусную нар. творчасць казахаў, асаблівасці імправізатарскага майстэрства акынаў, віды песень і рытміку казахскага верша. Упершыню запісаў і пераклаў на рус. мову частку кірг.нар. эпасу «Манас».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Данілавіч (1860—1914),
бел. настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі ін-т (1885). Выкладаў у Далынскім нар. вучылішчы (Невельскі пав. Віцебскай губ.). У 1894—98 супрацоўнік газ. «Витебские губернские ведомости». Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. У 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю. Апісваў населеныя пункты на Зах. Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фауну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім пав. («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэліг. абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць бел.нар. песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896). Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і інш.маст. твораў.
Тв.:
О волоках великого водного пути из варяг в греки. Витебск, 1894;