карале́ўства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карале́ўства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карале́ўства карале́ўствы
Р. карале́ўства карале́ўстваў
Д. карале́ўству карале́ўствам
В. карале́ўства карале́ўствы
Т. карале́ўствам карале́ўствамі
М. карале́ўстве карале́ўствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карале́ўства ср. короле́вство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карале́ўства, ‑а, н.

1. Манархічная дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

2. Дзейнасць, праўленне караля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каралеўства 5/427

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАЛЕ́ЎСТВА,

дзяржава з манархічнай формай кіравання на чале з каралём, якому належыць вышэйшая ўлада, што перадаецца звычайна ў спадчыну. У эпоху феадалізму існавалі саслоўная і абсалютная манархіі. У ВКЛ каралеўскай каронай каранаваўся толькі Міндоўг. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569) тытул «вялікі князь літоўскі» стаў таксама тытулам польск. караля, якога шляхта выбірала па сейме пажыццёва. Тытул польск. караля (цара) адноўлены ў 1815 для рас. імператара пры ўтварэнні паводле пастановы Венскага кангрэса 1814—15 аўтаномнага Каралеўства Польскага. Сучасныя К. (Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Іспанія, Данія, Швецыя, Нарвегія) — парламентарныя, з абмежаванай (часта значна абмежаванай) уладай караля.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ві́цэ-карале́ўства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́цэ-карале́ўства ві́цэ-карале́ўствы
Р. ві́цэ-карале́ўства ві́цэ-карале́ўстваў
Д. ві́цэ-карале́ўству ві́цэ-карале́ўствам
В. ві́цэ-карале́ўства ві́цэ-карале́ўствы
Т. ві́цэ-карале́ўствам ві́цэ-карале́ўствамі
М. ві́цэ-карале́ўстве ві́цэ-карале́ўствах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вестфальскае каралеўства 10/359

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Галандскае каралеўства 7/503

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Іерусалімскае каралеўства 6/135

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)