ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУПО́К, антэміс (Anthemis),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі найб. вядомы 4 віды П.: палявы (A. arvensis), рускі (A. ruthenica), сабачы, або сабачы рамонак (A. cotula), фарбавальны (A. tinctoria). Трапляюцца на сухадольных лугах, палях, агародах.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусцікі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, голыя ці апушаныя. Лісце перыстарассечанае, радзей лінейнае. Суквецці — адзіночныя шматкветкавыя кошыкі. Краявыя язычковыя кветкі з белым, жоўтым, залаціста-жоўтым, зрэдку ружовым адгінам. Плод — сямянка. Кветкі П. фарбавальнага прыдатныя для афарбоўкі тканін, маюць інсектыцыдныя ўласцівасці. Дэкар., лек., фарбавальныя, інсектыцыдныя, меданосныя расліны. Некат. — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІЧ, Вароніцкае балота, Варонічы, Крывая града,
балота нізіннага (60%), вярховага (30%), пераходнага (10%) тыпаў у Слуцкім (6,5 тыс.га), Пухавіцкім (7 тыс.га) і Уздзенскім (2,1 тыс.га) р-нах Мінскай вобл., у вадазборах рэк Пціч і Случ. Асобныя ўчасткі вядомы пад назвамі Рагі, Поўхава, Скрыдлёва. Пл. 15,6 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7, сярэдняя 2 м. Запасы торфу каля 42 млн.т. Есць мергель, сапрапель магутнасцю да 1,2 м. Асушана адкрытай асушальнай сеткай 1,2 тыс.га у Слуцкім і 2,9 тыс.га у Пухавіцкім р-нах, дрэнажом — 610 га у Уздзенскім р-не. На асушаных землях вырошчваюць пераважна сеяныя травы, збожжавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫ ЯД, апітаксін,
сакрэт залоз джальнага апарату рабочай пчалы меданоснай. Празрыстая вязкая жаўтаватая вадкасць, са спецыфічным пахам і горкім смакам. На паветры хутка цвярдзее. Тэрмаўстойлівы. Раствараецца ў вадзе, рэакцыя кіслая. У водным растворы хутка разбураецца, высушаны захоўвае актыўнасць некалькі гадоў. Мае меліцін (асн. таксічны кампанент), гістамін, ферменты, арган. кіслоты, мікраэлементы і інш. Пры кожным джаленні пчала выдзяляе 0,2—0,3 мг П.я., смяротная для чалавека доза каля 0,2 г (500—1000 джаленняў). У штучных умовах пчолы выдзяляюць П.я. у адказ на раздражненне слабымі эл. імпульсамі ў спец. апараце. Прэпараты з П.я. выкарыстоўваюць у медыцыне пры лячэнні міязіту, радыкуліту, неўралгіі, крапіўніцы, мігрэні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРВІ́ШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 6 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 1,95 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 5,58 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Катлавіна складаецца з зах. і ўсх. плёсаў. Схілы выш. 5—7 м (на З і ПнУ 10—15 м), у зах.ч. разараныя, ва ўсх. параслі хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на Пн. і У нізкія, увільготненыя. На З востраў пл. 0,1 га. Дно ілістае і сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Зарастае. Выцякае ручай у воз. Лосвіда.
клас паразітычных беспазваночных няпэўнага сістэм. становішча. Найб. блізкія да тыпу членістаногіх. 2 атр., 15 родаў, больш за 70 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Дарослыя паразітуюць у лёгкіх, дыхальных шляхах паўзуноў і млекакормячых, часам птушак. Найб. трапляецца П. насавая (Linguatula serrata, або L. rhinaria).
Даўж. да 14 см, самцы значна драбнейшыя (да 2 мм). Цела чэрве- або языкападобнае, укрыта тонкай кутыкулай. На брушным баку пярэдняга канца цела — рот, каля яго 2 пары прыдаткаў (хіцінізаваных кручкоў), якія памылкова прымалі за ротавыя адтуліны (адсюль назва). Мускулатура развітая. Нерв. сістэма сканцэнтравана ў падглотачную гангліёзную масу. Органы дыхання, кровазвароту і выдзялення адсутнічаюць. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ.
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў складзе Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г.Рагачоў. Паводле ўказа ад 2.8.1773 падзялялася на Рагачоўскі, Гомельскі і Чачэрскі пав.Пл.каля 1426 тыс.дзес., 105 сёл, 473 вёскі (у 1774—114 420 чал.), 11 мястэчак (4747 чал.). На тэр. правінцыі былі 23 староствы з 50 547 сялянамі мужч. полу, буйнейшыя з іх — Гомельскае (2553 дымы, 23 504 чал., 250 982 дзес. зямлі) і Чачэрскае (1057 дымоў, 9181 чал., 96 535 дзес. зямлі). З Чачэрскага староства, падараванага бел. ген.-губернатару З.П.Чарнышову, 5.2.1774 утвораны першы ў Рас. імперыі маярат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖАСТХА́Н,
штат на ПнЗ Індыі. Пл. 342 тыс.км². Нас.каля 50 млн.чал. (2000), пераважна раджастханцы і хіндустанцы. Адм. ц. — г.Джайпур. На Пн — ч. Інда-Гангскай раўніны, на Пд — Дэканскае пласкагор’е. Цэнтр ч. Р. перасякае з ПдЗ на ПнУхр. Аравалі (выш. да 1722 м). Клімат трапічны, мусонны, сухі на ПнЗ, са значнымі летнімі ападкамі на ПдУ. Пераважае ксерафітная расліннасць. У эканоміцы гал. роля належыць сельскай гаспадарцы, асабліва жывёлагадоўлі. Гадуюць коз. авечак, буйн. раг. жывёлу, вярблюдаў. Земляробства пераважна на У, на арашальных землях (мясц. віды сорга, пшаніца, кукуруза, бавоўна, алейныя і садовыя культуры). Горназдабыўная і апрацоўчая прам-сць. Саматужныя промыслы. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙСКІЯ ПТУ́ШКІ (Paradisaeidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усх. і Паўн. Аўстраліі. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. 9 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з метал. адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некат. доўгая, загнутая. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Большасць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАВІННЫЯ АМЁБЫ (Thecamoebina),
ракавінныя караняножкі (Testacea, або Testacealobosea), атрад (падклас) прасцейшых кл. караняножак падтыпу саркодавых. Некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе. На Беларусі каля 30 відаў (найб. разнастайныя ў Нарачанскай групе азёр). Найб. трапляюцца арцэлы (Arcella), дыфлюгіі (Difflugia), эўгліфы (Euglypha) і інш.
Ад амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска-, груша-, шара- або яйцападобнай ракавіны даўж. да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. З вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі разоў за суткі). Корм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб. Іл.гл. да арт.Караняножкі.