МАНДЗІ́БУЛЫ (лац. mandibula сківіца ад mando жую, грызу),
жвалы, верхнія сківіцы, першая пара сківіц, відазмененыя галаўныя канечнасці ў членістаногіх (ракападобныя, мнаганожкі, насякомыя). Найчасцей маюць выгляд вышчарбленых пласцінак. У форм з грызучым ротавым апаратам забяспечаны патаўшчэннямі і зубцамі, што дапамагае разгрызаць і раздрабняць корм. У форм з колюча-сысучым апаратам забяспечваюць праколванне здабычы і ўсмоктванне вадкага корму. У форм з грызуча-ліжучым апаратам (пчолы) маюць выгляд шыпікаў; у матылёў рэдукаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́ФА,
адно з буйнейшых марскіх нафтавых радовішчаў свету, на шэльфе Персідскага зал., у тэрытарыяльных водах Саудаўскай Аравіі (гл.Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Адкрыта ў 1957. Распрацоўваецца з 1964. Пач. запасы 1,22 млрд.т. Паклады пластавыя скляпенневыя ў карбанатных адкладах ніжнемелавога і верхняюрскага ўзросту на глыб. 2,4—2,75 км. Шчыльн. нафты 0,88 г/см³, уключае серу 3%. Нафта з фантануючых свідравін перапампоўваецца па нафтаправодзе ў порт Рас-Танура (Персідскі зал.).
расійскі лесазнавец, батанік і географ; адзін з заснавальнікаў біягеацэналогіі. Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1893); з 1901 праф. у ім, з 1918 праф. Таўрычаскага ун-та ў г. Сімферопаль. Стварыў вучэнне аб лесе як біягеацэналагічнай, геагр. і гіст. з’яве. Распрацаваў вучэнне пра тыпы лесанасаджэнняў, развіў уяўленне аб змене лясных парод і іх згуртаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (22.1.1920, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 21.7.1965),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ленінградскае артыл. вучылішча. У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Рота аўтаматчыкаў на чале з капітанам М. вызначылася ў студз. 1944 у наступальных баях на ўчастку Пулкава—Краснае Сяло пад Ленінградам. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТ (ад лац. matta цыноўка, рагожа),
1) цыноўкі, пляцёнкі з саломы, чароту, рагозу і інш. Выкарыстоўваюцца для аховы ад холаду раслін у парніках (парніковыя М., напр., з жытняй саломы).
2) У спорце — матрацы, мяккі подсціл. Складаюцца з абалонкі, чахла (трывалая тканіна) і набіўкі (порыстая пластмаса, шарсцяныя ці баваўняныя ачоскі, футравыя адходы, конскі волас і інш.), бываюць прашытыя шпагатам. Выкарыстоўваюцца ў барацьбе, акрабатыцы, гімнастыцы і інш. для змякчэння ўдараў і прадухілення траўмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Ігнацій Вікенцьевіч) (28.5.1912, в. Завольша Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лейтэнант М. вызначыўся пры вызваленні Брагінскага р-на. Рота на чале з М. пераправілася цераз Дняпро, захапіла плацдарм і в. Калыбань, адбіла 5 контратак; М. асабіста падбіў 2 танкі, знішчыў шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.
гармон жывёл і чалавека, які выдзяляецца задняй і прамежкавай долямі гіпофіза. Поліпептыд, стымулюе сінтэз меланінаў, павелічэнне памераў і колькасці пігментных клетак у скурным покрыве, паляпшае вастрыню зроку, адаптацыю да цемры. Адрозніваюць α-М.г. з 13 рэшткаў амінакіслот і β-М.г. з 18 (у чалавека з 22 рэшткаў амінакіслот). Сакрэцыю М.г. рэгулююць гармоны гіпаталамуса. Прэпарат М.г. інтэрмедзін выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб зроку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.
Засн. ў 1975 у Мінску як Мінскае культ.-асв. вучылішча. З 1990 Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): інструментальнае выкананне (фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, гітара); тэатр. мастацтва (акцёр тэатра лялек); дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (маст. апрацоўка дрэва, кераміка); харавое дырыжыраванне; харэаграфія; харавая музыка (народная); народныя абрады і святы; танец; інструментальная музыка (народная). Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ Васіль, бел. казачнік канца 19 ст.зв. Бердзябякі Ельнінскага пав. Смаленскай губ. Адзін з інфарматараў У.М.Дабравольскага. Рэпертуар М. складалі чарадзейныя, сац.-бытавыя, навелістычныя казкі, анекдоты, замовы. Асабліва цікавыя казкі М. «Аб Іване Гадзімавічы, Аляксеі Гадзімавічы, Стаўры Гадзімавічы» і «Казка пра Івана Іванавіча, купецкага сына», з якой кантамінуецца некалькі сюжэтаў. Валодаў багатай палітрай маст. слова, выкарыстоўваў прыказкі і прымаўкі.
Літ.:
Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. Ч. 1. СПб., 1891.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРО́ДАЎ (Джурабек) (н. 24.12.1942, с. Куруд Ленінабадскай вобл., Таджыкістан),
таджыкскі спявак (тэнар), выканаўца на рубобе, кампазітар. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Ленінабадскі пед.ін-т (1962). З 1963 артыст Тадж. філармоніі. У яго рэпертуары тадж. і інш.нар. песні з уласным акампанементам. Выступае і зсімф. аркестрам. Аўтар больш як 150 песень, у т. л. цыклаў на словы М.Турсун-задэ, С.Ясеніна і інш.Дзярж. прэмія Таджыкістана 1987.