ЮРЭ́ВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 22.7.1916, в. Дуброва Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і літ.-знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1941). З 1932 працаваў на Бел. радыё, з 1954 карэспандэнт «Литературной газеты», у час. «Маладосць», з 1970 дырэктар Літ. музея Я.Купалы, на Бел. тэлебачанні, у час. «Коммунист Белоруссии», з 1979 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1985—96 адказны сакратар К-та па дзярж. прэміях Беларусі ў галіне л-ры, мастацтва і архітэктуры. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў апавяд. для дзяцей «Тараскавы турботы» (1966), «Дзе начуе сонца» (1970), «Дожджык на колах» (1977), «Нястрашны страх» (1986) і інш. Даследуе сучасную бел. прозу, маст. публіцыстыку, пытанні мовы літ. твораў: «Слова і вобраз» (1961), «Шматгалоссе жыцця» (1965), «Погляд» (1974). Аўтар кн. «Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Мінск: Учора, сёння, заўтра» (1982), «Слова жывое, роднае, гаваркое» (1992). Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Абрысы: Выбр. з літ. крытыкі. Мн., 1976;
Выбранае. Мн., 1987;
Дзе начуе сонца: Апавяданні, нарысы. Мн., 1998.
Літ.:
Каваленка В. Абрысы сталасці // Жывое аблічча дзён. Мн., 1979;
Андраюк С. Свой погляд на рэчы // Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983.