ФІЛЁНГА (ад ням. Fullung літар. — напаўненне) у архітэктуры, 1) квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Найчасцей яе рабілі з таго ж матэрыялу, што і сцяну; дэкарыравалі скульпт. ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.
2) Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы наз. філянговымі.
У Зах. Еўропе Ф. вядомы ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока.
На Беларусі ў 17—20 ст. шырока ўжывалася для аздаблення сцен фасадаў і інтэр’ераў культавых і палацавых будынкаў Пашырана таксама ў арх. дэкоры жылых і грамадскіх будынкаў 1950-х г.
Філёнга ў афармленні партала Успенскага сабора манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. 1.7.1990 у г.Чачэрск. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэв. падзеі 1905—07, дзейнасць падполля і партыз. рух на тэр.раёна ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.С.Байкова, М.К.Круглікава, А.І. і П.І. Лізюковых, Ц.П.Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыі нар. касцюмаў, ручнікоў, стараж. абразоў мясц. майстроў і іканапісцаў Г. і У. Гераковых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭКАНА́ЎСКАС (Čekanauskas) Вітаўтас (н. 13.5.1930, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1975). Акад.АМСССР (1988). Скончыў Літ.маст.ін-т (1955). Працаваў у Ін-це праектавання гар.буд-ва ў Вільнюсе. Ў аўтарскім калектыве выканаў праекты планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс (1964), жылога раёна Лаздзінай (1967—74; Ленінская прэмія 1974), помніка А.Міцкевічу (1983). Паводле яго праектаў пабудаваны грамадскі будынак і жылы квартал Саюза літ. кампазітараў (1966), Выставачны палац (1967), Ін-т эканомікі сельскай гаспадаркі (1979), будынак ЦК КПЛ (1982, цяпер Дом урада). Работы Ч. адметныя рацыянальнай выразнасцю планаў і аб’ёмных структур, гарманічнай сувяззю з прыродным ландшафтам. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Іл.гл. да арт.Вільнюс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭМПІЯНА́Т,
афіцыйныя спарт. спаборніцтвы вышэйшага ўзроўню ў якім-н. відзе спорту для пэўных калектываў, тэрыторыі (раёна, горада, вобласці, краіны, кантынента, свету); розыгрыш першынства з мэтай вызначэння пераможцы — чэмпіёна (спартсмена або каманды). Паводле структуры адрозніваюць Ч. камандныя, асабістыя і асабіста-камандныя. У асобных выпадках паняцці «Ч.» і «першынство» адрозніваюцца (напр., Ч. па футболе, хакеі — сярод дарослых, а пяршынствы краіны — сярод юніёраў, спарт. клубаў). Адкрыты Ч. — афіц.спарт. спаборніцтвы з мэтай вызначэння чэмпіёна са свабодным допускам ці запрашэннем спартсменаў інш. прыналежнасці (інш. клуба, краіны). Тэрмін «Ч.» ужываюць таксама ў адносінах да выставак-спаборніцтваў жывёл (напр., коней, сабак і інш.) з мэтай выяўлення лепшых у якой-н. пародзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПнЗ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1967). Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 57 тыс.чал. (2003), гарадскога 35,1%. Сярэдняя шчыльн. 30 чал. на 1 км², Цэнтр — г.Шчучын. Раён уключае г.п.Жалудок і Астрына, 432 сельскія нас. пункты, 13 сельсаветаў: Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Галавічпольскі, Дэмбраўскі, Каменскі, Лядскі, Мажэйкаўскі, Навадворскі, Орлеўскі, Першамайскі, Ражанкаўскі, Ракавіцкі, Шчучынскі, 2 пас. Саветы: Астрынскі і Жалудоцкі.
Тэр. раёна пераважна ў межах Лідскай раўніны, паўд. ўскраіна — у межах Верхнянёманскай нізіны. Паверхня пласкахвалістая, з участкамі марэнных узгоркаў і шырокімі забалочанымі далінамі рэк; 76% яе на выш. 140—160 м, 14% — ніжэй за 140 м, 10% — 160—180 м. Найвыш. пункт 196 м (каля в.Вял. Мажэйкава). Агульны нахіл паверхні з 3 на У. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, суглінкі, праяўленні магнетытавых, сульфідна-магнетытавых і малібдэнава-медных руд. Сярэдняя т-растудз. -5,4 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сут. Найб.р. Нёман з прытокамі Лебяда, Котра (з Нявішай і Спушанкай). Азёры: Берштаўскае, Матора. Вадасх. Будраўцы. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя (47,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (18,4%), поймавыя і тарфяна-балотныя (10,2%). Пад лесам 32,9% тэр., найб. лясныя масівы ў паўн.-зах. частцы раёна, напр., Катранская пушча. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, дубовыя лясы; трапляюцца асінавыя і інш. Штучныя насаджэнні (каля 23%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 3,9% плошчы. На тэр.раёна ландшафтны заказнік рэсп. значэння Азёры (частка); мясц. значэння — біял. Спушанскі, ахоўны тарфянік Шчанец. Помнікі прыроды рэсп. значэння: паркі — «Вялікае Мажэйкава» і «Руткевічы»; валуны ў в. Балічы, Барташы, Вял. Пугачы («Вялікі камень»), Васілішкі, Зарэчча, Зенеўцы, Ладыга («Капцюганскі»), Кузьмы («Марцін камень»), Старыя Паддубы, Фарны Канец, Тапілішкі (група валуноў); камавы пагорак «Касцянёўскі». Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі — «Галавічполе» і «Ражанка»; валуны ў в. Касцянёва, Красная, Ляцк Высокі, Мікулішкі, Скоржыкі, Старыя Васілішкі, Якубавічы.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 100,7 тыс.га, з іх асушаных каля 27,4 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 11 с.-г.вытв. кааператываў, 5 рэсп.с.-г. унітарных прадпрыемстваў, у т. л. 3 эксперым. базы, 1 раённае с.-г. унітарнае прадпрыемства, 3 камунальныя с.-г. унітарныя прадпрыемствы, адкрытае акц.т-ва «Іскра-Агра», вытв. комплекс «Шчучынскае пчалярства», дзяржплемгаспадарка (буйн. раг. жывёла), племянная птушкагадоўчая рэпрадукцыйная гаспадарка, 22 фермерскія гаспадаркі, Гродзенскі занальны НДІ сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свіна- і птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і кармавых культур, цукр. буракоў, бульбы. Прадпрыемствы металаапр., харч. (масла, цэльнамалочная прадукцыя, сыры), каап. (хлебабулачныя, макаронныя, каўбасныя вырабы) прам-сці; Шчучынскі і Лідскі лясгасы (піламатэрыялы, вываз драўніны). Па тэр.раёна праходзяць чыгунка Ваўкавыск—Ліда, аўтадарогі Гродна—Ліда, Ваўкавыск—Шчучын, Гродна—Астрына—Радунь і інш. У раёне 16 сярэдніх, 17 базавых, 1 спарт., 3 муз. школы, дапаможная школа-інтэрнат, 3 вучэбна-вытв. камбінаты, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, ПТВ, 27 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 50 б-к, 7 бальніц, 3 паліклінікі, 5 амбулаторый, 36 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: царква-крэпасць (1524) у в. Мураванка, цэрквы — у в. Бершты (1816), Нарашы (канец 19 ст.); касцёлы — Іаана Хрысціцеля (1769) у в. Валянчыцы, Троіцкі (1758) і званіца (19 ст.) у в. Ішчална, Антоніеўскі (1908) у в. Каменка, Станіслаўскі (пач. 20 ст.) у в. Лядск, Юр’еўскі (1749) і капліца (1882) у в. Новы Двор, Петрапаўлаўскі (1674) і капліца (19 ст.) у в. Ражанка, св. Пятра (1903) у в. Старыя Васілішкі; сядзібы — у в. Андрушоўцы (19—20 ст.), Вял. Мажэйкава (канец 18 — пач. 19 ст.), Галавічполе (пач. 20 ст.), Глыбокае (19 ст.), Гурнофель (пач. 20 ст.), Касцянёва (канец 19 — пач. 20 ст.), Ражанка (2-я пал. 19 ст.). Радзіма Цёткі (А.С.Пашкевіч). Выдаецца газ. «Дзянніца».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл.Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАЦЭ́ВІЦКІ РАЁН,
на Пн Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 3 тыс.км². Нас. 66,6 тыс.чал. (1997), гарадскога 40,8%. Сярэдняя шчыльнасць 22 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Івацэвічы; г.Косава і г.п.Целяханы, 111 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 18 сельсаветаў: Аброўскі, Амяльнянскі, Быценскі, Волькаўскі, Выганашчанскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Жытлінскі, Квасевіцкі, Козіцкі. Косаўскі, Любішчыцкі, Мілейкаўскі, Падстарынскі, Рэчкаўскі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі.
Паўночная ч.раёна размешчана на схілах Слонімскага ўзвышша і Баранавіцкай раўніне, паўднёвая — у Прыпяцкім Палессі. Паверхня плоскаўзгорыстая на Пн і нізінная на Пд, 95% тэр. на выш. 140—170 м. Найвыш. пункт 203 м (каля в. Мілейкі). Карысныя выкапні: торф, гліна, мел, буд. пяскі. Сярэдняя т-растудз. -5,5 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 595 мм за год. Вегетац. перыяд 198 сут. На ПнУ працякае р. Шчара з прытокамі Мышанка, Грыўда (з прытокам Бусяж), на ПдЗ — р. Жыгулянка, на ПдУ — вярхоўі р. Вісліца. Азёры: Выганашчанскае, Бабровіцкае. Вулькаўскае і Сомінскае; вадасховішчы: Даманаўскае, Аброва, Чамялынскае, Гошча. Буйнейшыя асушальныя каналы: Агінскі, Аброўскі, Восьмы, Дняпроўска-Нёманскі, Рудня. Пераважаюць глебы тарфяна-балотныя (43,6%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (22%) і дзярнова падзолістыя (17,6%). Пад лесам 46% тэрыторыі. Найб. лясістасць на Пд. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8% тэр., найб. Сухое, Заялоўе. Заказнікі рэсп. значэння: гідралагічны Выганашчанскае, біялагічны Спораўскі; заказнікі мясц. значэння: эксперым. лесапаляўнічая гаспадарка Целяханская нац. парку Белавежская пушча, Грыўда-Уроч, Вял. Ямінец. Помнікі прыроды: парк Грудопаль (в. Дабромысль), Чыстая Дуброва (в. Кушняры), насаджэнне карэльскай бярозы ва ўрочышчы Церабеж.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 124,2 тыс.га, з іх асушаных 50,6 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 24 калгасы, саўгас, доследная база «Майск». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукр. буракі, лён. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, ільноапрацоўчай, харч., тарфяной і буд. матэрыялаў прам-сці. Па тэр.раёна праходзяць чыгунка і шаша Мінск—Брэст, аўтадарогі на Пінск, Ружаны, Слонім, Бярозу; магістральныя газаправоды, у т. л. Таржок—Івацэвічы. У раёне 30 сярэдніх, 12 базавых, 8 пач., 6 муз. школ, прафес.-тэхн. вучылішча, 38 дашкольных устаноў, 51 клуб, 52 б-кі, 5 бальніц, 6 амбулаторый, 39 фельч.-ак. пунктаў, 2 санаторыі. Помнікі архітэктуры: цэрквы Міхайлаўская (1860) у в. Аброва; Юр’еўская (1790) у в. Альба; Успенская (1779) у в. Бусяж; Успенская (2-я пал. 17 ст.) і касцёл (канец 19 ст.) у в. Быцень; Ільінская (2-я пал. 18 ст.) са званіцай (1885) у в. Бялавічы; царква (19 ст.) у в. Вулька-Аброўская; Прачысценская (1925) у в. Глінная; Крыжаўзвіжанская (1838) у в. Гошчава; Мікалаеўская (1874) у в. Дабромысль; Юр’еўская (пач. 20 ст.) у в. Едчыкі; Ганны (1845) у в. Любішчыцы; царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Міронім; паштовая станцыя (1840) у в. Няхачава. Вылаецца газ. «Івацэвіцкі веснік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЦКІ РАЁН.
На У Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 як Валеўскі (з цэнтрам у в. Валеўка), з 25.11.1940 — Карэліцкі; 25.12.1962 скасаваны, 6.1.1965 адноўлены. Пл. 1,1 тыс.км². Нас. 31,7 тыс.чал. (1998), гарадскога 32,8%. Сярэдняя шчыльн. 29 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Карэлічы; г.п.Мір, 159 сельскіх нас. пунктаў, Мірскі пасялковы Савет і 9 сельсаветаў: Варанчанскі, Жухавіцкі, Красненскі, Луцкі, Малюшыцкі, Райцаўскі, Турэцкі, Цырынскі, Ярэміцкі.
Пераважная частка раёна занята Нёманскай нізінай і Стаўбцоўскай раўнінай, на З ад р. Сэрвач — схілы Навагрудскага ўзвышша. Паверхня раўнінная і дробнаўзгорыстая. Пераважаюць вышыні 150—200 м, найвыш. пункт 261,7 м (каля в. Малюшычы). Карысныя выкапні: жал. ільменіт-магнетытавыя руды, мел, вапнякі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, торф. Сярэдняя т-растудз. -6,6 °C, ліп. 17,5 °C Ападкаў 695 мм за год. Вегет. перыяд 189 сут. Гал. рака Нёман, яго левыя прытокі Уша (з Міранкай) і Сэрвач (з Нёўдай і Рутай). Найб. пашыраны дзярнова-падзолістыя (61,6%) і тарфяна-балотныя (14,1%) глебы. Пад лесам 21% тэр.раёна (буйны масіў Графская пушча на крайнім ПнУ), пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя і дубовыя лясы. Балоты займаюць 1,8% тэрыторыі, асушана 16 078 га. Найб. балотныя масівы Карэлічы (Галае балота), Зарэчча, Воўчае балота. Рэсп. гідралагічны заказнік Міранка. Помнікі прыроды: парк «Мір», каштан васьмітычынкавы ў в. Райца, геал. агаленне Цімошкавічы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 73,8 тыс.га, з іх асушаных 15,4 тыс.га. На 1.1.1998 у раёне 12 калгасаў, племзавод «Карэлічы», птушкафабрыка «Чырвонаармейская», 11 фермерскіх гаспадарак. Мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная раг. жывёла, свінагадоўля), ільнаводства, бульбаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур. Прадпрыемствы харчовай прам-сці (вытв-сць масла, сыру, мясных вырабаў, спірту), буд. матэрыялаў, ільнозавод. Па тэр.раёна праходзяць аўтадарогі Навагрудак—Карэлічы—Мір—Стоўбцы, Навагрудак—Нясвіж, Карэлічы—Малюшычы—Наваельня. У раёне 14 сярэдніх, 9 базавых, 9 пач., 4 муз., дзіцяча-юнацкая спарт. школы, 2 прафес.-тэхн.вуч., 17 дашкольных устаноў, 14 дамоў культуры, 25 клубаў, 42 б-кі, 5 бальніц, 24 фельч.-ак. пункты, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый. Помнікі архітэктуры: палацава-замкавы комплекс (16—18 ст.) у г.п. Мір; Казанская царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Беражна; будынак бровара (канец 18 ст.) і касцёл Ганны (1773) у в. Варонча; царква Ушэсця (пач. 19 ст.) у в.Вял. Мядзведка; Петрапаўлаўская царква (1745) у в.Вял. Жухавічы; Усясвяцкая царква (1935) у в. Дольная Рута; царква (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Заполле; сядзібны дом (2-я пал. 19 ст.) у в. Кальчычы; Успенская царква (пач. 20 ст.) у в. Любанічы; царква Іаана Прадцечы (19 ст.) у в. Мал. Жухавічы; Міхайлаўская царква (пач. 19 ст.) у в. Міратычы; сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.) у пас. Першамайскі; жылы і сядзібны дамы (19 ст.) у в. Райца; капліца (канец 19 ст.) у в. Сэрвач; Пакроўская царква (1888) у в. Турэц; капліца і царква Ушэсця (2-я пал. 19 ст.) у в. Ярэмічы. Выдаецца газ. «Полымя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ РАЁН.
Размешчаны на Пд Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 25.12.1962). Пл. 1,8 тыс.км². Нас. 40,5 тыс.чал. (2001, без г. Слуцк). Сярэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Слуцк. Уключае 209 сельскіх нас. пунктаў, 19 сельсаветаў: Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вясейскі, Гацукоўскі, Грэскі, Знаменскі, Ісернскі, Казловіцкі, Кіраўскі, Ленінскі, Маяцкі, Паўстынскі, Першамайскі, Покрашаўскі. Рачкавіцкі, Сорагскі, Сяражскі.
Большая ч. тэрыторыі ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. паўн.-зах. — у межах Капыльскай грады. Паверхня пераважна раўнінная, 80% яе на выш. 160—180 м, 18% — на выш. 150—160 м. Найвыш. пункт 212 м на Пн ад в. Жылін Брод. Агульны нахіл з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, мел, калійныя солі (паўн.ч. Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей). буд. пяскі. пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі для цэглы. Сярэдняя т-растудз. -6.3 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 580 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб.р. Случ з прытокамі Лакнея, Морач, Сівельга, Вясейка, Вял. Сліва. Вадасх. Рудня. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (34,2%), дзярнова-падзолістыя (29,8%), дзярновыя забалочаныя (14,7%), тарфяна-балотныя (13,6%). Пад лесам 23,6% тэрыторыі, найб. лясныя масівы на Пн і ПнУ. Пераважаюць лясы хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя, дубовыя, грабавыя і інш. Штучныя насаджэнні — каля 19%. пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0,9% тэр.раёна, найб. Пціч, Верхслуч, Жукава. Чамярыца, Вял. Мох—Ямнае. У межах раёна помнік прыроды рэсп. значэння — насаджэнне лістоўніцы ва Урэцкім лясніцтве.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 105,5 тыс.га, з іх асушаных 53,2 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 27 калгасаў, 1 саўгас, 19 фермерскіх гаспадарак, падсобная гаспадарка адкрытага акц.т-ва (ААТ) «Сельгасхімія», с.-г. прадпрыемствы ААТ «Крывая Града», «Эксперыментальная база «Танежыцы», даччынае Бел. чыгункі саўгас «Рачкавічы», арэнднае «Колас», с.-г.вытв. кааператыў «Селішча», племптушказавод. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы, цукр. буракоў, шматгадовых сеяных траў, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (сыр, вінна-гарэлачныя вырабы, воцат харчовы), буд. матэрыялаў (бетон, жалезабетонныя канструкцыі, пенапалістырол, палістыролбетон), паліўнай (торфабрыкет), металаапр. (вогнетушыцелі, садова-агародны інвентар); лясгас (драўніна, піламатэрыялы). Па тэр.раёна праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіповічы і Слуцк — Салігорск; аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Івацэвічы—Старыя Дарогі і інш. У раёне 24 сярэднія. 9 базавых, 3 пач., 4 муз. школы, 3 школы мастацтваў, ПТВ, 26 дашкольных устаноў, 26 дамоў культуры. 12 клубаў, 40 б-к, 9 бальніц, 3 паліклінікі, 6 амбулаторый, 35 фельч.-ак. пунктаў, 2 дзіцячыя санаторыі «Случ» і «Сонейка». Помнікі архітэктуры: касцёл (пач. 20 ст.) у в. Балотчыцы, Сямёнаўская царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Барок, касцёл езуітаў (1649) у в. Замосце, паштовая станцыя (сярэдзіна 19 ст.) у в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦІМСКІ РАЁН.
Размешчаны на У Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (8.7.1931 быў скасаваны, 12.5.1935 адноўлены, 17.4.1962 зноў скасаваны, 30.7.1966 адноўлены). Пл. 0,9 тыс.км². Нас. 15,4 тыс.чал. (2003), гарадскога 46,8%. Сярэдняя шчыльн. 17 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Хоцімск. Раён уключае 82 сельскія нас. пункты, 9 сельсаветаў: Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Велікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасцінскі, Чарняўскі, Янаўскі.
Тэр. раёна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны і Чачорскай раўніны. Паверхня раўнінная, у паўн.-зах.ч. з покрывам з лёсападобных суглінкаў і супескаў, дзе вылучаюцца ўзгорыста-западзінныя формы рэльефу; 95% яе на выш. 160—180 м. Найвыш. пункт 195 м (на Пнраёна, за 2 км на З ад в. Буда). Агульны нахіл паверхні з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, трэпел, буд. пяскі, цагельныя суглінкі і гліны; праяўленні даламіту, мелу, фасфарытаў, шкловых пяскоў і інш. Сярэдняя т-растудз. -8 °C, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 593 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. Найб.р. Беседзь з прытокамі Еленка, Альшоўка, Жадунь. Воз. Святое. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (54,2%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (24,2%) і інш. Пад лесам 31% плошчы.
Найб. лясныя масівы на ПдУ. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, асінавыя, дубовыя, чорнаальховыя. трапляюцца ясянёвыя, кляновыя лясы. Штучныя насаджэнні (каля 27%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 4,6% тэр. У раёне заказнікі мясц. значэння: біялагічныя — урочышча Ерашоўшчына ў Забялышынскім лясніцтве, урочышча Барок у Хоцімскім лясніцтве, флоры і фауны ў Батаеўскім лясніцтве; гідралагічны — Лобня; воднарэжымны — Расчыстка (ахова тарфяніку). Помнікі прыроды мясц. значэння: батанічныя — бярозавы гай «Іваноўка» каля в. Іваноўка, бярэзнік каля в. Баханы, хвойнік і дуб чарэшчаты ў Хоцімскім лясніцтве, парк «Янаполле», дубы чарэшчатыя ва ўрочышчы Казлоўшчына каля в. Дубраўка, дуб чарэшчаты і лістоўніца каля в. Альшоў 1-ы; гідралагічныя — воз. Святое ў Хоцімскім лясніцтве, «Святая крыніца» ў Батаеўскім лясніцтве; біялагічны — урочышча Зайцавы Вугал (месца знаходжання сям’і мядзведзяў).
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 49,3 тыс.га, з іх асушаных 11,5 тыс.га. На 10.6.2003 у раёне 2 унітарныя калектыўныя с.-г. прадпрыемствы, 10 с.-г.вытв. кааператываў, 2 фермерскія гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Прадпрыемствы прам-сці: буд. матэрыялаў, харч. (малочныя вырабы, віно), кааператыўнай (хлеба-булачныя вырабы, безалкагольныя напіткі, каўбасы і інш.), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно); камбінат быт. абслугоўвання (швейныя вырабы). Па тэр.раёна праходзяць аўтадарогі Чэрыкаў—Краснаполле—Хоцімск, Родня—Хоцімск. У раёне 10 сярэдніх, у т. л. 2 школы-сады, 6 пачатковых школ, школа-інтэрнат для дзяцей-сірот (базавая), 14 дашкольных устаноў, у т. л. 2 комплексы школа-сад, 15 дамоў культуры, 11 клубаў, 23 б-кі, аўтаклуб, 2 бальніцы, 1 паліклініка, 2 амбулаторыі, 16 фельч.-ак. пунктаў. Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Шлях Кастрычніка».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Магілёўская вобл.Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІЦКІ РАЁН Размешчаны на Пд Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 39,6 тыс.чал. (2003), гарадскога 63%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Чашнікі. Раён уключае г.Новалукомль, р.п.Акцябрскі, 213 сельскіх нас. пунктаў, Новалукомльскі гарадскі Савет, Акцябрскі пасялковы Савет, 11 сельсаветаў: Альшанскі, Антапольеўскі, Іванскі, Красналуцкі, Кругліцкі, Латыголіцкі, Лукомльскі, Новазаранскі, Пачаевіцкі, Празямлянскі, Чарэйскі.
Тэр. раёна пераважна ў межах Чашніцкай раўніны з пласкахвалістай паверхняй, на ПдЗ і З узгорыстыя і платопадобныя ўчасткі Лукомскага ўзвышша. На выш. 125—160 м каля 50% паверхні, 160—200 м — 40% і больш за 200 м — 10%. Найвыш. пункт 242 м (за 4 км на ПдУ ад в. Дабрамыслі). Агульны нахіл з Пд на Пн. Карысныя выкапні: торф, гліны легкаплаўкія, буд. пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, сапрапель. Сярэдняя т-растудз. -7,4 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 620 мм за год. Вегетац. перыяд 186 сут. Найб. рэкі: Ула з прытокамі Лукомка і Усвейка; Эса. Найб. азёры: Лукомскае возера, Жэрынскае возера, Чарэйскае возера, Ямнае возера, Сцержань. Вадасховішча Лукомскае. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя (45,6%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 11,8%, тарфянабалотныя і элювіяльныя (11%). Пад лесам 29.5% плошчы, з іх 13,7% штучныя (хваёвыя) насаджэнні. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорна- і шэраальховыя, асінавыя лясы; трапляюцца ясянёвыя, дубовыя і інш. Пад балотамі 4,2% плошчы, найб. балотныя масівы: Эса-Плінтаўка, Гурынскае, Абрубы-Чысцік. На тэр.раёна заказнікі: рэсп. значэння ландшафтны Сялява (частка), бат. мікразаказнікі мясц. значэння — Саснягі, Ліпнікі, Зялёнае Ляда. Помнікі прыроды мясц. значэння: крыніца «Святая вада» ў Чашніцкім лясніцтве, кангламерат ледавіковы «Змееў камень» у Кашчынскім лясніцтве.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 72,4 тыс.га, з іх асушаных 26,6 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 5 калгасаў, 8 саўгасаў, 20 фермерскіх гаспадарак, свінагадоўчы комплекс «Зара». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, ільнаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (спірт-рэктыфікат, хлебабулачныя і малочныя вырабы), пач. апрацоўкі лёну (ільновалакно), буд. матэрыялаў (цэгла, керамзітавы жвір), паліўнай (торфабрыкет), цэлюлозна-папяровай (гафракардон), лёгкай (спецадзенне і інш.), электратэхн. (электрарухавікі, энергазберагальнае абсталяванне) і электраэнергетыкі (Лукомская ДРЭС). Па тэр.раёна праходзяць чыгунка Орша—Лепель з адгалінаваннем на Новалукомль; аўтадарогі Віцебск—Чашнікі—Новалукомль, Орша—Лепель; лініі электраперадач 330 кВт на Мінск, Віцебск, Магілёў, Оршу, Бабруйск, Полацк. У раёне 16 сярэдніх, 5 базавых, 3 пач. школы, ПТВ, 16 дашкольных устаноў, 21 клубная ўстанова, 30 б-к, 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 3 амбулаторыі, 20 фельч.-ак. пунктаў, 1 санаторый-прафілакторый. Чашніцкі гістарычны музей. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (мясц. назва Белая царква, пабудавана ў 16 ст., адноўлена ў 17 ст.) у в. Белая Царква; сядзіба (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) каля в. Палітаддзел. Выдаецца газ. «Чырвоны прамень».