Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна, гл. Камітэт дэлегатаў у Гомелі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Першы з’езд арганізацый РСДРП Палескага раёна 5/320; 6/499; 8/407; 11/330
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Першая падпольная канферэнцыя камуністычных арганізацый Мінскага раёна 8/403
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Першая канферэнцыя Палескага камітэта РСДРП, гл. Першы з’езд арганізацый РСДРП Палескага раёна
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКАЎСКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—44. Утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобл. Цэнтр — г. Крынкі. Падзяляўся на 13 сельсаветаў. Пл.раёна 0,9 тыс.км² (1941). 20.9.1944 у сувязі з пераносам цэнтра раёна ў г.п.Вял. Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобл. 16.8.1945 зах. частка раёна разам з г. Крынкі перададзена Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Знаходзіцца за 600 м на З ад в. Забор’е Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага светла-ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды 1—8 см). Даўж. 4,7 м, шыр. 3,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 12,7 м, аб’ём 15 м³, маса бачнай часткі каля 40 т. Прынесены ледавіком 20—17 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. З валуном звязана шмат паданняў.
В.Ф.Вінакураў.
Геалагічныя помнікі прыроды: 1 — Чортаў след Якубянскі каля в. Якубянцы Браслаўскага раёна; 2 — Чортаў камень Багданаўскі каля воз. Багданаўскае ў Браслаўскім раёне; 3 — Чортаў камень Саболкаўскі каля в. Саболкі Пастаўскага раёна; 4 — Чортаў камень Вялецкі каля в. Вялец Глыбоцкага раёна; 5 — Чортаў камень каля в. Вароніна Сенненскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІ́ШЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. Цэнтр — г.п.Лагішын. Пл.раёна 1,1 тыс.км² (1941). У 1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 25.12.1962 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЧА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Любча. Пл.раёна 0,6 тыс.км² (1941). 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. 17.2.1956 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна.