прыродная краіна, якая займае ўсх.ч.Афрыкі ў экватарыяльным і субэкватарыяльных паясах, паміж Эфіопскім нагор’ем на Пн, упадзінай Конга на З, ніжнім цячэннем р. Замбезі на Пд і Індыйскім ак. на У. У межах У.А. размешчаны (цалкам або часткова) Кенія, Уганда, Руанда, Бурундзі, Танзанія, Замбія, Малаві, Самалі, Эфіопія, Эрытрэя, Джыбуці. Большую ч. займае Усх.-Афрыканскае пласкагор’е (выш. больш за 1000 м), разбітае тэктанічнымі разломамі (гл.Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма). У рэльефе — складанае спалучэнне ўзвышаных цокальных раўнін, скідавых упадзін і ўступаў, глыбавых гор, лававых плато і вулканічных конусаў (сярод іх найвышэйшы пункт Афрыкі — г. Кіліманджара, 5895 м). Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, сезонна-вільготны. Ападкаў ад 500 да 3000 мм за год. Усх.-Афрыканскае пласкагор’е — водападзел паміж бас. рэк Ніл, Конга, Замбезі і інш. Шмат азёр (Вікторыя, Танганьіка, Ньяса і інш.). Пераважаюць розныя тыпы саваннаў і рэдкалессяў, у гарах — вышынная пояснасць. Жывёльны свет багаты і разнастайны (асабліва фауна млекакормячых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́Х,
паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная ч.нар. касцюма бел. жанчын; наз. таксама запаска, затулка. Шылі з 1 ці 2 полак ільнянога палатна, мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Памеры розныя, пераважна 30—35 см шырынёй, 50—80 даўжынёй і заўсёды на 10—15 см карацей за спадніцу. Святочныя Ф. багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Звычайна каларыстычная гама, стылістыка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найб. пашыраны гарыз. палосы чырв. ці чырв.-чорнага геам. арнаменту, які паступова пераходзіў ад нізу да гладкага поля верху, кампанаваўся ўзорыстымі паскамі па ўсёй даўжыні; ніжні край часта канчаўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. У 1-й пал. 20 ст. пашыраны Ф. з каляровага ўзорыстага паркалю, аздобленага нашыўкамі стужак. У наш час традыцыйна Ф. носяць некат. пажылыя жанчыны (пераважна на Палессі і ў Падняпроўі).
М.Ф.Раманюк.
Фартух (аднаполкавы). Вёска Загор’е Чачэрскага раёна Гомельскай вобл. 1920-я г.Фартух (двухполкавы). Вёска Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМА СЛО́ВА,
марфалагічная разнавіднасць слова, якая мае пэўны комплекс грамат. значэнняў, выражаных стандартнымі фармальнымі паказчыкамі. Напр., у бел. мове слова «рака» мае формы «ракі», «рацэ», «ракою», «рэкамі» і інш., у якіх розныяграмат. значэнні склону і ліку выражаюцца пры дапамозе пэўных канчаткаў. Сістэма ўсіх форм канкрэтнага слова ўтварае яго парадыгму. Тэрмін «Ф.с.» ўжываецца ў адносінах да асобнага канкрэтнага слова (у гэтым выпадку выкарыстоўваюць тэрмін «словаформа») і да цэлай групы слоў пэўнай грамат. разнавіднасці (напр., формы 2-й асобы адз. л. дзеяслова). Асн. крытэрыі аднясення розных форм да аднаго слова: захаванне ў іх аднолькавага лексічнага значэння, рэгулярнасць утварэння дадзеных форм у канкрэтнай мове. Ф.с. бываюць простыя (сінтэтычныя), якія ўтвараюцца пры дапамозе марфем, і складаныя (аналітычныя), у якіх грамат. значэнне выражаецца шляхам спалучэння знамянальнага і службовага слова.
Літ.:
Виноградов В.В. О формах слова // Виноградов В.В. Исследования по русской грамматике. М., 1975;
Касевич В.Б. Элементы общей лингвистики. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Ігар Іванавіч (н. 23.6.1933, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1959). З 1959 у ін-це «Магілёўграмадзянпраект» (у 1973—98 гал. архітэктар), адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабуд. ін-це і буд. каледжы. З 1999 ва ўпраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкома. Асн. работы ў Магілёве: мікрараёны Магілёў 2 (1960—61), Мір 1 і 2 (1962), Юбілейны (1967—68), Задняпроўе 3 і 4 (1969—70); жылы раён па Мінскай шашы (1961), будынак КДБ (1963), забудова праспекта Пушкіна (1965—66) і праспекта Міру (зах.ч., 1965—74), жылы дом з цэнтр. універсамам і рэстаранам «Габрава» і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—78), будынак пед. ін-та (1974, у сааўт.), скверы Вілірбана і прывакзальны (1980), рэканструкцыі вул. Першамайская (1972—73), бульвара па вул. Міронава (2001) і інш. Аўтар кн. «Магілёўграмадзянпраект» (1998), навуч. дапаможнікаў для праекціроўшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАБА́РАЎСКІ ПРАЦЭ́С,
суд над групай ваеннаслужачых яп. арміі, якія абвінавачваліся ў падрыхтоўцы (з 1931) і выкарыстанні бактэрыяльнай зброі, што забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925 (гл.Жэнеўскія пратаколы). Праходзіў у г. Хабараўск 25—30.12.1949. Да суда былі прыцягнуты вышэйшыя чыны яп. Квантунскай арміі (12 чал.). Ваен. трыбунал Прыморскай ваен. акругі ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў устанавіў, што пры распрацоўцы ваен. планаў яп. кіраўніцтва прадугледжвала масавае знішчэнне войск і насельніцтва СССР і інш. дзяржаў. З гэтай мэтай былі створаны лабараторыі для вытв-сці біял. зброі і каманды для яе выкарыстання — заражэння людзей, жывёлы, пасеваў, вадаёмаў. Бактэрыял. зброя (бактэрыі чумы, сіб. язвы, сапу і інш.) выкарыстоўваліся супраць сав. і манг. войск у час баёў на р. Халхін-Гол у 1939 і ў вайне супраць Кітая (1940—42). У адносінах да ўсіх падсудных абвінавачванне даказана, і яны засуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.
Літ.:
Рагинский М.Ю. Милитаристы на скамье подсудимых: По материалам Токийского и Хабаровского процессов. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНАА́Н (біблейскае Kĕnáan, грэч. Chanaan),
старажытная, даізраільская назва тэр. Палесціны, Сірыі і Фінікіі. Этымалогія назвы «Х.» дакладна не высветлена, магчыма, азначае «пурпур» і першапачаткова адносілася да Фінікіі, дзе здабывалі пурпурную фарбу. У розныягіст. перыяды межы тэр. Х. мяняліся, займаючы прастору ад Міжземнага м. на З да далін Аронта і Іардана на У, ад гор Таўра на Пн да Газы на Пд. Насельніцтва Х. (ханаанеі) вызначалася вял. разнастайнасцю (амарэі, фінікійцы, угарыцяне, кеніты, маавіцяне і інш., з несеміцкіх плямён — хурыты і хеты) і паліт. раз’яднанасцю (гарады-дзяржавы Іерыхон, Гезэр, Хацор і інш.). Гісторыя яго вядома прыблізна з 8-га тыс. да н.э. У 16—15 ст. да н.э. залежаў ад Стараж. Егіпта. У выніку войнаў y 13 ст. да н.э. падзелены паміж Егіптам і Хецкім царствам. З 12 ст. да н.э. пачынаецца заваяванне Х. ізраільскімі плямёнамі. Пазней назва «Х.» ужывалася ў адносінах да Фінікіі, а назва «ханаанеі» да пунійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТАБРЫЯ́Н (Cháteaubriand) Франсуа Рэнэ дэ (4.9.1768, г. Сен-Мало, Францыя — 4.7.1848),
французскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Вучыўся ў калежах Доля і Рэна. З 1786 на ваен. службе, у 1792 выступіў на баку раялістаў, у 1793—1800 у эміграцыі (Вялікабрытанія). У перыяд Рэстаўрацыі займаў розныядзярж. пасады. Літ. дзейнасць пачаў пасля 1830. Прадстаўнік рамантызму. У трактаце «Даследаванне аб рэвалюцыях» (1797) адмаўляў рэв. і дэмакр. ідэі; у «Геніі хрысціянства» (1802) выступіў апалагетам каталіцызму. Аўтар аповесцей «Атала, ці Каханне двух дзікуноў у пустыні» (1801), «Рэнэ, ці Вынікі страсцей» (1802), эпапей у прозе «Мучанікі» (1809), «Натчэзы» (1826) і інш.Філас. і літ.-эстэт. погляды абагульніў у аўтабіягр. «Замагільных запісках» (выд. 1848—50).
Тв.:
Рус.пер. — Рене: История последнего из Абенсераджей // Французская новелла XIX в. М.; Л., 1959. Т. 1;
Атала // Французская романтическая повесть. Л., 1982;
Гений христианства: [Фрагменты] // Эстетика раннего французского романтизма. М., 1982.
Літ.:
Моруа А. Литературные портреты: Пер. с фр.М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ЙНАЯ МАШЫ́НА,
машына, якая злучае нітачным швом дэталі швейных вырабаў, робіць іх аддзелку і аздабленне, дэкар. строчку, вышыўку, прышыванне гузікаў, абкідванне петляў і інш.
Бываюць бытавыя і прамысловыя, з ручным, нажным і эл. прыводам; чаўнаковыя (для ўсіх тканін) і ланцуговыя (для трыкатажу; у іх замест чаўнака — пятліцель); універсальныя (найб. пашыраны аднаіголкавыя сточвальныя) і спецыялізаваныя (зігзаг-машыны, пяцельныя, патайнога шыўка, фастрыгавальныя, абкідвальныя, замацавальныя, гузікавыя і інш.). Ёсць таксама Ш.м. для бязнітачнага злучэння дэталей. Ш.м. робяць да 1500 шыўкоў за мінуту (прамысл. да 5500). Выкарыстоўваюцца ў швейнай, трыкатажнай, абутковай і інш. вытв-сцях, у побыце. Першая Ш.м. вынайдзена ў 1755 у Вялікабрытаніі (Ч.Ф.Вейзенталь). Далейшае развіццё (ад вынаходкі іголкі з вушкам на канцы да зубчастай пласцінкі, што перасоўвае тканіну) Ш.м. атрымала ў 19 ст. ў ЗША (Э.Хоў, А.Вільсан, І.М.Зінгер). На Беларусі розныя тыпы Ш.м. выпускае акц.т-ва«Орша».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКІ́З (франц. esquisse) у выяўленчым мастацтве, папярэдні накід, маст. твор дапаможнага характару, які з’яўляецца падрыхтоўчым да больш значнай работы, фіксуе яе задуму і асн. кампазіцыйныя сродкі. Рабоце над буйным творам часта папярэднічае серыя Э., дзе распрацоўваюцца агульная структура, кампазіцыя і прасторавыя планы, колеравыя суадносіны і прапорцыі. На розных этапах работы над будучай кампазіцыяй Э. могуць мець розную псіхал., эмацыянальную, сюжэтную ўстаноўку, розныя суадносіны творчага ўяўлення і характару ўспрыняцця натуры, розную ступень завершанасці — ад накідаў да дакладна выкананых кампазіцый. Некат. Э. маюць самаст.маст. значэнне і гіст.-маст. каштоўнасць. У тэатральна-дэкарацыйным, кіна- і тэлемастацтве Э. — закончаная графічная ці жывапісная кампазіцыя з выявай прапанаванага мастаком-пастаноўшчыкам варыянта маст. афармлення тэатр. пастаноўкі, фільма, тэлеперадачы і інш. На аснове Э. ствараюцца дэкарацыі, касцюмы тэатральныя, лялькі да спектакляў і мультфільмаў і інш. Э. выкарыстоўваецца таксама ў афармленчым мастацтве (Э. выстаўкі ці музейнай экспазіцыі, інтэр’ера і інш.), у архітэктуры, у л-ры (вершы-замалёўкі, засн. на адной зрокава-нагляднай дэталі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮА́НЬ, Дай Юань (Вялікая Юань),
мангольская дынастыя, якая правіла ў Кітаі ў 13—14 ст. У гіст. л-ры існуюць розныя даты яе праўлення [1271 (1279 ці 1280) — 1368]. Заваяванне Кітая пачаў Чынгісхан. Яго пераемнік Угедэй у 1234 падпарадкаваў увесь Паўн. Кітай. У 1250-я г.Манг. імперыя распалася на самаст. дзяржавы; адной з іх стала дзяржава Хубілая (на ханскі прастол уступіў у 1260), у склад якой уваходзілі тэр. ўласна Манголіі і Паўн. Кітая. У 1271 Хубілай даў сваёй дынастыі кіт. назву Юань. У 1279 яго войскі знішчылі кіт. імперыю Паўд. Сун і завяршылі заваяванне Паўд. Кітая. Пасля яго пераемніка Тэмура [1295—1307] пачалася барацьба прэтэндэнтаў на прастол: за 1308—32 змянілася 8 імператараў. У час праўлення Тагон-Тэмура [1333—68] у Кітаі пачаліся нар. паўстанні; у выніку «Чырвоных войск» паўстання 1351—68 манголы былі выгнаны і ў 1368 засн.кіт. дынастыя Мін. Пасля звяржэння Ю. улада чынгісідаў заняпала і ў Манголіі; адзіная манг. дзяржава распалася на шэраг ханстваў.