САРО́КІН Валянцін Васілевіч (н. 25.7.1936, хутар Авашл, Башкортастан),
рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). З 1965 у час. «Волга» (г. Саратаў), з 1967 у час. «Молодая гвардия», у 1971—81 гал.рэдактарвыд-ва «Современник», з 1983 прарэктар Літ. ін-та імя М.Горкага, Вышэйшых літ. курсаў у Маскве. Першая кніга паэзіі — «Мара» (1960). У зб-ках вершаў і паэм «Я не ведаю спакою» (1962), «Размова з каханай» (1968), «Блакітныя перавалы» (1970), «За жураўліным голасам» (1972), «Барвовыя салаўі» (1976), «Хачу быць ветрам» (1982, Дзярж. прэмія Расіі 1986), «Нас двое» (1987), «Абяцанне» (1989) і інш. — лёс Расіі і славян, айч. гісторыя; тэмы народ і герой, народ і паэт, творца і час, творца і радзіма, лірыка кахання. У кн. артыкулаў-роздумаў, нарысаў-апавяданняў «Падзяка: Паэт пра паэтаў» (1986) С. праз творчыя лёсы блізкіх яму паэтаў паказвае і свой лёс. Аўтар цыкла вершаў «Славянскія матывы», прысвечанага Беларусі. Перакладае на рус. мову вершы Р.Барадуліна, В.Зуёнка, Г.Пашкова, А.Пысіна і інш. Сакратар Міжнар. згуртавання пісьменніцкіх саюзаў (з 2000). Міжнар. прэмія імя М.Шолахава 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАБА́Н Віталь Уладзіміравіч (н. 5.8.1947, в. Шылавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык, літаратуразнавец. Канд.гіст.н. (1987). Скончыў Ленінградскі ун-т (1970). З 1972 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1992—95 заг. рэдакцыі). З 1995 нам. дырэктара, з 1997 саветнік Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 нам. дырэктара Нац. навукова-асв. цэнтра імя Ф.Скарыны, з 2002 у Нац. архіве Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю бел.нац. руху, культуры 19 — пач. 20 ст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Увёў у навук. ўжытак невядомыя тэксты бел. л-ры 19 ст. (у зб. «Шляхам гадоў», 1990), гіст.-літ. матэрыялы пра жыццё і творчасць бел. пісьменнікаў, грамадскіх і культ. дзеячаў («Гарэцкі М. Публіцыстыка 1918—1919 гг.», укл. з В.Дз.Селяменевым, 2000) і інш. Адзін са складальнікаў бібліягр. дапаможнікаў «М.М.Улашчык» (1996), «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (1997), «Бібліятэка Міхася Мялешкі» (1998), «Р.П.Платонаў» (2000), «М.В.Доўнар-Запольскі» (2001). Рэдактар-складальнік кн. «Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна» (1989). Сааўтар сцэнарыяў дакумент.-маст. фільмаў пра Ц.Гартнага, У.Ігнатоўскага, Я.Купалу і інш.
Тв.:
Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2;
Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии. Мн., 1986;
«Хай ведаюць патомкі...»: Алесь Гарун — дэлегат і гісторык Усебеларускага з’езда 1917 г. // Роднае слова. 1997. №8;
Дакументальная спадчына Усебеларускага з’езда 1917 г.: прабл. збору, захавання і выдання // Архівы і справаводства. 2000. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОВРЕМЕ́ННИК»,
рускі літаратурны і грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў 1836—66 у Пецярбургу; да 1843 4 разы ў год, потым штомесячна. Рэдактар і заснавальнік А.Пушкін. Ён залучыў да ўдзелу ў часопісе У.Адоеўскага, П.Вяземскага, М.Гогаля, В.Жукоўскага, А.Кальцова, Ф.Цютчава.
Пасля смерці Пушкіна «С.» выдавалі Вяземскі, Жукоўскі і інш. У 1838 належаў П.Плятнёву. З 1847 (выдаўцы М.Някрасаў і І.Панаеў, ідэйны кіраўнік В.Бялінскі) «С.» набыў рэв.-дэмакр. кірунак. Выступаў супраць прыгонніцтва, прапагандаваў ідэі утапічнага сацыялізму, адстойваў метад крытычнага рэалізму ў л-ры. У ім супрацоўнічалі М.Агароў, А.Герцэн, Дз.Грыгаровіч. А.Майкаў, Л.Талстой, І.Тургенеў і інш. З прыходам М.Чарнышэўскага (1853) і М.Дабралюбава (1856) «С.» стаў цэнтрам прапаганды ідэй рэв. дэмакратыі. У чэрв. 1853—55 у «С.» друкаваліся нарысы П.Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», якія асвятлялі жыццё бел. народа, яго гісторыю.
«С.» палемізаваў са славянафіламі, у т. л.газ. «День» І.Аксакава, якая нібыта абараняла беларусаў ад паланізацыі і акаталічвання, але рабіла гэта з пазіцый самадзяржаўя. З крытыкай славянафілаў выступіў Чарнышэўскі ў арт. «Нацыянальная бестактоўнасць», М.Салтыкоў-Шчадрын у арт. «Наша грамадскае жыццё», Дабралюбаў у арт. «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя». Яны адстойвалі правы на развіццё бел.нац. культуры, указвалі на неабходнасць вывучэння жыцця і побыту бел. народа. Закрыты ва ўмовах паліт. рэакцыі.
Літ.:
История русской журналистики XVIII—XIX вв. 3 изд. М., 1973;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т У ВАРША́ВЕ (ЦНК, Komitet Centralny narodowy),
канспіратыўны цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 17.10.1861 у Варшаве па ініцыятыве пісьменніка А.Кажанёўскага «чырвоныя» стварылі гар.к-т (камітэт руху), які ў маі 1862 пераўтвораны ў ЦНК. Яго арганізатары І.Хмяленскі і Я.Дамброўскі. Склад і структура к-та часта мяняліся. У чэрв. 1862 ЦНК прыняў план Дамброўскага аб неадкладным узбр. паўстанні, які адхілілі памяркоўныя элементы. У ЦНК побач з паслядоўнымі рэвалюцыянерамі (С.Баброўскі, З.Падлеўскі, Б.Шварцэ) вял. ўплыў мелі прадстаўнікі правага крыла «чырвоных» (А.Авейдэ, А.Гілер). Гэта адбілася на сац. і нац. праграме паўстання, выпрацаванай ЦНК, якая стала палавінчатай. Дэкларуючы раўнапраўе бел., літ. і ўкр. народаў, к-т імкнуўся пашырыць сваю ўладу на тэр. Рэчы Паспалітай у межах 1772, супраць чаго паўстаў віленскі к-т «чырвоных» (К.Каліноўскі). ЦНК падтрымліваў сувязі з Камітэтам рускіх афіцэраў у Польшчы, з рус.рэв. цэнтрам у Лондане (А.І.Герцэн, М.П.Агароў), з ЦК «Зямлі і волі» ў Пецярбургу. У пачатку паўстання (22.1.1863) к-т абвясціў сябе Часовым нац. урадам, у якім з сак. 1863 вял. ўплыў набылі «белыя». З 10.5.1863 к-т афіцыйна наз. Нацыянальным урадам. У 1862—63 к-т канспіратыўна выпускаў газ. «Ruch» («Рух», рэдактар Гілер).
Літ.:
Показания и записки о польском восстании 1863 г. Оскара Авейде. М., 1961;
Dokumenty Komitetu Centralnego Narodowego i Rządu Narodowego, 1862—1864. Wroclaw etc., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́КВІН Ян Арцёмавіч (н. 18.5.1940, в. Дубічы Царкоўныя Падляскага ваяв., Польшча),
бел. паэт, літаратуразнавец. Д-р габілітаваны гуманіт.н. (1984), праф. (1993), праф. тытулярны (1998). Скончыў Варшаўскі ун-т (1964). З 1964 настаўнічаў у Беластоку. З 1969 навук. супрацоўнік філіяла Варшаўскага ун-та ў Беластоку, з 1985 — Варшаўскага ун-та, з 1997 — Ун-та ў Беластоку. З 1989 старшыня Бел.літ. аб’яднання «Белавежа», з 1990 рэдактар выдавецкай серыі «Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», з 1998 — літ.-маст. і беларусазнаўчага час. «Тэрмапілы». Друкуецца з 1957. Даследуе бел. і рус. паэзію 19 і 20 ст., л-ру бел. эміграцыі, тэорыю л-ры: манаграфіі «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае даследаванне» (1984, на польскай мове), «Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа» (1997). Аўтар бібліягр. даведнікаў «Беларуская літаратура Польшчы, 1957—1998» (1998), «Польская беларуская беларутэніка, 1945—1998» (1998, з Г.Харытанюк). У кн. паэзіі «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (1977), «Светлы міг» (1989), «Кругавая чара» (1992), «Свет першы і апошні» (1997), «Крэйдавае кола» (2002) філас. праблемы быцця, хараство роднай прыроды, тэма кахання, тонкія зрухі чалавечай душы. Піша апавяданні, п’есы. Выступае як перакладчык з польскай і бел. моў.
Літ.:
Сляза пякучая Айчыны: Творчы партрэт Яна Чыквіна. Беласток, 2000, Раманчук А. Гарыць мая свяча: Творчая індывідуальнасць Яна Чыквіна. Беласток, 2000;
Zaniewska T.Podróż daremna: Krajobraż w poezji Jana Czykwina // Zaniewska T.Podróż daremna: Szkice o poezji białoniskojęzycznej w Polsce. Białystok, 1992;
McMillin A. Jan Čykvin: A sensitive intellect // McMillin A. Belarusian literature of the diaspora. Birmingham, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАГЛО́Ў-КУЛІКО́ВІЧ, Шчаглоў Мікалай Мікалаевіч (4.4.1893, Смаленшчына, паводле інш. крыніц 1896 ці 1897, Масква — 31.3.1969), бел. кампазітар, муз. і тэатр. дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1920-я г., кл. М.Іпалітава-Іванава). Працаваў на Украіне, Смаленшчыне. Адзін з арганізатараў Мінскага опернага т-ра, дырыжор яго сімф. аркестра. З 1936 рэдактар на Бел. радыё ў Мінску. У час акупацыі ўзначальваў муз.аддз.Беларускага культурнага згуртавання. З 1944 у Германіі ў лагеры для перамешчаных асоб, потым кіраўнік канцэртнай групы пры ням. Мін-ве па справах акупіраваных усх. тэрыторый, дырэктар і маст. кіраўнік арганізаванага ім вандроўнага Бел.т-ра эстрады. З 1950 у ЗША. У сваіх творах звяртаўся да гіст. мінулага бел. народа. Аўтар опер «Кацярына» (1941), «Лясное возера» (паст. 1942), «Усяслаў Чарадзей» (паст. 1943), аперэты «У вырай»; сімфоній, сімф. сюіт, канцэртаў, песень, рамансаў на словы Н.Арсенневай, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, У.Жылкі, Я.Купалы і інш., твораў царк. музыкі, апрацовак бел.нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і інш. Укладальнік «Беларускіх песенных зборнікаў» (1954, 1955, 1960), зб-каў «Калядоўшчыкі» (1961), «Родныя матывы» (1967). Аўтар тэарэт. прац «Беларуская песня» (1942, не апубл.), «Беларуская музычная культура» (1944), «Беларуская музыка: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва» (1953), «Беларуская савецкая опера» (1957). Асабісты архіў захоўваецца ў Бел. б-цы і музеі імя Ф.Скарыны ў Лондане.
Літ.:
Калубовіч А. Мікола Шчаглоў (Куліковіч) // Калубовіч А. Крокі гісторыі. Беласток;
Вільня; Мн., 1993;
Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі. Мн., 1997. С. 387—395.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—57). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1982 гал.рэдактарчас. «Бярозка». Дэбютаваў вершамі ў 1952. Майстэрства апавядальніка засведчыў кн. «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972). Лірычнае самавыяўленне асобы з пакалення «дзяцей вайны» саступае месца эпічнаму адлюстраванню жыцця ў Зах. Беларусі. У тэтралогіі з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977, Літ. прэмія імя І.Мележа 1980), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985, за гэтыя раманы Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1988), «Голас крыві брата твайго» (1990) стварыў вобраз зах.-бел. вёскі ва ўмовах даваен. польскай дзяржавы і ў час змагання з фашызмам. Лёс герояў гэтага нар. эпасу вельмі трагічны: іх імкненне жыць па нормах агульнапрынятай маралі, прага лепшых і найб. здольных быць карыснымі свайму народу ў абставінах, калі нац. ідэя не мае магчымасці вольна развівацца і самасцвярджацца, завяршаецца асабістым паражэннем. Пісьменнік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечай душы і традыц. вясковага побыту. Маст. канцэпцыя эпохі і гіст. руху народа, зямля якога стала арэнай сутыкнення Захаду і Усходу, утрымлівае многія элементы «новага мыслення» з апорай на нац. і агульначалавечыя каштоўнасці. Аўтар фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991), гіст. п’есы «Раіна Грамычына» (1991), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас» (1981) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
Літ.:
Лецка Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ХАН Дарафей Дарафеевіч (4.2.1878, Мінск — 1942),
рускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у арміі, артылерыйскі штабс-капітан. З канца 1890-х г. журналіст у Мінску. Супрацоўнік газ.«Минский листок», «Северо-Западный край», «Голос провинции» (у 1907 яе рэдактар), «Минские ведомости» і інш. У 1907 асуджаны за змяшчэнне ў «Голосе провинции» антыўрадавых матэрыялаў. У 1919 супрацоўнік Наркамасветы БССР. У 1920—30-я г. ў розных рус. арг-цыях у Вільні. Чытаў лекцыі па бел. л-ры. У час Вял.Айч. вайны трапіў у армію Андэрса. Памёр за мяжою. У вершах услаўляў барацьбітоў за волю, падчас рэакцыі выяўляў настроі песімізму. Пісаў гіст. паэмы («Князь Глеб Усяславіч», 1899), паэмы паводле бел.нар. паданняў («Вір», 1898; «Два браты», 1899; «Вадзянік», «Помста шынкара», 1900), апавяданні, нарысы, фельетоны. У рэцэнзіях, публіцыст. і літ.-крытычных артыкулах выступаў супраць натуралізму і дэкадэнцтва, адстойваў рэалізм. Збіраў і апрацоўваў мясц. паданні («Вока Хрыстова: Мінскае паданне», 1898; «Мінскія паданні і легенды», 1901). Пераклаў на рус. мову «Слова пра паход Ігаравы» (пад назваю «Ігар, князь Северскі», 1897), творы польск. паэтаў (зб. «З польскай паэзіі», 1906).
Літ.:
Бас І. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977;
Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976. № 8;
Зарэмба Л.І. Новыя звесткі пра літаратурную дзейнасць Д.Д.Бохана // Веснік БДУ. Сер. 4. 1993. № 3;
Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan — tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązania kulturowe, literackie i językowe 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994.
кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Акад.АН Кыргызстана (1974). Скончыў Кіргізскі с.-г.ін-т (1953). У 1965—86 старшыня праўлення Саюза кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 гал.рэдактарчас. «Иностранная литература». З 1990 на дыпламат. службе. Вострыя этычныя і сац. праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «І вякуе дзень даўжэй за век» (асобн. выд. пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхал. аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы. Амаль усе яго творы экранізаваны. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1968, 1977, 1983. Літ. прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980), міжнар. прэмія імя Дж.Нэру (1985). Правадзейны чл.Еўрап. акадэміі навук, мастацтваў і л-ры (1983), Сусв. акадэміі навук і мастацтваў (1987). На бел. мову творы Айтматава перакладалі І.Сакалоўскі, С.Міхальчук, М.Стральцоў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1982—84;
Бел.пер. — Джаміля. Мн., 1962;
Бывай, Гюльсары! Мн., 1971;
Першы настаўнік. Мн., 1974;
Буранны паўстанак: І вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.
Літ.:
Базаров Г. Прикосновение к личности. 3 изд. Фрунзе, 1988;
Гачев Г. Чингиз Айтматов. Фрунзе, 1989;
Акматалиев А. Чингиз Айтматов и взаимосвязи литератур.Бишкек, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Браніслаў Францавіч (21.6.1820, мяст. Вызна Слуцкага пав., цяпер г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 2.1.1880),
бел. і польскі мастак, пісьменнік. Чл.-кар.АН у Кракаве (1873). За ўдзел у нелегальных студэнцкіх гуртках у час вучобы ў Дэрпцкім ун-це (1840-я г.) у 1846 арыштаваны, у 1847 сасланы ў Арэнбург, потым у Хіву, Туркестан. Разам з Т.Р.Шаўчэнкам (перапісваўся з ім у 1853—59) удзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся на радзіму, у в. Рачкавічы, дзе стварыў шэраг пейзажаў; жыў у в. Дарава каля Баранавічаў, у Мінску, каля Гродна (1857—59). Рабіў малюнкі да «Віленскага альбома» Я.Вільчынскага, які выдаваўся ў 1848—60-я г. У пач. 1860-х г. эмігрыраваў за мяжу (Дрэздэн, Рым, Парыж), дзе стварыў афорты «Калізей у Рыме» (1864), «Від Сан-Мало». Памагаў паўстанцам 1863—64 у закупцы зброі. Сакратар Гісторыка-літ.т-ва і рэдактар яго «Штогоднікаў» (з 1866, Парыж), выпусціў ілюстраванае (22 афорты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), а таксама ўспаміны пра сучаснікаў. Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку А.Скірмунт, 1876) і інш. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—64 («Серакоўскі ў турме», 1863, і інш.), пейзажаў («Паток у Ціролі»). Сябраваў з Ц.Норвідам, быў адрасатам яго паэт. ліста «Да Браніслава З.». Перапісваўся з А.І.Герцэнам.
Тв.:
(Из заметок Шевченко). // Т.Г.Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
Літ.:
Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173—181.