горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар. аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр.прам-сць. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996.
Атэль «Плаза» ў г. Атланта. Арх. Дж.Портман. 1976.Атланта. Музей мастацтваў.