літоўскі літ.-знавец, паэт.Нар. пісьменнік Літвы (1979). Акад.АН Літвы (1949). Д-рфілал.н. (1965). Засл. дз. нав. Літвы (1959). Вучыўся ў Каўнаскім ун-це (1931—40). У 1946—84 дырэктар ін-таў літ. л-ры, літ. мовы і л-ры АН Літвы. У 1944—57 выкладаў у Вільнюскім ун-це (з 1948 праф.). Друкаваўся з 1925. Аўтарліт.-знаўчых прац «Пісьменнікі і кнігі» (1940), «Літаратура і крытыка» (1949), «Дружба літаратур» (1962), «Волат латышскай літаратуры» (пра А.Упіта, 1967). Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі літоўскай літаратуры» (т. 1—4, 1957—68; Дзярж. прэмія Літвы 1969), у якой адзначаны і бел.-літ. ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы. Выдаў паэт.зб-кі «Закон барацьбы» (1943), «Жніво» (1969), «Лістапад» (1979). Аўтар артыкулаў, успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, М.Лынькова («Янка Купала і літоўская літаратура», 1952; «Якуб Колас і Літва», «Блізкі нам голас», абодва 1962; «Друг літоўскай літаратуры», 1979). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Х.Жычка, П.Панчанка, А.Разанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЫ́НІЙ НАМЫСЛО́ЎСКІ (Ян) (пач 1560-х г., Намыслаў, Польшча — паміж 1633—36),
мысліцель-гуманіст, пісьменнік, педагог ВКЛ. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це ў Кракаве. З 1585 рэктар арыянскай школы ў Іўі. З 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навагрудку. Зблізіўся з С.Будным і Ф.Соцынам, прапагандаваў сацыніянства сярод бел.-літ. антытрынітарыяў. У 1615 за атэіст. погляды адлучаны Навагрудскім сінодам ад сацыніянскай абшчыны. Аўтар вершаванага маральна-павучальнага твора «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» (Лоск, 1589; 225 сентэнцый і перасцярог, вытрыманых у духу Адраджэння). У 1592 выдаў на польск. мове «Анатомію і гарманічнасць хрысціянскага жыцця чалавека» (не збераглася, у 1636 перакладзена на ням. мову). Выказваў рацыяналістычныя рэліг.-філас. погляды («Зварот да братоў-евангелікаў», 1597), выступаў супраць кальвінісцкай шляхты (палемічны твор «Каталісіс», 1598). З лац. на польск. мову пераклаў трактат А.Бусбеквіса аб тур. палітыцы (Вільня, 1598). Мяркуюць, што Л.Н. — аўтар «Дапаможніка для авалодання вучэннем Арыстоцеля» (Лоск, 1586; на лац. мове пад псеўд. Gracianus Prosper). На бел. мову яго перакладаў Я.Парэцкі.
Літ.:
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ (Васіль Андрэевіч) (9.2.1783, с. Мішанскае Тульскай вобл., Расія — 24.4.1852),
рускі паэт, адзін з заснавальнікаў рус. рамантызму. Акад. Пецярбургскай АН (з 1841). Выхавальнік пры царскім двары (1815—41). Бараніў ад урадавай рэакцыі А.Пушкіна, М.Лермантава, дзекабрыстаў, садзейнічаў выкупу з прыгонніцкай няволі Т.Шаўчэнкі. Удзельнік групы «Арзамас». Выступіў у л-ры як паэт-сентыменталіст (элегіі «Сельскія могілкі», 1802, «Вечар», 1806). Аўтаррамант. балад «Людміла» (1808), «Касандра» (1809), «Святлана» (1808—12), «Вадзім» (1814—17), «Іванаў вечар» (1822) і інш., оды «Пясняр у стане рускіх воінаў» (1812). Паэзіі Ж. ўласцівы інтанацыйна-рытмічнае багацце, эмац. выразнасць, музыкальнасць. Шырока вядомы яго пераклады балад і драмы Ф.Шылера «Арлеанская дзева» (1817—21), «Адысеі» Гамера (1842—49), часткі паэмы Фірдаўсі «Шахнамэ» і інш.Аўтар вершаваных апрацовак нар. казак, якія трапілі ў бел. фальклор (зб. А.Глінскага). На бел. мову творы Ж. перакладалі В.Зуёнак, Э.Валасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСРЭ́ПАЎ (Габід Махмудавіч) (22.3.1902, аул Жанажол Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан — 31.12.1985),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1984). Акад.АН Казахстана (1958). Герой Сац. Працы (1974). Вучыўся ў Омскім с.-г. ін-це (1926—27). Друкаваўся з 1926. У кн. прозы «На імклівай хвалі» (1928), «Кос-Шалкар» (1935) падзеі грамадз. вайны. Раман «Салдат з Казахстана» (1949) пра подзвіг народа ў гады Вял.Айч. вайны, раман «Абуджаны край» (1953, новы варыянт «Пад уладай чужых», 1974) пра рабочы клас Казахстана. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «На перавале» (1965), «Аднойчы і на ўсё жыццё» (1967, Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1968), «Пераможца» (1975), паэмы ў прозе «Вобраз, які не сустрэўся» (1966, Дзярж. прэмія Казахстана 1968). Цыкл навел і раман «Улпан яе імя» (1976) прысвяціў тэме жанчыны, мацярынства. Выступаў як драматург: п’еса і лібрэта оперы «Кыз-Жыбек» (1934), «Амангельды» (з Б.Майліным, паст. 1937), «Трагедыя паэта» (1958) і інш.Аўтарліт.-крыт. і публіцыстычных кніг «Абавязак мастака» (1970), «Сляды часу» (выд. ў 1988). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі С.Міхальчук, З.Прыгодзіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГРО́ДСКІ (Зыгмунт Вікенцьевіч) (1866, в. Зулова Уценскага пав., Літва —25.3.1937),
бел. паэт і культурны дзеяч. Праводзіў культ.-асв. работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы бел. пісьменнікаў, у т. л. Ф.Багушэвіча, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 перавыдаў гэты зборнік. У 1901 зняволены ў пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у бел. адраджэнскім руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне «Нашай нівы». У 1920-я г. на ўласныя сродкі засн. «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т. л. «Гутаркі і песенькі» У.Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на бел.фалькл.-этнагр. матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулова з 1876 года», на бел. і польск. мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900, на смерць Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы...», зачытаная Н. у 1912 у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка У.Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Багушэвіча. Творы Н. зберагаюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы і Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва.
Літ.:
Рагойша В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУЗЯ́ВІЧУС ((Matuzevičius) Эўгеніюс) (24.12.1917, г. Урупінск Валгаградскай вобл., Расія — 20.6.1994),
літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Засл. дз. маст. Літвы (1977). Вучыўся ў Каўнаскім і Вільнюскім ун-тах (1939—43). Аўтарпаэт. зб-каў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзярж. прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамант. прыўзнятасць, песенныя інтанацыі. Для зб. Я.Купалы на літ. мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А.Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і інш.бел. паэтаў. Укладальнік зб. твораў Я.Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу, бел. л-ру, культуру. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вярцінскі, А.Грачанікаў, Л.Дайнека, М.Калачынскі, Я.Крупенька, П.Марціновіч, А.Разанаў, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТНЕР (Мікалай Карлавіч) (5.1.1880, Масква — 13.11.1951),
расійскі кампазітар, піяніст. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900), у 1909—10 і 1915—21 яе прафесар. Вучань А.Арэнскага і С.Танеева. З 1921 за мяжой, з 1936 у Вялікабрытаніі. Канцэртаваў як саліст (вядомы выканаўца ўласных твораў) і акампаніятар. Буйны майстар рус.фп. музыкі пач. 20 ст. (побач з С.Рахманінавым і А.Скрабіным), стваральнік фп. лірыка-апавяд. жанру — казкі, аўтар санат (са свабоднай трактоўкай санатнага цыкла) і інш. твораў для фп. У музыцы спалучаў класічныя і рамант. традыцыі. Сярод твораў: 3 канцэрты (1917, 1927; Канцэрт-балада, 1943) для фп. з арк.; фп. квінтэт (1949); санаты (у т. л. «Санатная трыяда», «Саната-казка», «Саната-балада», «Рамантычная саната», «Навальнічная саната»), Казкі (10 опусаў), «Восем карцін настрояў» (1897), 3 цыклы п’ес «Забытыя матывы» (1918—20) і інш. для фп.; 3 санаты для скрыпкі і фп. (1910—38), рамансы і песні на вершы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, А.Пушкіна, Ф.Цютчава, А.Фета, В.Брусава і інш.Аўтаркн. «Муза і мода» (1935), «Штодзённая праца піяніста і кампазітара» (1963).
Літ.:
Долинская Е. Н.Метнер. М., 1966;
Н.К.Метнер: Воспоминания. Статьи. Материалы. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ШЧЫНЫ,
дзекабрысты, браты, н. ў Маскве. Іван Іванавіч П. (15.5.1798—15.4.1859). Вучыўся ў Царскасельскім ліцэі разам з А.С.Пушкіным. З 1817 афіцэр гвардз. коннай артылерыі. З 1823 у адстаўцы. Са снеж. 1823 суддзя Маскоўскага надворнага суда. Чл. «Свяшчэннай арцелі» (1816—17), «Саюза выратавання» (з 1817), «Саюза дабрабыту» (з 1818). У 1823 стварыў Пецярбургскую, у 1825 Маскоўскую ўправы Паўн.т-ва дзекабрыстаў. Прымаў удзел у падрыхтоўцы паўстання на Сенацкай плошчы. 16.12.1825 арыштаваны, асуджаны Вярх. судом да пакарання смерцю, замененай 20-гадовай катаргай. З 1839 на пасяленні. Пасля амністыі 1856 у Падмаскоўі. Аўтар «Запісак пра Пушкіна».
Міхаіл Іванавіч П. (1800—25.5.1869). У 1816 скончыў 1-ы кадэцкі корпус. У 1819—24 капітан, камандзір коннага эскадрона Сямёнаўскага корпуса. 15.12.1825 арыштаваны, прыгавораны Вярх. судом да пазбаўлення чына і дваранства, разжалаваны ў радавыя. З 1835 у адстаўцы, жыў у маёнтку Парычы Бабруйскага пав. (цяпер г.п. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.). У 1857 паводле рашэння рас. Сената П. вернуты ранейшы чын. У 1865 пажалаваны ў ген.-маёры і прызначаны камендантам Бабруйскай крэпасці. Аўтар успамінаў «Сустрэча з Пушкіным за Каўказам».
Літ.:
Букчин С.В. К мечам рванулись наши руки. 2 изд. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДУБАДЫ́ (Мамед Саід) (24.3.1872, г. Ардубад, Азербайджан — 1.5.1950),
азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1938). Друкаваўся з 1903. У зб-ках вершаў «Бесклапотнасць» (1906), «Бацькаўшчына і воля» (1907) заклік да свабоды, крытыка невуцтва і фанатызму, ідэалізацыя гіст. мінулага, ісламу спалучаецца з асветніцкімі ідэямі. Заснавальнік гіст. рамана ў азерб. л-ры: «Таўрыз Туманны» (1933—48), «Горад-змагар» (1938), «Падпольны Баку» (1940). Раман «Меч і пяро» (ч. 1—2, 1946—48) прысвечаны азерб. паэту 12 ст. Нізамі. Аўтар лібрэта опер.
французскі архітэктар. Вучань Ф.Мансара. Кіраваў перабудовай каралеўскага палаца ў Версалі (1678—89), стварыў (з Ш.Лебрэнам) шэраг інтэр’ераў, у т. л. Люстраную галерэю з заламі Міру і Вайны (1678—86), пабудаваў замак Кланьі (1676—83), палац Вялікі Трыанон (1687). Аўтар планіроўкі і забудовы Вандамскай пл. (1685—1701), пл. Перамогі (1685—86), Сабора інвалідаў (1680—1706, усе ў Парыжы). У творчасці Ардуэна-Мансара архітэктура франц. класіцызму дасягнула вышэйшага росквіту.