Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Алег) (сапр.ПушкінАлег Аляксеевіч; н. 5.1.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960), Літ.ін-т імя М.Горкага (1969), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1978). Працаваў на Бел. тэлебачанні, кінастудыі «Беларусьфільм» 3 1993 у час. «Нёман». Друкуецца з 1963. Піша на рус. мове. Асн. тэмы: жыццё гараджаніна ў першым пакаленні, побыт людзей правінцыяльных гарадоў Беларусі (кн. прозы «У час развітання», 1975, «У гасцях і дома», «Знаёмы», абедзве 1977, «Рысы і абліччы», 1985, «Па абодва бакі прахадной», 1987, «Самастойнае жыццё», 1990). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хочаце любіце, хочаце не», п’есы «Салгалі Богу, салгалі» (1993). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЧАК (Алег Сяргеевіч) (18.9.1921, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 7.5.1944),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Буйнакскае пях. вучылішча (1941). У 1941 пам. камандзіра ўзвода атрада «Смерць фашызму», з сак. 1942 камісар, з чэрв. 1943 камандзір партыз. атрада «Трэція», які дзейнічаў на тэр. Вілейскай, Віцебскай, Мінскай абл. і Літвы. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕЎ (Алег Мікалаевіч) (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978),
бел. спартсмен (грэка-рым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). Чэмпіён Алімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаў СССР (1956, 1959) у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ (Алег Пятровіч) (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),
рускі акцёр. Нар.арг.СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШУ́К (Алег Васілевіч) (н. 22.7.1949, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1971). Працаваў у Брэсцкім буд. тэхнікуме, з 1971 у ін-це «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982, у сааўт.), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аблвыканкома (1991), аэравакзала (1986, у сааўт.), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА (Алег Аляксандравіч) (н. 19.7.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н.(1987), праф. (1989). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962), працуе ў ім. Навук. працы па лясной таксацыі, імітацыйным мадэляванні і геаінфармацыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
Научно-технические достижения в лесоустройстве за рубежом и их использование в Белоруссии. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ (Алег Міхайлавіч) (н. 29.8.1925, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). Працаваў ва ўстановах АНСССР. З 1955 у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1962 рэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы, вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў шэраг прынцыпова новых лікавых метадаў для прамога мадэлявання складаных нестацыянарных з’яў у галіне прыкладной і тэхн. механікі. Ленінская прэмія 1966.