ШАРП (Sharpe) Уільям Ф. (н. 16.6.1934, г. Бостан, ЗША),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1956). З 1961 выкладаў у Вашынгтонскім ун-це (з 1967 праф.), з 1968 праф. Каліфарнійскага, з 1970 Станфардскага ун-таў, адначасова кансультант па інвестыцыях шэрагу прыватных фірм, прэзідэнт Амер.фін. асацыяцыі (з 1980). Прапанаваў мадэль цэнаўтварэння капітальных актываў, якая дазваляе вызначыць магчымы прыбытак ад каштоўных папер, паменшыць рызыку інвестара на аснове пэўнага спалучэння актываў і пасіваў і выбару адпаведнай структуры акцый. Распрацаваў метады для папярэдняй ацэнкі здзелак і для аптымальнага размеркавання капітальных актываў («Цана капітальных актываў: Тэорыя рыначнай раўнавагі ва ўмовах рызыкі», 1964; «Тэорыя інвестыцыйнага партфеля і рынкі капіталу», 1970). Даследуе пытанні палітыкі планавання інвестыцый пенсіённых, страхавых, дабрачынных і інш. фондаў, фактары, якія ўплываюць на прыбытак ад каштоўных папер. Яго працы паслужылі асновай для развіцця тэорыі цэнаўтварэння на фін. рынках, атрымалі практычнае выкарыстанне ў розных сферах эканомікі. Нобелеўская прэмія 1990 (з Г.Маркавіцам і М.Х.Мілерам).
Тв.:
Рус.пер. — Инвестиции. М., 2001 (разам з Г.Дж.Александэрам, Дж.В.Бэйлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫНА́ Валянціна Ніканораўна (н. 28.5.1927, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
расійская перакладчыца. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў бел. і рас. выд-вах, перыяд. друку, настаўнічала. У 1968—87 у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па бел. л-ры. Друкуецца з 1961. На рус. мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л.Арабей (1970), «Пачакай. затрымайся...» А.Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А.Кудраўца, «Белы камень» А.Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У.Караткевіча, «Чорныя буслы» Л.Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А.Крыгі, «Найдорф» І.Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М.Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М.Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М.Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я.Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У.Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х.Лялько, «У кругаверці дзён» Р.Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В.Быкава, В.Віткі, В.Коўтун, М.Купрэева, У.Рубанава, І.Чыгрынава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНТО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (1869, г. Віцебск — 22.1.1940),
палітычны і дзярж. дзеяч, юрыст. Скончыў юрыд.ф-т Дэрпцкага (Тартускага) ун-та (1893). Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага пад кіраўніцтвам Ф.Н.Плявакі, адвакатам. На паліт. працэсах абараняў удзельнікаў паўстання на крэйсерах «Азоў», «Ачакаў», сялян Харкаўскай і Палтаўскай губ., чл. бальшавіцкай фракцыі Дзярж. думы і інш. З сак. 1917 чл. Выканкома к-та грамадскіх арг-цый, сябра пракурора Маскоўскай суд. палаты, нам. міністра пошт і тэлеграфа, міністр юстыцыі ў Часовым урадзе і ген.-пракурор. Чл.РСДРП, меншавік у вер.—ліст. 1917. У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 арыштаваны разам з інш.чл. Часовага ўрада і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены па асабістым распараджэнні У.І.Леніна. З вер. 1921 у Маскве: юрыд.кансультантВСНГ, адзін з заснавальнікаў сав. адвакатуры, узначальваў Маскоўскую калегію адвакатаў. У 1930 арыштаваны органамі АДПУ; пасля вызвалення займаўся адвакацкай практыкай. 1.11.1937 зноў арыштаваны па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці, у 1940 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992.
Літ.:
Звягинцев А.Г., Орлов Ю.Г. Жизнь и деяния генерал-прокуроров России. М., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д Харытон Сцяпанавіч (11.10.1898, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.5.1985),
бел. вучоны ў галіне агульнай і сан. ветэрынарыі. Акад.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук БССР (1957—61), д-рвет.н., праф. (1939). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі вет.-зоатэхн. ін-т (1925). У 1933—60 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та (у 1941—44 у Троіцкім вет. ін-це, Чэлябінская вобл.), адначасова ў 1950—54 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі, з 1956 заг. аддзела, нам. дырэктара, з 1971 навук.кансультантБел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. Навук. працы па вет.-сан. экспертызе, мікрабіялогіі, эпізааталогіі, паталаг. анатоміі, вет. санітарыі і гігіене, хваробах і санітарнай ацэнцы рыб. Распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі і апарат для абеззаражвання мяса пры прамысл. перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння прыроды жоўцевых пігментаў у мясе, альдэгідаў у тлушчах. Залаты медаль імя М.І.Вавілава.
Тв.:
Болезни и вредители рыб. Мн., 1955;
Трихинеллез сельскохозяйственных животных и его профилактика. Мн., 1959;
Болезни диких животных. Мн., 1971;
Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. 2 изд. М., 1981 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ Індзіра Прыядаршыні (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд.нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт.кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп.Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.:
Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987;
Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЗМАН Юлій Якаўлевіч (15.12.1903, Масква — 10.12.1994),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1949). Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1960). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1924 літ.кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэж. Я.Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадз. пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937; гал. прэмія Міжнар. выстаўкі ў Парыжы 1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951, гал. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў г. Карлавы Вары), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакумент. фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983.
Тв.:
Когда фильм окончен. М., 1964;
Вчера и сегодня: [Рассказ о творческом пути]. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́ШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в. Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл. —25.11.1988),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1971). З 1976 літ.кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкавалася з 1964. У кнігах паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1986), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Тв.:
У шуме жытняга святла. Мн., 1988;
Выбранае. Мн., 2000.
Літ.:
Бугаёў Дз.Я. Усхваляванае слова паэтэсы // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА.
Існавала з кастр. 1930 да мая 1933 у Мінску. Створана на базе вышэйшага опернага класа Бел.муз. тэхнікума з мэтай падрыхтаваць адкрыццё на Беларусі т-ра оперы і балета. Кіраўнікі: дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэжысёр-асістэнт В.Барысевіч, вакальны кансультант і педагог А.Баначыч. Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне БДТ-1). Рэарганізавана ў сталы тэатр (гл.Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963.
Б.С.Смольскі.
Група кіраўнікоў і салістаў Беларускай студыі оперы і балета: у першым радзе справа налева — 1-ы А.Баначыч, 2-і Г.Пятроў, 3-я А.Зайцава, 4-ы І.Гітгарц; у другім радзе — 2-і М.Дзянісаў, 3-і М.Пігулеўскі, 5-я Т.Баначыч, 6-ы У.Тазаўроўскі. 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 22.7.1916, в. Дуброва Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і літ.-знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1941). З 1932 працаваў на Бел. радыё, з 1954 карэспандэнт «Литературной газеты», у час. «Маладосць», з 1970 дырэктар Літ. музея Я.Купалы, на Бел. тэлебачанні, у час. «Коммунист Белоруссии», з 1979 літ.кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1985—96 адказны сакратар К-та па дзярж. прэміях Беларусі ў галіне л-ры, мастацтва і архітэктуры. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў апавяд. для дзяцей «Тараскавы турботы» (1966), «Дзе начуе сонца» (1970), «Дожджык на колах» (1977), «Нястрашны страх» (1986) і інш. Даследуе сучасную бел. прозу, маст. публіцыстыку, пытанні мовы літ. твораў: «Слова і вобраз» (1961), «Шматгалоссе жыцця» (1965), «Погляд» (1974). Аўтар кн. «Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Мінск: Учора, сёння, заўтра» (1982), «Слова жывое, роднае, гаваркое» (1992). Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Абрысы: Выбр. з літ. крытыкі. Мн., 1976;
Выбранае. Мн., 1987;
Дзе начуе сонца: Апавяданні, нарысы. Мн., 1998.
Літ.:
Каваленка В. Абрысы сталасці // Жывое аблічча дзён. Мн., 1979;
Андраюк С. Свой погляд на рэчы // Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЖДА́НАВА Антаніна Васілеўна (16.6.1873, г. Адэса, Украіна — 26.6.1950),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог; буйнейшая прадстаўніца рус.вак. школы. Нар.арт.СССР (1936). Герой Працы (1925). Д-р мастацтвазнаўства (1944). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1902, клас У.Мазеці), з 1943 яе прафесар. З 1902 салістка Вял.т-ра ў Маскве. З 1936 педагог студыі Вял.т-ра, пазней Опернай студыі К.Станіслаўскага. Валодала голасам рэдкага прыгожага тэмбру, вял. дыяпазону, роўным ва ўсіх рэгістрах. Яе выкананне вылучалася бездакорным вак. майстэрствам, рэалістычнасцю, прастатой і псіхал. асэнсаванасцю. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа, Снягурачка, Валхава, Шамаханская царыца («Царская нявеста», «Снягурачка», «Садко», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Царыца ночы («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Эльза («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Нінета («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева). Выступала ў т-ры «Гранд-апера» (1912). Вяла канцэртную дзейнасць разам з мужам М.Галаванавым. Творча дапамагала калектыву Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Кансультант Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Літ.:
Львов М. А.В.Нежданова. М., 1952;
Подольский В. А.В.Нежданова и ее ученики. М., 1960;