РЫЖКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.9.1929, с. Дылееўка Данецкай вобл., Украіна),

савецкі і расійскі дзярж. і парт. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн. ін-т (1959). З 1950 на прадпрыемствах г. Свярдлоўска (у 1971—75 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Уралмаш»). З 1975 1-ы нам. міністра цяжкага і трансп. машынабудавання СССР. У 1979—82 1-ы нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1982—85 сакратар ЦК, у 1985—90 чл. Палітбюро ЦК КПСС. У 1985—91 старшыня СМ СССР. З 1993 дэп. Дзярж. думы Расіі. Старшыня Выканкома Нар.-патрыят. саюза Расіі (з 1996). Аўтар кнігі «Перабудова: гісторыя здрадніцтваў» (1992).

т. 13, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЦІК Пётр Рыгоравіч (н. 14.8.1931, в. Зарэчча Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і вірусалогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед. ін-т (1955). З 1958 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1971 нам. дырэктара, з 1986 дырэктар, з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі дыфтэрыі, рэцыдыўных форм сыпнога тыфу, асабліва небяспечных вірусных гемарагічных ліхаманак, ВІЧ-інфекцыі.

Тв.:

Спорадический сыпной тиф. Мн., 1973 (у сааўт.). СПИД: синдром приобретенного иммунного дефицита. Мн., 1988 (разам з А.​Г.​Каламійцам, Н.​Дз.​Каламіец).

т. 13, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛЬЕ́РЫ (Salieri) Антоніо (18.8.1750, г. Леньяга, Італія — 7.5.1825),

італьянскі кампазітар, дырыжор, педагог. З 1766 у Вене, прыдворны клавесініст, кампазітар, дырыжор; з 1778 кіраўнік опернага т-ра і прыдворнай капэлы. З 1817 дырэктар заснаванай у Вене кансерваторыі. Стварыў больш за 40 опер, у т. л. опер-буфа «Венецыянскі кірмаш» (паст. 1772), «Школа раўнівых» (паст. 1778), міфалагічных, героіка-трагічных, у т. л. «Данаіды» (паст. 1784); зрабіў значны ўклад у развіццё ням. зінгшпіля («Камінар», паст. 1781). Сярод твораў 4 араторыі, кантаты, 5 мес, рэквіем, творы для арк. і інш. Сярод вучняў Л.​Бетховен, Ф.​Ліст, Ф.​Шуберт і інш.

т. 14, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІМАНО́ЎСКІ Іосіф Бенцыянавіч (24.4.1892, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 8.10.1967),

бел. бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1957). Скончыў Бернскі ун-т (1914; Швейцарыя). У 1918—21 заг. Бабруйскай гар. б-кі. У 1922—37, 1944—61 дырэктар Дзярж. б-кі БССР імя Леніна, у 1937—41 — Навук. мед. б-кі Беларусі. Выкладаў у Маскоўскім бібліятэчным (1942—44) і Мінскім пед. (1944—57) ін-тах. Аўтар прац па тэорыі і методыцы бібліятэказнаўства. На бел. мову перакладаў творы Г.​Гейнэ, А.​Міцкевіча, на рус. — Э.​Верхарна.

Тв.:

Белорусская советская библиография. Ч. 1. Мн., 1965.

т. 14, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЯ́НІН Міхаіл Данілавіч (17.12.1901, в. Забалацце Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.10.1973),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Вышэйшую кав. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. выступленняў на Тамбоўшчыне ў 1920—21, баёў з басмачамі. У Вял. Айч. вайну з ліст. 1941 на Калінінскім фронце. Механіз. брыгада на чале з палк. С. вызначылася ў вер. 1943 у баях за Дняпро каля в. Вял. Букрын на ПдУ ад Кіева. Да 1947 у Сав. Арміі. З 1966 дырэктар мемар. музея К.​С.​Заслонава (г. Орша).

М.Д.Сіянін.

т. 14, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад. АН СССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АН СССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АН СССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.

А.А.Скачынскі.

т. 14, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРО́ДЗІНЦАЎ Анатоль Аляксандравіч (19.4.1901, с. Аскіна, Башкортастан — 1986),

расійскі вучоны ў галіне вірусалогіі і імуналогіі. Акад. АМН СССР (1966, чл.-кар. 1945). Скончыў Томскі ун-т (1923). З 1938 і з 1975 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1967 у НДІ грыпу ў Маскве (да 1972 дырэктар). Навук. працы па механізмах процівіруснага імунітэту і па вакцынапрафілактыцы вірусных інфекцый. Стварыў вакцыны супраць грыпу, клешчавога энцэфаліту, адру. Дзярж. прэмія СССР 1941.

Тв.:

Грипп. Л., 1961 (разам з А.​А.​Каровіным);

Вирусные геморрагические лихорадки. Л., 1963 (разам з Л.​І.​Казбінцавым, В.​Г.​Чудаковым).

т. 15, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЕЯНО́ВІЧ Арнольд Фёдаравіч (н. 11.8.1938, г. Бранск, Расія),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-р мед. н. (1982), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1975 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1998 дырэктар). Навук. працы па пытаннях пухлін галаўнога мозга (неўрыномы слыхавога нерва), анеўрызмаў сасудаў галаўнога мозга, астэахандрозу пазваночніка, траўматычных пашкоджанняў перыферычных нерваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);

Артерио-венозные мальформации задней черепной ямки (у сааўт.) // Актуальные проблемы неврологии и нейрохирургии. 2000. Вып. 2.

т. 15, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТУ́РДЗА-БУЛА́НДРА (Sturdza-Bulandra) Лючыя (25.8.1873, Бухарэст — 19.9.1961),

румынская актрыса, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Румыніі (1951). Дэбютавала ў 1898 на сцэне Нац. т-ра ў Бухарэсце. У 1914—41 арганізатар (сумесна з Т.​Буландрам), актрыса, рэжысёр і дырэктар трупы, якая ў далейшым стала значным т-рам. З 1941 у Муніцыпальным т-ры Бухарэста (з 1961 т-р яе імя). У 1930—61 праф. Бухарэсцкай кансерваторыі. Сярод роляў: Дынеску («Зруйнаваная цытадэль» Х.​Лавінеску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О.​Уайльда), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М.​Горкага) і інш. Дзярж. прэмія Румыніі 1952.

т. 15, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭ́ФАН (Stefan) Іозеф (24.3.1835, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 7.1.1893),

аўстрыйскі фізік, заснавальнік навук. школы фізікаў. Чл. Венскай АН (1865). Вучыўся ў Венскім ун-це (1853—58), дзе і працаваў (з 1863 праф., з 1869 дырэктар Ін-та эксперым. фізікі). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, электрамагнетызме, кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення. Распрацаваў тэорыю дыфузіі газаў, вызначыў каэфіцыенты цеплаправоднасці для многіх газаў. Устанавіў залежнасць энергіі выпрамянення нагрэтага цела (гл. Стэфана—Больцмана закон выпрамянення), увёў адну з фундаментальных фіз. пастаянных (гл. Стэфана—Больцмана пастаянная).

Літ.:

Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 334—336.

т. 15, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)