РЫ́ГАС (Rigas) Велестынліс, Рыгас Ферэас [сапр.Кірыязіс (Kiriazis) Антоніяс; каля 1757, г. Велестынан, Грэцыя — 24.6.1798], адзін з заснавальнікаў грэч.нац.-вызв. руху супраць тур. панавання, паэт. Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў нар. настаўнікам. З 1774 жыў у г. Стамбул, каля 1782—1796 — у Валахіі. У 1796—97 заснаваў у Вене тайнае грэч.рэв.т-ва («Этэрыя» Рыгаса Велестынліса). Выступаў за аб’яднанне ўсіх балк. народаў для барацьбы супраць тур. панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакр. «Грэчаскай рэспублікі» на тэр. Балканскага п-ва і М.Азіі. У снеж. 1797 пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстр. паліцыяй і выдадзены тур. уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе. Мужнай лірыцы Р. (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытур. скіраванасць. Ідэі Р. былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—21). Грэч. народ шануе Р. як нац. героя.
расійскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1972). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1941, кл. М.Гнесіна). З 1945 выкладаў у Муз.-пед. ін-це імя Гнесіных у Маскве, з 1951 — у Ленінградскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Сярод твораў паэма-араторыя «Дванаццаць» (1957) і кантата «Скіфы» (1973; абедзве паводле А.Блока); 4 сімфоніі (1952—76), сімф. сюіта «Паэтычныя карцінкі» (1955; паводле Х.К.Андэрсена); 2 канцэрты для скр. з арк. (1964, 1974); 6 стр. квартэтаў (1945—71), рамансы, у т. л. цыкл рамансаў на вершы Я.Купалы «Былыя песні» (1947), песні, музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў. Звяртаўся да жанру хар. канцэрта, у т. л. «Лябёдка» (1970) на нар. тэксты. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (сапр.Каўфман) Давід Самуілавіч
(1.6.1920, Масква — 23.2.1990),
рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім ін-це філасофіі, л-ры і мастацтва (1938—41). Друкаваўся з 1941. Першая кніга паэзіі — «Блізкія краіны» (1958). У паэт. зб-ках «Другі перавал» (1963), «Дні» (1970), «Хваля і камень» (1974), «Вестка» (1978) успаміны і роздум пра вайну, гіст. мінулае Расіі, тэмы мастацтва, кахання. Позняй лірыцы (зб-кі «Заліў», 1981; «Галасы за ўзгоркамі», 1985) уласцівы медытатыўнасць, элегічнасць._Аўтар кн. мемуарных нататак, літ.-крытычных эсэ, літ.-псіхал. партрэтаў «Памятныя запіскі» (апубл. 1995), перакладаў (зб. «Паэты-сучаснікі. Вершы зарубежных паэтаў», 1963), «Кнігі пра рускую рыфму» (1973), пародый і інш.Дзярж. прэмія СССР 1988.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1989;
В кругу себя. Вильнюс;
М., 1993.
Літ.:
Баевский В.С. Давид Самойлов: Поэт и его поколение. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗКО́ (Вера Аляксандраўна) (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасць бел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЎЧЫКАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 3.5.1958, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977), БДУ (1986). Настаўнічаў, працаваў мастаком-афарміцелем. У 1986—90 у час. «Бярозка». З 1994 дырэктар выд-ва «Радыёла-плюс». Друкуецца з 1982. Аўтар кн. апавяданняў і п’ес «Гульня ў тэстамент» (1992), зб. прозы «Лісты да брата» (1998), у якіх філас. роздум над праблемамі сучаснасці. Пераклаў з груз. на бел. мову раман Н.Думбадзе «Закон вечнасці» (1989), некат. вершыгруз. паэтаў. На груз. мову пераклаў зб. версэтаў А.Разанава «Горад-вандроўнік» (1991). Аўтар п’ес-казак. У яго пераказе ў Віцебскім т-ры «Лялька» паст. (1995) п’еса-казка паводле О.Уайльда «Хлопчык-зорка». У 1987—89 па сваіх сцэнарыях вёў тэлеперадачы «У сям’і адзінай», «Дыялогі маладых перакладчыкаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПДАЙК ((Updike) Джон) (н. 18.3.1932, Шылінгтан, штат Пенсільванія, ЗША),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1954). На пачатку літ. дзейнасці пісаў фельетоны, апавяданні, вершы, эсэ, пародыі: зб-кі вершаў «Драўляная курыца і іншыя ручныя стварэнні» (1958), апавяданняў «Тыя ж дзверы» (1959), «Галубінае пер’е» (1962). Вядучая тэма творчасці — побыт, псіхалогія, маральныя каштоўнасці радавога амерыканца (аповесць «Ферма», 1965; раманы «Кірмаш у багадзельні», 1959; «Трус, уцякай», 1960; «Трус, які вылечыўся», 1979; «Трус разбагацеў», 1981, і інш.). У рамане Апдайка «Кентаўр» (1963) праблема смерці і бессмяротнасці пераплятаецца з пошукамі сэнсу жыцця, пераадоленнем адчужэння, са сцверджаннем дабрыні; у раманах «Месяц адпачынку» (1975), «Давай пажэнімся» (1976), «Іствікскія ведзьмы» (1984) і інш. імкненне перамагчы боязь смерці любоўю, сексуальным «адраджэннем»; раман-дыспут «Версія Роджарса» (1985) пра «навук. доказы быцця божага». Аўтар зб.апавяд. «Даверся мне» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́КРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны),
мастацкія аповесці ў сярэдневяковых л-рах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы апокрыфы лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. З пашырэннем ерасяў апокрыфамі сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі апокрыфы пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У апокрыфах адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Апокрыфы паўплывалі на некаторыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы апокрыфаў выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕДЭ́ЦІ ((Benedetti) Марыо) (н. 14.9.1920, г. Паса-дэ-лос-Торас, Уругвай),
уругвайскі пісьменнік, літ.-знавец, публіцыст. Ліраэпічнай накіраванасцю адметныя зб-кі вершаў «Непазбыўны пярэдадзень» (1945), «Вершы за канторкай» (1958), «Будзённыя паэмы», «Пазнанне айчыны» (абодва 1963), «Блізкая блізкасць» (1965), «Штодзённае» (1979). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Хто з нас» (1953), «Перадышка» (1960), «Дзякуй за аганёк» (1965, рус.пер. 1969), «Дзень нараджэння Хуана Анхеля» (1971), зб-ках апавяданняў «Гэтай раніцай» (1949), «Апошняе падарожжа і іншыя апавяданні» (1951), «Жыхары Мантэвідэо» (1959), «Смерць і іншыя сюрпрызы» (1968), п’есах «Вы, напрыклад» (1957), «Рэпартаж» (1958), «Туды і назад» (1963), «Пэдра і капітан» (1979). Аўтар кн. літ.знаўчых і крытычных прац «Марсель Пруст і іншыя нарысы» (1951), «Уругвайская літаратура — стагоддзе дваццатае» (1963), «Геній і постаць Хасэ Энрыке Радо» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЎК ((Bevk) Францэ) (17.9.1890, Закойца, каля г. Цэркна, Славенія — 17.9.1970),
славенскі пісьменнік. Чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1953). Скончыў настаўніцкае вучылішча ў Горыцы (1913). Друкаваўся з 1906. Вядомасць прынеслі творы, прысвечаныя жыццю славенцаў у розныя эпохі: трылогія «Знакі на небе» (1927—29), раманы «Чалавек супраць чалавека», «Бог Трыглаў, які памірае» (абодва 1930), «Чарадзей» (1931), «Жалезная гадзюка» (1932), «Каплан Марцін Чадэрмац» (1938), «І сонца садзілася» (1963); зб-кі паэзіі «Вершы» (1921), навел «Новая ніва» (1940), «Навелы» (1947), «Расправа» (1950), аповесці «Смерць перад домам» (1925), «Хата ў даліне» (1927), «Сцяг на ветры» (1928), «Крыўда» (1929), «Чужая кроў» (1954), «З іскры пажар» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДРЫЧЫК ((Andričik) Юрай) (н. 22.4.1937, в. Бежаўцы Міхалаўскага р-на, Чэхія),
славацкі паэт і перакладчык. Скончыў Ін-трус. мовы і л-ры ў Празе (1960). Аўтар зб-каў паэзіі «Узыходжанне на зямлю» (1970), «Глухія зычныя» (1973), кн. апавяданняў для дзяцей «Павой» (1976). Асн. тэматыка творчасці — хараство і багацце роднай зямлі, духоўнае жыццё сучасніка. Перакладае з рус., бел., укр., польск., чэшскай моў на славацкую. У яго перакладзе з бел. мовы выйшлі кн. паэзіі «Глыток вады» М.Танка (1975), «Так лёгка крочыш» П.Макаля (1982), аповесць «Лонва» І.Пташнікава (1980), зб-кібел. паэзіі «Моваю сэрца» (1977, разам з Г.Крыжанавай-Брынзавай) і бел.нар. казак «Чароўная дудка» (1982). Асобныя вершыбел. паэтаў у перакладзе Андрычыка ўвайшлі ў анталогію «Жыццё супраць смерці» (1980), «Анталогію савецкай паэзіі XX стагоддзя» (Т. 1—2, 1981).