дзеяч польск. рэв. руху. Удзельнічаў у арганізацыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893), потым Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), чл. яе Гал. праўлення. У 1892—1904 у эміграцыі ў Францыі, Германіі. Удзельнік рэв. падзей у Польшчы 1905—07. Уваходзіў у склад ЦКРСДРП (з 1906). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. З 1928 дэпутат сейма ад кампартыі. Удзельнік I з’езда КПЗБ (ліп. 1928). У 1929 эмігрыраваў у СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л II (Vittorio Emanuele; 14.3.1820 — 9.1.1878),
кароль Сардзінскага каралеўства [1849—61], першы кароль аб’яднанай Італіі [1861—78]. Удзельнік аўстра-італьянскай вайны 1848—49. У перыяд барацьбы за нац. вызваленне італьян. народа і аб’яднанне Італіі (гл.Рысарджымента) падтрымліваў планы лібералаў (К.Б.Кавура і інш.), вёў барацьбу з рэсп.-дэмакр. лагерам нац.-вызв. руху, адначасова імкнучыся ў сваіх мэтах выкарыстаць папулярнасць і ваен. перамогі Дж.Гарыбальдзі. У 1861 абвешчаны каралём Італьян.каралеўства. У час аўстра-італьян. вайны 1866 узначальваў італьян. армію. Пасля 1870 праводзіў курс на збліжэнне з Аўстрыяй і Германіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКІ ПАХО́Д БАНАПА́РТА 1796—97,
баявыя дзеянні франц. арміі на чале з ген. Н.Банапартам (гл.Напалеон I) супраць аўстра-сардзінскіх войск у Паўн. Італіі ў вайну 1792—97 Францыі з 1-й антыфранц. кааліцыяй (Аўстрыя, Англія, Расія, Сардзінскае каралеўства, Каралеўства абедзвюх Сіцылій і інш.). Ініцыіраваны Банапартам, армія якога (каля 42 тыс.чал.) у крас. 1796 разбіла войскі Сардзінскага каралеўства (П’емонт) і вымусіла яго заключыць сепаратны мір. У маі Банапарт разграміў аўстрыйцаў каля Лодзі, заняў Мілан. У бітвах пры Кастыльёне, Раверэта, Басана, Аркале, Рывалі ён разграміў аўстр. войскі і ў лют. 1797 вымусіў гарнізон Мантуі капітуляваць, у сак. 1797 разгарнуў наступленне на Вену. Паводле заключанага 17.10.1797 міру (каля в. Кампаформіо, ПнУ Італіі) Аўстрыя ўступала Францыі б.ч.Паўн. Італіі і Аўстр. Нідэрланды, аднак атрымлівала як кампенсацыю Зальцбург, ч. Баварыі, б.ч. ліквідаванай Венецыянскай рэспублікі. Іанічныя а-вы і землі ў Албаніі адышлі да Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГУ́НДЫЯ (Bourgogne),
гістарычная вобласць у Францыі, у бас.р. Сона. Уключае дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Эн, часткова Іона. Пл. каля 30 тыс.км². Нас. 1,7 млн.чал. (1990). Гал. горад — Дыжон. Займае паўд.-ўсх. ўскраіну Парыжскага басейна, паўн.-ўсх. адгор’і Цэнтр. масіву (лясістае плато Марван выш. да 902 м), раўніну па р. Сона, зах. схілы гор Юра. Клімат умераны. Рэкі бас. Соны, Луары звязаны каналамі. Славутая вінаробчая вобласць. Асн.індустр. вузел — раён Ле-Крэзо, дзе развіты здабыча каменнага вугалю, чорная металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне. Вырошчванне пшаніцы, цукр. буракоў, алейных і кармавых культур. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушку. Асн.трансп. вузел — г. Дыжон. Пячоры Арсі-сюр-Кур; рэгіянальны прыродны парк Марван; некалькі курортаў.
У 5 ст. на тэр. рассялення ням. племя бургундаў узнікла каралеўства Бургундыя з цэнтрам у Ліёне. У 534 далучана да Франкскай дзяржавы. У 843 падзелена на 2 каралеўствы: Верхняя (Транс’юранская) і Ніжняя (Цыс’юранская) Бургундыя, якія ў 933 аб’яднаны Рудольфам II у адзінае каралеўства Бургундыя, або Арэлят (цэнтр у Арлі). З 1032 у складзе Свяшчэннай Рым. імперыі. У 14 ст.б.ч. Бургундыі ўвайшла ў склад Франц.каралеўства, паўд.-ўсх.ч. — у склад Швейцарскага саюза. На частцы тэр.каралеўства бургундаў, якая ў 843 адышла да Зах.-франкскага каралеўства, утварылася герцагства Бургундыя са сталіцай у Дыжоне. У 1031—1361 пад уладай пабочнай лініі франц. дынастыі Капетынгаў. У 14—15 ст. бургундскія герцагі пераўтварылі герцагства Бургундыя ў самастойную дзяржаву. Герцаг Філіп Смелы [1364—1404], які заснаваў новую дынастыю бургундскіх герцагаў — Валуа, далучыў да Бургундыі Фландрыю, Артуа і Франш-Кантэ. Яго ўнук Філіп Добры [1419—67] далучыў графствы Булонь, Нідэрланды і Люксембруг. Бургундыя стала моцнай дзяржавай, цэнтрам рыцарскай культуры Зах. Еўропы. Герцаг Карл Смелы [1467—77] імкнуўся далучыць да Бургундыі Латарынгію і Эльзас, але пацярпеў паражэнне ў т.зв. бургундскіх войнах, якія вёў з франц. каралём Людовікам XI. У выніку Бургундская дзяржава распалася. Тэр. Бургундскага герцагства (разам з Пікардыяй) увайшла ў склад Франц.каралеўства і стала правінцыяй Бургундыя з самакіраваннем; у 1790 падзелена на дэпартаменты Сона і Луара, Эн, Кот-д’Ор, Іона. Нідэрл. ўладанні перайшлі да Габсбургаў (канчаткова ў 1482 пасля смерці дачкі Карла Смелага Марыі Бургундскай і спынення бургундскай дынастыі).
Да арт.Бургундыя. Музей прыгожых мастацтваў (былы палац герцагаў Бургундскіх) у Дыжоне. 1682. Арх. Ж. Ардуэн-Мансар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,
буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг.Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЕРЫ́НА, Імерна,
дзяржава на в-ве Мадагаскар у 14—19 ст. Утварылася на цэнтр. плато — у найб. эканамічна развітым раёне вострава. Этн. склад насельніцтва — мерна, адна з груп малагасійцаў. У 14—15 ст. на Мадагаскары склалася некалькі феад. дзяржаў. У час праўлення караля Раламбу [1575—1610] дзяржава аб’ядноўвала ўсё цэнтр. плато. У 1-й пал. 17 ст. кароль Андрыянзака заснаваў сталіцу І. — г. Аналаманга («блакітны лес», пазней стала называцца Антананарыву). У 17 ст. высокага развіцця дасягнулі ірыгацыйнае земляробства, рамёствы, гандаль. У пач. 18 ст. дзяржава распалася, у 19 ст. аб’ядналася пад назвай Малагасійскае каралеўства (ці каралеўстваМадагаскар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́КУАЛО́ФА (Nukualofa),
горад, сталіца каралеўства Тонга, на в-ве Тангатапу. Каля 40 тыс.ж. (1998). Гал. порт краіны. Міжнар. аэрапорт Харч.прам-сць, у т. л. перапрацоўка какосавых арэхаў, рыбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАГО́Н (Aragón),
аўтаномная вобласць на ПнУ Іспаніі, на мяжы з Францыяй. Пл. 47,7 тыс.км², нас. 1,2 млн.чал. (1991). Адм. ц. — г. Сарагоса. Буйныя гарады Уэска і Тэруэль. Уключае правінцыі Сарагоса, Тэруэль і Уэска. Займае Арагонскую раўніну ў бас.р. Эбра. Акаймавана Пірэнейскімі (пік Анета, 3404 м), Іберыйскімі, Кантабрыйскімі і Каталонскімі гарамі. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Сярэднія т-ры студз. 4—8 °C, ліп. 20—24 °C. Ападкаў 350 мм за год. Эканоміка агр.-прамысловая. Земляробства пераважна арашальнае ў даліне р. Эбра. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, шафран, садавіну, агародніну, вінаград, міндаль, масліны, на паліўных землях — рыс, тытунь, траву альфа. Гадуюць авечак, козаў. Здабыча бурага вугалю, жал. руды. На горных рэках некалькі ГЭС, працуюць ЦЭС на бурым вугалі. Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд. (трансп. і с.-г. машыны), металаапр., электратэхн., хім., цэментная, шкляная, папяровая, тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Чыг. і аўтамаб. транспарт, нафта- і газаправоды, у Сарагосе міжнар. аэрапорт.
У 9 ст. ў ходзе Рэканкістызасн. графства Арагон. На пач. 11 ст.тэр. Арагоны далучана да каралеўства Навара, у 1035 самастойнае каралеўства, якое на аснове асабістай уніі аб’ядналася ў 1137 з Барселонскім графствам. У 1164 графы Барселоны сталі каралямі і ўключылі ў Арагон усе землі Каталоніі. У 13—15 ст. Арагон адваяваў у маўраў Балеарскія а-вы, Валенсію, Сіцылію, Сардзінію, Неапалітанскае каралеўства. У 1479 каралеўства Арагон з Кастыліяй аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву — Іспанію. У 1978 Арагон атрымаў аўтаномію.