возера ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча (правы прыток р. Вілія), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь. Пл. 0,34 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 660 м, найб. глыбіня 2 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, пл. вадазбору 6,1 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—4 м, разараныя, на З і ПнЗ 12—14 м, укрытыя лесам. Пойма шыр. 50—100 м, забалочаная. Берагі пераважна сплавінныя, тарфяністыя, на ПнЗ і ПдУ нізкія, пясчаныя, месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнУнекалькі заліваў. Дно сапрапелістае, на ПнЗ і ПдУ вузкая паласа пяску да глыб. 0,5—1 м. Зарастае слаба. Выцякае р. Тушчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЯФЕ́Н,
араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне; пяцічленны гетэрацыкл з адным атамам серы.
Бясколерная вадкасць з пахам бензолу, tкіп 84,2 °C, шчыльн. 1064,9 кг/м³ (20 °C). Добра раствараецца ў арган. растваральніках, не раствараецца ў вадзе. Хім. ўласцівасцямі падобны да бензолу, у рэакцыях электрафільнага замяшчэння (галагенаванне, нітраванне і інш.) больш актыўны (у некат. выпадках на некалькі парадкаў). Т. і яго гамолагі ёсць у прадуктах каксавання каменнага вугалю (адкуль іх вылучаюць разам з бензолам) і сланцавай смале (гл.Гаручыя сланцы). Ядро тэтрагідратыяфену — структурны фрагмент біяціну, многія злучэнні раду Т. фізіялагічна актыўныя рэчывы. Выкарыстоўваюць вытворныя Т. пры раздзяленні хім. элементаў, як аптычныя адбельвальнікі (на аснове 2,5-тыяфендыкарбонавай к-ты), лек. прэпараты (напр., камбатрын — антыгельмінтны прэпарат), манамеры для атрымання электраправодных палімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СНЫ РУХ ЗО́РКІ,
бачнае вуглавое перамяшчэнне зоркі па нябеснай сферы за год. Складаецца з сапраўднага перамяшчэння зоркі і ўяўнага (паралактычнага) зрушэння, якое адлюстроўвае рух Сонечнай сістэмы (разам з Зямлёй) у прасторы. Змена становішча зоркі з гадавым перыядам з прычыны руху Зямлі вакол Сонца (гадавы паралакс) ва У.р.з не ўваходзіць. Звычайна У.р.з. не перавышае сотых доляў вуглавой секунды, радзей дасягае дзесятых доляў і вельмі рэдка цэлых секунд дугі. Найб. У.р.з. — 10",27 у зоркі Барнарда ў сузор’і Змеяносец. Для вызначэння дакладнага У.р.з. вымяраюць каардынаты зоркі праз некалькі дзесяткаў гадоў. Вядомы ўласны рух больш як 250 тыс. зорак. У.р.з. ўлічваюць пры вызначэнні геагр. каардынат на Зямлі, у службе часу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛІКО́ВАЯ СТА́ЎКА,
працэнтная стаўка для разліку ўліковага працэнта. Уяўляе сабой плату, што бяруць банкі (у асн. камерцыйныя) за авансаванне грошай у выглядзе куплі аблігацый, вэксаляў, каштоўных папер і інш. пазыковых абавязацельстваў да надыходу тэрмінаў іх аплаты. Камерцыйныя банкі, якія ажыццяўляюць аперацыі з камерцыйнымі вэксалямі прамысл. і гандл. фірм, адначасова ўжываюць некалькі У.с., якія адрозніваюцца ў Залежнасці ад тэрміну, што застаецца да аплаты абавязацельстваў і ступені надзейнасці, забяспечанасці ўліковых вэксаляў. Велічыня прыватнай У.с. мяняецца ў залежнасці ад ліквіднасці банка і агульнага стану ўліковага рынку. Афіцыйная У.с. выкарыстоўваецца цэнтр. банкам у аперацыях з камерцыйнымі банкамі і інш. крэдытна-фінансавымі ін-тамі па ўліку кароткатэрміновых дзярж. абавязацельстваў і перадыскантаванні камерцыйных вэксаляў. Прыватная У.с. звычайна вышэйшая за афіцыйную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ЗА (ад грэч. phrasis выраз) у мовазнаўстве, 1) асноўная найменшая адзінка маўлення, што выступае як актуалізаваная адзінка зносін і адпавядае розным тыпам сказаў-выказванняў. Характарызуецца пэўнай грамат. структурай і можа выступаць у мове ў якасці асобнага паведамлення. У такім разуменні Ф. пераважна выступае як сінтаксічна-фанет. цэлае, якое мае сінтакс. структуру, сэнсавую завершанасць і інтанацыйную аформленасць. У паэт. тэксце Ф. ўкладваецца ў вершаваны радок, але нярэдка можа разрывацца ў выніку несупадзення сінтакс. паўзы з рытмічнай.
2) Інтанацыйнае адзінства, якое выступае як закончаны паводле сэнсу адрэзак мовы паміж дзвюма паўзамі і аб’ядноўвае некалькісінтагмаў, што звязана з сэнсавымі адценнямі, лагічным вылучэннем (націскам) або сінтакс.аманіміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ЖКІЯ МІНЕРА́ЛЫ,
мінералы, якія маюць шчыльнасць больш за 2,8 г/см³. Складаюць невял. частку абломкавых горных парод, але вельмі разнастайныя (некалькі дзесяткаў мінер. відаў) і маюць рознае паходжанне. Асн. маса Ц.м. мае шчыльнасць 2,8—5 г/см³.
Паводле распаўсюджанасці ў зямной кары падзяляюцца на 3 групы: вельмі пашыраныя (амфіболы, гранаты, ільменіт, цыркон, эпідот — доля кожнага з іх 10—20% ад цяжкай фракцыі абломкавых парод); умерана пашыраныя (біятыт, ліманіт, магнетыт, турмалін, апатыт, піраксены, рутыл, стаўраліт, 1—10%); рэдкія — менш за 1% і ў выглядзе адзінкавых зерняў (дыстэн, сфен, лейкаксен, сіліманіт, мускавіт, тапаз, манацыт, глаўканіт і інш.). Аналіз колькасці Ц.м. у пародах праводзіцца пры пошукавых работах і палеарэканструкцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Аркадзь Аляксандравіч (н. 12.7.1955, г. Крамянчуг, Украіна),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це надзейнасці машын, з 1992 у Бел.эканам. ун-це, з 2000 у Міжнар. ін-це прац. і сац. адносін (праф.). Навук. працы па матэм. тэорыі надзейнасці. Пабудаваў тэорыю дамінавання манатонных графаў, распрацаваў універсальныя камбінаторныя метады ў матэм. тэорыі надзейнасці, на аснове якіх вырашаны некалькі адкрытых задач аб алгарытмічнай складанасці вылічэння і ацэнкі паліномаў надзейнасці гіперграфаў з зададзенымі структурнымі ўласцівасцямі.
Тв.:
К гипотезе Литтла о планарных графах // Весці АНБССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1980. № 2;
Структурно-сложные системы с пороговой живучестью // Дискретная математика. 1999. Т. 11, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ВІЧ Кароль (13.9.1832, каля г. Каўнас, Літва — 4.6.1902),
расійскі фізік, прыродазнавец і педагог бел. паходжання. Скончыў Казанскі ун-т (1857). З 1859 працаваў у Шляхецкім ін-це ў Вільні, з 1864 у Беластоцкай гімназіі. Разам з М.М.Гусевым выдаваў час. «Вестник математических наук» (1861—63). З 1884 акр. інспектар навуч. устаноў у Арэнбургу. Навук. даследаванні па электрычнасці, магнетызме, оптыцы і спектраскапіі, методыцы фіз. доследаў. Сканструяваў некалькі арыгінальных прылад, якія адзначаны на ўсерасійскіх з’ездах прыродазнаўцаў і выстаўках. Арганізаваў геал., геад. і этнагр. даследаванні ў Арэнбургскім краі. Праводзіў сістэм. метэаралагічныя назіранні, выказаў меркаванні аб сувязі змен надвор’я з цыкламі сонечнай актыўнасці.
Літ.:
Процька Т.С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Барыс Тарасавіч (н. 22.5.1923, Масква),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў 3-е Ленінградскае артыл. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1951). У Чырв. Арміі з ліп. 1941. У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 на Бранскім, Цэнтр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір мінамётнага ўзвода ст. лейтэнант Ш. у час Курскай бітвы 1943 падбіў з процітанк. ружжа 2 бронетранспарцёры і танк праціўніка; акружаны гітлераўцамі, закідаў іх гранатамі і вынес параненага разведчыка. Як камандзір батарэі вызначыўся ў баях каля г.п. Радуль Чарнігаўскай вобл.: 15 кастр. арганізаваў пераправу на падручных сродках батарэі, якая адбіла некалькі контратак ворага, чым паспрыяла наступленню асн. сіл палка. Да 1985 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЯ НЫ́РКА,
адзін з найб. пашыраных штучных органаў і апаратаў для пазаарганізмавага ачышчэння крыві (выдалення прадуктаў абмену рэчываў, таксінаў, падтрымання водна-электралітнага і кіслотна-шчолачнага балансу).
У Ш.н. кроў паступае з артэрыі (напр., праз катэтар), дзе яна праходзіць сістэму трубак, поласцей з паўпранікальнай мембраны, якія абмываюцца спец. растворам. Потым кроў вяртаецца ў вянознае рэчышча. Работа Ш.н. засн. на гемадыялізе і ультрафільтрацыі. Усе апараты Ш.н. складаюцца з дыялізатара, перфузійнай прылады (катэтары, помпы і інш.) для руху крыві наперад, канструкцыі для прыгатавання і падачы ў дыялізатар дыялізуючага раствору і манітора. Выкарыстоўваецца пры вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці. З дапамогай Ш.н. (апарат падключаецца перыядычна) жыццё хворага можа падтрымлівацца некалькі гадоў.