СТРЫЖЭ́НАЎ Алег Аляксандравіч (н. 10.8.1929, г. Благавешчанск Амурскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1953). З 1953 акцёр Рус. т-ра драмы ў Таліне, з 1954—55 — т-ра драмы імя А.Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 — Т-ра-студыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—76 — Маскоўскага Маст. акад. т-ра. Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэт. драматызмам, псіхал. дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш. Аўтар кн. «Споведзь» (1999).
т. 15, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)