СКУ́ГАР (Уладзімір Антонавіч) (н. 15.7.1914, в. Жабыкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1938), Ваенна-марскую акадэмію (1955). У ВМФ з 1935. У Вял.Айч. вайну з 1941 лётчык ВПС Чарнаморскага флоту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Паўн. Каўказа. Нам. камандзіра эскадрыллі капітан С. да студз. 1944 зрабіў 295 баявых вылетаў на далёкую паветр. разведку партоў, аэрадромаў, марскіх камунікацый праціўніка. У 1961—77 у грамадз. авіяцыі.