БАРАНЦЭ́ВІЧ (Антон Казіміравіч) (каля 1837, в. Кірклішкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 26.1.1918),
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. З 1853 на вайск. службе, падпаручнік. Належаў да рэв. арг-цыі. У крас. 1863 узначаліў падраздзяленне ў гал. паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губ., потым асобны атрад. Паплечнік В.Урублеўскага, паказаў сябе як здольны партыз. камандзір. Пасля разгрому паўстання ў студз. 1864 эмігрыраваў у Парыж. З 1869 жыў у Галіцыі, інжынер шляхоў зносін. Аўтар успамінаў.
Тв.:
Ostatnie dnie konnego litewskiego oddziału // W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego 1863—1903. Lwów, 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЙКА (Аркадзь Аляксандравіч) (26.1.1898, в. Дубраўкі Полацкага р-на Віцебскай вобласці — 12.12.1955),
генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1922), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел. і 3-м Бел. франтах, камандзір дывізіі, корпуса. У вер. 1943 байцы корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро ў Брагінскім раёне Гомельскай вобл., захапілі і ўтрымлівалі плацдарм. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́ХЕР (Васіль Канстанцінавіч) (1.12.1889, в. Баршчынка Яраслаўскай вобл., Расія — 9.11.1938),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1917 у Чырв. гвардыі. У 1919 камандаваў 51-й дывізіяй у баях супраць Калчака, у 1920 — пры абароне Кахоўскага плацдарма і штурме Перакопа. У 1921—22 галоўнакамандуючы, ваен. міністр і старшыня Ваен. савета Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадз. вайны нач. Ленінградскага ўмацаванага раёна, камандуючы войскамі Укр.ваен. акругі. З 1929 камандуючы Далёкаўсх.: арміяй. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956.
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАЎ (Аляксандр Мітрафанавіч) (н. 30.5.1923, былое с. Нікалаеўка Самарскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў Куйбышаўскае ваенна-пях. вучылішча (1942), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1947), Куйбышаўскі пед.ін-т (1954). У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Варонежскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі, Польшчы. У ліст. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Кіева ўзвод аўтаматчыкаў на чале з лейт. Бондараў авалодаў востравам, захапіў плацдарм на правым беразе ракі і адбіваў атакі да падыходу асн. сіл палка. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАЎ (Андрэй Лявонцьевіч) (20.8.1901, хутар Бондараў Новааскольскага р-на, Расія — 23.9.1961),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення камсаставу (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнікграмадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну ў вер. 1943 часці 17-га гв. стралк.корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро каля в. Верхнія Жары Камарынскага р-на, захапілі плацдарм і, развіваючы наступленне, фарсіравалі Прыпяць. Да 1995 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ГМАН (Аляксандр Абрамавіч) (псеўд.Жалязняк; 1895, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. З ліп. 1917 чл. Бабруйскіх Савета і к-таРСДРП(б), з кастр. 1917 нач. чырвонагвардзейскай камендатуры пры к-це РСДРП(б). У 1918 на падп. рабоце на акупіраванай герм. войскамі тэр. Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, старшыня Магілёўскага падп. райкомаў РКП(б), чл. Магілёўскага рэўкома, сакратар Магілёўскага пав.к-та РКП(б), чл. губрэўкома. З лют. 1919 на Зах. фронце, камісар брыгады Мазырскай групы войск. Закатаваны польск. інтэрвентамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л II (Vittorio Emanuele; 14.3.1820 — 9.1.1878),
кароль Сардзінскага каралеўства [1849—61], першы кароль аб’яднанай Італіі [1861—78]. Удзельнікаўстра-італьянскай вайны 1848—49. У перыяд барацьбы за нац. вызваленне італьян. народа і аб’яднанне Італіі (гл.Рысарджымента) падтрымліваў планы лібералаў (К.Б.Кавура і інш.), вёў барацьбу з рэсп.-дэмакр. лагерам нац.-вызв. руху, адначасова імкнучыся ў сваіх мэтах выкарыстаць папулярнасць і ваен. перамогі Дж.Гарыбальдзі. У 1861 абвешчаны каралём Італьян. каралеўства. У час аўстра-італьян. вайны 1866 узначальваў італьян. армію. Пасля 1870 праводзіў курс на збліжэнне з Аўстрыяй і Германіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЛЕБЕН ((Witzleben) Эрвін фон) (4.12.1881, г. Брэслаў, Германія, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 8.8.1944),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал. У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. Камандаваў пяхотнай дывізіяй (з 1934), 2-й групай армій (з вер. 1939), 1-й арміяй (з ліст. 1939), удзельнічаў у Французскай кампаніі 1940. З кастр. 1940 камандуючы групай армій «Д» у Францыі, з ліст. 1942 генерал для даручэнняў пры Стаўцы. Адзін з кіраўнікоў ваен. змовы супраць А.Гітлера 20.7.1944; у выпадку поспеху павінен быў стаць галоўнакамандуючым. Пакараны смерцю паводле прыгавору ваен. трыбунала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЕ́ВІЧ (Рыгор Раманавіч) (19.4.1907, в.Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.10.1974),
удзельнікрэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, дзеяч бел. эміграцыі. Адзін з арганізатараў гурткоў Бел. сялянска-работніцкай грамады і Т-вабел. школы, б-кі імя Я.Купалы на радзіме. Каб пазбегнуць арышту, у 1928 эмігрыраваў у Канаду. Удзельнічаў у выпуску газ. «Канадский гудок», якая мела бел. старонку. Адзін са стваральнікаў Федэрацыі рус. канадцаў і яе друкаванага органа газ. «Вестник». Аўтар кн. «Рускія ў Канадзе» (Таронта, 1952), брашуры «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).