ДЗІ́НГЕЛЬШТЭТ (Dingelstedt) Франц фон

(30.6.1814, Гальсдорф, каля г. Марбург, Германія — 15.5.1881),

нямецкі драматург, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Працаваў у прыдворных т-рах Штутгарта (з 1846), для якога напісаў шматлікія пралогі, п’есу «Дом Берневельт» (1850), Мюнхена (кіраўнік з 1851), дзе ставіў п’есы І.В.Гётэ, Ф.Шылера, Г.Э.Лесінга з удзелам буйнейшых тагачасных акцёраў, Веймара (кіраўнік з 1857), дзе паставіў шэраг п’ес У.Шэкспіра. З 1867 дырэктар опернага т-ра, з 1870 — «Бургтэатра» ў Вене. Дзейнасць Дз. значна паўплывала на развіццё ням. і аўстр. т-ра.

т. 6, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)