малдаўскі кампазітар, дырыжор, педагог; заснавальнікмалд. сімфанізму. Засл. дз. маст. Малдовы (1943). Скончыў Акадэмію музыкі і драм. мастацтва ў Бухарэсце па класах фп. (1927) і кампазіцыі (1940). З 1947 дырыжор сімф. аркестра Малд. філармоніі. Выкладаў у Кішынёўскай (1940—50, з перапынкам) і Маскоўскай (1942—44) кансерваторыях. Аўтар музыкі (з Э.Лазаравым) дзярж. гімна Малд. ССР (1945). Сярод твораў: араторыя «Песня адраджэння» (1951), кантаты «Штэфан Вялікі» (1946), «Бесарабцы» (1947) і інш.; 2 сімфоніі (1922, 1926), паэмы «Сляпы музыкант» (1940), «Паэма пра Днестр» (1943), сюіта «Малдавія» (1942) для сімф.арк.; канцэрт для скрыпкі (1944), «Дойна» для габоя (1940) з арк.; «Малдаўская фантазія»; камерна-інстр. ансамблі, творы для фп., хары, рамансы і песні, апрацоўкі малд.нар. песень, музыка да драм. спектакляў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Віктар Сяргеевіч (н. 10.12.1934, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1983). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958). З 1970 дырэктар Маскоўскага хар. вучылішча (з 1991 Акадэмія хар. мастацтва імя А.В.Свешнікава; з 1992 рэктар, з 1996 маст. кіраўнік). Заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял. дзіцячага хору Усерас. тэлерадыёкампаніі (з 1970), мужчынскага хору (з 1989), адначасова кіраўнік хору хлопчыкаў (з 1970) Акадэміі хар. мастацтва. У 1960—75 выкладаў у Муз.-пед. ін-це імя Гнесіных, у 1980—93 у Маскоўскай кансерваторыі (з 1990 праф.). У выкананні хароў пад яго кіраўніцтвам запісаны больш за 2 тыс. твораў на радыё, шэраг тэлепраграм, выпушчаны грампласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі. Аўтар больш як 200 хар. апрацовак, кн. «Руская народная песня ў дзіцячым хоры» (1985), падручнікаў і хрэстаматый для навуч. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́Н Яўген Аскаравіч (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнікнавук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў Мікалай Іванавіч (25.11.1810, Масква — 5.12.1881),
расійскі хірург, анатам, педагог; заснавальнік ваенна-палявой хірургіі і хірург. анатоміі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1828). З 1836 праф. Дэрпцкага (Юр’еўскага) ун-та, у 1841—56 у Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі (заг. кафедры і кіраўнік Ін-та практычнай анатоміі). Навук. працы па хірургіі, анатоміі артэрыяльных ствалоў і фасцый. Упершыню ўжыў эфірны наркоз пры хірург. аперацыях (1847), увёў у практыку нерухомую гіпсавую павязку, распрацаваў асновы касцёва-пластычных аперацый. Выдаў «Поўны курс прыкладной анатоміі чалавечага цела» (1843—48), «Тапаграфічную анатомію...» (1851—54), «Асновы агульнай ваенна-палявой хірургіі» (ч. 1—2, 1865—66). Удзельнічаў у Севастопальскай абароне 1854—55.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1957—62.
Літ.:
Порудоминский В. Пирогов. М., 1969;
Геселевич А.М. Летопись жизни Н.И.Пирогова (1810—1881). М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МУЛ (Romulus),
заснавальнік Рыма і першы рымскі цар [753—716 да н.э.]. Паводле стараж.-рым. падання Р. і яго брат-блізня Рэм былі сынамі весталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Кінутых паводле загаду дзядзькі Рэі Амулія ў р. Тыбр братоў-немаўлят рака вынесла на бераг. Ваўчыца выкарміла іх сваім малаком (Капіталійская ваўчыца), пасля братоў знайшоў пастух Фаўстул, які разам з жонкай выхаваў іх. Р. і Рэм вярнулі свайму дзеду Нумітару царскую ўладу над Альба-Лонгай, несправядліва захопленай Амуліем, а на месцы свайго выратавання заснавалі горад. Падчас сваркі Р. забіў Рэма і стаў адзіным уладаром горада, які атрымаў яго імя. Ва ўяўленнях нашчадкаў Р. быў ініцыятарам выкрадання сабінянак, заснавання рым. сената, курый, арганізацыі войска, падзелу грамадзян на патрыцыяў і плебеяў. Пасля смерці Р. абагаўлёны, пазней атаясамліваўся з богам Квірынам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА (Ruska) Эрнст Аўгуст Фрыдрых (25.12.1906, г. Гайдэльберг, Германія — 27.5.1988),
нямецкі фізік і інжынер, заснавальнік электроннай мікраскапіі. Чл.Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1966). Скончыў Берлінскі тэхн.ун-т (1931). У 1937—55 у фірме «Сіменс». У 1957—74 дырэктар Ін-та электроннай мікраскапіі т-ва імя М.Планка. Адначасова ў 1949—71 у Берлінскім тэхн. ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па электроннай оптыцы і мікраскапіі. Адкрыў, што саленоід можа служыць лінзай для электронаў (1928—29), і пабудаваў караткафокусныя магн. лінзы. Стварыў першы электронны мікраскоп (1931; разам з М.Кнолем). Паводле яго распрацовак у 1939 фірма «Сіменс» пачала выпуск электронных мікраскопаў з раздзяляльнай здольнасцю ў 10 нм. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие электронного микроскопа и электронной микроскопии // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
шах Ірана [1925—41], заснавальнік дынастыі Пехлеві. Служыў афіцэрам у перс. Казацкай брыгадзе. 21.2.1921 на чале групы перс. казакоў здзейсніў дзярж. пераварот. У 1921—23 ваен. міністр, у 1923—25 прэм’ер-міністр Ірана. Дамогся адхілення ад улады апошняга правіцеля з Каджарскай дынастыі — Ахмад-шаха (кастр. 1925) і 12.12.1925 абвясціў сябе шахам Ірана. Ажыццявіў шэраг рэформ, у т. л. судовую, ваен., адукацыі, адмяніў прывілеі іншаземцам, прыняў меры па эмансіпацыі жанчын. У эканам. галіне падтрымліваў развіццё нац. прам-сці, пры ім пабудавана Трансіранская чыгунка. Адначасова ўсталяваў рэжым уласнай дыктатуры, жорстка душыў апазіцыю. У пач. 1940-х г. праводзіў курс на супрацоўніцтва з Германіяй, што прывяло да ўступлення ў Іран у жн. 1941 сав. і брыт. войск. Быў вымушаны адмовіцца ад прастола на карысць свайго сына Мухамеда Рэза Пехлеві. Высланы англічанамі ў Паўд. Афрыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФЛЕКСАЛО́ГІЯ (ад лац. reflexus адлюстраваны + ...логія),
кірунак у псіхалогіі, які разглядаў псіхічную дзейнасць у сувязі з нервовымі працэсамі. Вытокі Р. ў прыродазнаўчанавук. тэорыі псіхічнай рэгуляцыі паводзін І.М.Сечанава, які сцвярджаў, што ўсе акты свядомых і бессвядомых псіхічных працэсаў рэфлекторныя і павінны даследавацца ў кантэксце фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці. Заснавальнік Р. У.М.Бехцераў лічыў асн. праблемай псіхалогіі паводзіны, якія разумеў як сукупнасць прыроджаных і набытых рэфлексаў, разглядаў Р. як асаблівую навуку, здольную замяніць псіхалогію. Р. атрымала развіццё ў 1900—30-я г. ў Расіі і СССР як апазіцыйны кірунак інтраспектыўнай псіхалогіі, адзіным метадам якой было назіранне. Р. выкарыстоўвала выключна аб’ектыўныя метады ў даследаванні рэфлексаў, якія працякаюць з удзелам галаўнога мозга. Р. паўплывала на педагогіку, псіхіятрыю, сацыялогію і мастацтвазнаўства. Нягледзячы на шэраг эмпірычных дасягненняў, Р. не змагла пераадолець механістычную трактоўку псіхікі, і ў 1930-я г. большасць рэфлексолагаў перагледзела ранейшыя пазіцыі.
французскі пісьменнік. Аўтар бурлескных сатыр. пасланняў і санетаў, трагікамедый «Саламанкскі шкаляр» (1655), «Дон Яфет Армянскі» (паст. 1646), камедый «Жадле, або Спадар-слуга» (паст. 1645), «Тры Даратэі, або Аганьбаваны Жадле» (1646), зб. «Трагікамічныя навелы» (выд. 1661), быта- і нораваапісальнага «Камічнага рамана» (ч. 1—2, 1651—57, ч. 3 завершана А. д’Арфэ ў 1678) пра лёс дэкласаванага маладога чалавека Дэстэна (у пер. з франц. «лёс»), што змагаецца за права на шчасце, каханне, волю. Заснавальнік традыцыі травесційнай іроікамічнай паэмы («Тыфон, або Гігантамахія», 1644; «Вергілій навыварат», 1648—52), якая парадзіруе гераічны эпас і сатырычна выкрывае прыдворную арыстакратыю. Паэма «Вергілій навыварат» паклала пачатак традыцыі травесціравання Вергілія ў еўрап. л-ры, у гэтым шэрагу і бел. паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКЕПТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
крытычны кірунак у рас. гістарыяграфіі 1-й пал. 19 ст.Заснавальнік — М.Т.Качаноўскі. Да «С.ш.» належалі В.М.Бадзянскі, С.М.Строеў, блізкія погляды мелі П.М.Строеў і інш. Прадстаўнікі «С.ш.» крытыкавалі канцэпцыі афіц. гісторыкаў, асабліва М.М.Карамзіна, даказвалі неабходнасць параўнальна-гіст. вывучэння мінулага Расіі, крытычных адносін да крыніц, праверкі сапраўднасці тэкстаў і аналізу зместу выкладзеных у іх падзей. Яны лічылі, што рус.летапісы 11—12 ст., Руская праўда, «Слова аб палку Ігаравым» і інш.стараж. помнікі не могуць служыць гіст. крыніцамі пры вывучэнні Кіеўскай Русі, бо ўзніклі, на іх думку, значна пазней за перыяд яе існавання і выключна пад уплывам замежных літ. і дакумент. крыніц. Выступалі супраць нарманскай тэорыі, падзялялі погляды І.Эверса пра хазарскае паходжанне Русі. Нягледзячы на спрэчнасць яе канцэпцый, «С.ш.» — важны этап у фарміраванні рас. гістарыяграфіі.