ДЖЭНТЫЛЕ́СКІ (Gentileschi) Арацыо

(сапр. Ломі; Lomi; хрышчаны 9.7.1563, г. Піза, Італія — 7.2.1638),

італьянскі жывапісец; адзін з прадстаўнікоў італьян. караваджызму. Брат і вучань мастака-маньерыста А.Ломі. З 1576 працаваў у Рыме, а таксама ў Генуі, Турыне, Парыжы, з 1626 — у Лондане, пры двары Карла I. Творам Дж. (у якіх выразна адчуваецца ўплыў ранняй творчасці М.Караваджа) уласцівы лірычная сузіральнасць, свабода кампазіцыйных рашэнняў, тонкасць святлоценявых пераходаў і вытанчанасць светлавога каларыту («Св. Цэцылія»; «Благавешчанне», 1621—23; «Лютністка» і інш.).

А.Джэнтылескі. Давід з галавой Галіяфа. Каля 1610.

т. 6, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)