Ю́ДЗІН Мікалай Мікалаевіч (28.3.1911, с. Столпіна Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 6.5.1993),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце са снеж. 1941. Радавы Ю. вызначыўся 24 і 26.6.1944 пры фарсіраванні р. Бася і вызваленні в. Чэрнеўка Дрыбінскага р-на, дзе 14 гадз вёў няроўны бой з праціўнікам, і фарсіраванні р. Дняпро каля в. Дабрэйка Шклоўскага р-на і ўтрыманні плацдарма. Пасля вайны на гасп. рабоце.
т. 18, кн. 1, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)