араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне; пяцічленны гетэрацыкл з адным атамам серы.
Бясколерная вадкасць з пахам бензолу, tкіп 84,2 °C, шчыльн. 1064,9 кг/м³ (20 °C). Добра раствараецца ў арган. растваральніках, не раствараецца ў вадзе. Хім. ўласцівасцямі падобны да бензолу, у рэакцыях электрафільнага замяшчэння (галагенаванне, нітраванне і інш.) больш актыўны (у некат. выпадках на некалькі парадкаў). Т. і яго гамолагі ёсць у прадуктах каксавання каменнага вугалю (адкуль іх вылучаюць разам з бензолам) і сланцавай смале (гл.Гаручыя сланцы). Ядро тэтрагідратыяфену — структурны фрагмент біяціну, многія злучэнні раду Т. фізіялагічна актыўныя рэчывы. Выкарыстоўваюць вытворныя Т. пры раздзяленні хім. элементаў, як аптычныя адбельвальнікі (на аснове 2,5-тыяфендыкарбонавай к-ты), лек. прэпараты (напр., камбатрын — антыгельмінтны прэпарат), манамеры для атрымання электраправодных палімераў.