САКО́ЛЬСКІ Канстанцін Іванавіч (28.5.1902, г. Брэст — 6.12.1969),

інжынер-контр-адмірал (1944). Скончыў ваенна-марское вучылішча (1925), Спец. курсы камсаставу ВМС (1927), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1934). У Чырв. Арміі з 1918, з 1921 у ВМФ. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял. Айч. вайну нам. начальніка мінна-тарпеднага ўпраўлення ВМФ на Балтыцы, р. Волга, Дунай, у час вайны з Японіяй 1945 на Амурскай флатыліі. Да 1957 на кіруючых пасадах у ВМФ.

т. 14, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЛЯЗНЁЎ Анатоль Пятровіч (н. 29.1.1923, в. Ярушнікава Кіраўскай вобл., Расія),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Камышлоўскае ваеннае пях. вучылішча (1942), Свярдлоўскі юрыд. ін-т (1952). У Вял. Айч. вайну з 1944 на 1-м Бел. фронце. Рота на чале з лейт. С. вызначылася ў 1944 у баі за в. Вузляны Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на Мінскай вобл., дзе адбіла 6 контратак ворага і вызваліла вёску.

т. 14, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКУ́ГАР Уладзімір Антонавіч (н. 15.7.1914, в. Жабыкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1938), Ваенна-марскую акадэмію (1955). У ВМФ з 1935. У Вял. Айч. вайну з 1941 лётчык ВПС Чарнаморскага флоту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Паўн. Каўказа. Нам. камандзіра эскадрыллі капітан С. да студз. 1944 зрабіў 295 баявых вылетаў на далёкую паветр. разведку партоў, аэрадромаў, марскіх камунікацый праціўніка. У 1961—77 у грамадз. авіяцыі.

У.А.Скугар.

т. 14, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛО́НСКІ Яўстафій Рыгоравіч (5.5.1886. в. Юр’ева Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1943). Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд. фронце. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Варонежскім фронце. Нам. камандзіра палка маёр С. вызначыўся ў 1943 у бітве за Дняпро ў Кіеўскай вобл., дзе ў ліку першых падраздзяленняў фарсіраваў раку і авалодаў в. Юшкі, чым забяспечыў пераправу палка; загінуў пры адбіцці контратакі ворага.

Я.Р.Слонскі.

т. 15, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРА́МБАЛ (Trumbull) Джон (6.6.1756, г. Лебанан, штат Канектыкут, ЗША — 10.11.1843),

амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане ў Б.​Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць (1775—83), ад’ютант Дж.​Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—15 жыў у Лондане. У 1817—36 узначальваў Амер. акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Йорку. Аўтар невял. тонкіх рэаліст. партрэтаў удзельнікаў вызв. вайны, у т. л. Р.​Ізарда, і патрыятычных гіст. карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786—94).

т. 15, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́МАР Віктар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944),

Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытычны момант бою са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.

В.А.Тумар.

т. 16, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫШЭ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (29.5.1923, г. Віцебск — 10.12.1980). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1940),

Омскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1943 на фронце, лётчык-штурмавік, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Зрабіў 114 баявых вылетаў, знішчыў 5 самалётаў, шмат баявой тэхнікі, 3 ваен. склады, некалькі скопішчаў войск праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.

У.А.Тышэвіч.

т. 16, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАШЭМІ́-РАФСАНДЖАНІ́ Алі Акбар (н. 1934, г. Рэфсенджан, Іран),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Ірана. Атрымаў ісламскую духоўную адукацыю ў г. Кум (Іран), мае духоўны тытул хаджат-уль-іслама. У 1960—70-я гг. удзельнік руху іранскага духавенства супраць рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві, іранскай рэвалюцыі 1978—79. У 1980—89 старшыня іранскага парламента (меджліса). у 1989—97 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Ініцыіраваў шэраг ліберальных рэформ, звязаных з павелічэннем ролі прыватнага сектара ў эканоміцы.

т. 16, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАБА́Н Казімір Аркадзевіч (22.6.1922, в. Шабаны, цяпер у межах Мінска — 9.7.1945),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Тамбоўскую школу ваен. пілотаў (1942). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з мая 1943 на Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Львоўска-Сандамірскай аперацый, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Лётчык штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант Ш. да ліп. 1944 зрабіў 123 баявыя вылеты. Загінуў у авіякатастрофе.

К.А.Шабан.

т. 17, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШТРА́УС (Strauß) Іаган (Штраус-бацька; 14.3.1804, Вена — 25.9.1849),

аўстрыйскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. З 1819 удзельнік квартэта, з 1824 пам. дырыжора аркестра І.​Ланера. У 1825 арганізаваў уласны танц. аркестр, з якім шмат гастраліраваў. Адзін з папулярных майстроў танц. музыкі; стваральнік (з Ланерам) т.зв. венскага вальса. Пісаў цыклы з 5 вальсаў з інтрадукцыяй і кодай. Аўтар больш за 250 твораў, у т. л. вальсаў («Дунайскія песні», «Тальёні», «Вальс баядэрак»), кадрыляў, галопаў, маршаў і інш.

т. 17, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)