цвёрдая вершаваная форма; васьмірадковая страфа, у якой адзін радок паўтараецца тройчы (1-ы, 4-ы, 7-ы). Пачынаецца і заканчваецца тым жа двухрадкоўем. Мае 2 рыфмы (абааабаб ці аббабааб).
Узнік у 15 ст. ў Францыі як скарочаная форма рандэля. У рус. паэзіі з’явіўся ў пач. 19 ст. (М.Карамзін), потым амаль стагоддзе не ўжываўся, адрадзіўся ў 20 ст. ў паэзіі К.Фофанава, К.Бальмонта, В.Брусава.
У бел. паэзію Т. увёў М.Багдановіч («Мне доўгае расстанне з Вамі...», «... Дзераўлянае яечка», «... Калісь глядзеў на сонца я»):
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я.
Мне сонца асляпіла вочы.
Т. сустракаецца ў творах Х.Чэрні, Д.Бічэль-Загнетавай, Р.Барадуліна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ГЕЛЬНАЯ ПЛА́ЎКАметалаў,
працэс атрымання металаў і іх сплаваў у тыглях; найстаражытнейшы спосаб плаўкі металаў (медзі, бронзы, пазней жалеза).
Вядома з 4 ст. да н.э. ў Індыі, Персіі, Сірыі і інш., дзе выкарыстоўвалася для вытв-сці каляровых металаў і сплаваў, а таксама высакаякаснай сталі (гл.Булат, Дамаская сталь). Пазней сакрэты Т.п. былі страчаны і адноўлены ў Еўропе англ. металургам Б.Гентсманам (1740) для пераплаўкі цэментаванай сталі (гл.Цэментацыя) ці крычнага жалеза (гл.Горан, Сырадутны працэс) у прысутнасці флюсу. Адкрыты П.П.Аносавым працэс газавай цэментацыі жалеза пры Т.п. дазволіў скараціць працягласць вытв-сці літай сталі. За час Т.п. чыстая метал. шыхта расплаўляецца ў закрытым тыглі, метал кіпіць і супакойваецца. Пры гэтым метал не кантактуе з пячнымі газамі, што выключае акісленне металу шкоднымі дамешкамі. З укараненнем мартэнаўскага працэсу, канвертарнага працэсу і інш. Т.п. паступова страчвае сваё значэнне. Т.п. каляровых металаў выкарыстоўваюць у асн. у невял. ліцейных і рамонтных майстэрнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НУ АКСІ́ДЫ,
аксіды, якія ўтварае тытан. Вядома каля 15 Т.а., найважн. з іх монааксід TiO, сэсквіаксід Ti2O3 і дыаксід TiO2 (найб. пашыраны ў тэхніцы).
Тытану дыаксід, ці аксід тытану (IV) — бясколерныя крышталі, tпл 1870 °C. Не раствараецца ў вадзе, разбаўленых мінер. к-тах (акрамя плавікавай). Пры сплаўленні або спяканні з аксідамі і карбанатамі металаў утварае тытанаты. У прыродзе трапляецца ў 3 мадыфікацыях — мінералы рутыл. анатаз і брукіт. Атрымліваюць: з рутылу; ільменіту FeTiO3 і інш. руд сернакіслотным метадам; спальваннем тэтрахларыду TiCl4. (гл.Тытану галагеніды) у кіслародзе пры 1200—1700 °C. Выкарыстоўваюць як пігменты (гл.Бялілы) і напаўняльнік у лакафарбавай прам-сці. вытв-сці паперы. пластмас, гумавых вырабаў. а таксама ў вытв-сці керамічных дыэлектрыкаў і аптычнага шкла. як кампанент белай эмалі, абмазкі электродаў для электразваркі і інш. Пыл TiO2 выклікае бранхіт, пнеўмасклероз і інш. пашкоджанні лёгкіх; ГДК у атм. паветры 0,5 мг/м³, у вадзе 0,1 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАКАПІ́РАВАННЕ,
атрыманне копій дакументаў на тэрмаадчувальных матэрыялах, якія пад уздзеяннем цяпла (інфрачырвонага выпрамянення) мяняюць свой стан. Копіі вырабляюць у тэрмакапіравальных апаратах з графічных і тэкставых арыгіналаў, выкананых тушшу, чорным алоўкам, надрукаваных на пішучай машынцы або друкарскім спосабам.
Пры прамым Т. светлыя ўчасткі арыгінала (прабелы) адбіваюць большую частку інфрачырвоных прамянёў, якімі абпраменьваецца арыгінал, а цёмныя ўчасткі (элементы відарыса) паглынаюць прамяні і награваюцца. Цяпло нагрэтых элементаў выклікае ў прыкладзенай да арыгінала тэрмаадчувальнай паперы хім. рэакцыю, у выніку якой папера цямнее ў месцах, адпаведных відарысу (утвараецца кантрастнае цёмнае рэчыва). Пры ўскосным Т. адчувальны слой тэрмапластычнай плёнкі (ці тэрмакапіравальнай паперы) пад уздзеяннем цяпла расплаўляецца і пераносіцца на носьбіт копіі. Т. вызначаецца хуткасцю (працягласць капіравання каля 5 с) і прастатой працэсу; недахопы — недастатковыя выразнасць і працягласць захоўвання копій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННЕ СТА́НУ,
ураўненне, якое звязвае ціск (p) шчыльнасць (ρ) і тэмпературу (T) аднароднага рэчыва ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай. Вызначаецца эксперыментальна ці тэарэтычна (метадамі статыстычнай фізікі). З-за складанасці ўліку ўзаемадзеяння паміж часціцамі У.с. вядомы толькі для найпрасцейшых сістэм.
Газы з мізэрна малой шчыльнасцю падпарадкоўваюцца Клапейрона—Мендзялеева ўраўненню. Пры ўліку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння атрымліваецца т.зв. вірыяльнае У.с. ў выглядзе раду па ступенях шчыльнасці: p = ρRT (1 + aρ + b2ρ + ...), дзе R — універсальная газавая пастаянная, a і b — вірыяльныя каэфіцыенты. Для газаў павышаных шчыльнасцей выкарыстоўваюць Ван-дэр-Ваальса ўраўненне (дастасоўваецца і для прыбліжанага апісання двухфазных сістэм газ — вадкасць). Тэорыя вадкіх станаў распрацавана слаба. З дапамогай мадэліравання атрымліваюць У.с. цвёрдых цел (найб. пашыраны мадэлі Дэбая і Мі-Грунайзена).
Літ.:
Мейсон Э., Сперлинг Т. Вириальное уравнение состояния: Пер. с англ.М., 1972;
Рид Р., Праусниц Дж., Шервуд Т. Свойства газов и жидкостей: Пер. с англ. 3 изд. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАДЭ́Я ЭФЕ́КТ,
эфект вярчэння плоскасці палярызацыі лінейна палярызаванага святла пры распаўсюджванні яго ў рэчыве ўздоўж сілавых ліній пастаяннага магн. поля, у якім знаходзіцца гэта рэчыва; адзін з эфектаў магнітаоптыкі. Ф.э. з’яўляецца першым доказам прамой сувязі аптычных і эл.-магн. з’яў. Адкрыты М.Фарадэем у 1845.
Вугал павароту плоскасці палярызацыі θ прапарцыянальны напружанасці магн. поля H і даўжыні шляху l святла ў рэчыве θ = VHl, дзе V — канстанта прапарцыянальнасці, залежная ад уласцівасцей рэчыва, даўжыні хвалі святла і т-ры. Напрамак павароту плоскасці палярызацыі (у адрозненне ад выпадку аптычнай актыўнасці) не залежыць ад напрамку распаўсюджвання святла (па полі ці супраць поля). Таму шматразовае праходжанне святла праз асяроддзе, змешчанае ў магн. поле, прыводзіць да павелічэння вугла павароту ў адпаведную колькасць разоў На Ф.э. заснавана работа магнітааптычных інтэгральных схем, аптычных засавак, вентыляў, ліній затрымкі і інш. Выкарыстоўваюць для вызначэння аптычных параметраў рэчыва, для вывучэння распаўсюджвання радыёхваль у магн. полі Зямлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНЫ І МАРА́ЛЬНЫ ЗНОСасноўных фондаў,
страта асноўнымі вытворчымі фондамі спажывецкай вартасці і вартасці ў працэсе вытв. функцыянавання ці бяздзейнасці. Фізічны знос мае некалькі форм: мех. знос, карозія і стомленасць металаў, дэфармацыя і разбурэнне збудаванняў і інш. Чым большы фіз. знос дзеючых асн. фондаў, тым ніжэйшая іх астаткавая вартасць. Па меры фіз. зносу кошт асн. фондаў па частках пераносіцца на новавыраблены прадукт і прапарцыянальна іх зносу прымае форму амартызацыйных адлічэнняў, якія выкарыстоўваюцца для мадэрнізацыі і абнаўлення асн. фонду (гл.Амартызацыя). Маральны знос — старэнне і абясцэненне раней створаных сродкаў вытв-сці, незалежна ад іх матэрыяльнай зношанасці. Адрозніваюць 2 формы маральнага зносу: страта часткі вартасці машын без фіз. зносу ў выніку скарачэння грамадска неабходных затрат на іх узнаўленне; з’яўленне пад уздзеяннем навук.-тэхн. прагрэсу асн. фондаў, якія па тэхніка-эканам. характарыстыках (магутнасць, прадукцыйнасць, надзейнасць, эканамічнасць, камфартабельнасць і інш.) перавышаюць фонды, што выкарыстоўваліся раней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫЯ СІСТЭ́МЫ, у шырокім сэнсе — сукупнасць розных звёнаў фін. адносін, праз якія ў рамках той ціінш.сац.-эканам. сістэмы ажыццяўляецца стварэнне і выкарыстанне фондаў грашовых сродкаў. У вузкім сэнсе — сістэма фінансавых устаноў краіны, што ажыццяўляюць мабілізацыю грашовых сродкаў і іх размеркаванне ў працэсе фінансавання і крэдытавання, а таксама фінансавы кантроль. Унутры кожнай з буйных сфер вылучаюць звёны (групоўка фін. адносін ажыццяўляецца ў залежнасці ад характару дзейнасці суб’екта). Напр., у сферы фінансаў прадпрыемства вылучаюць звёны: фінансы прадпрыемстваў, якія функцыянуюць на камерцыйных пачатках, і фінансы прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць некамерцыйную дзейнасць, а таксама фінансы грамадскіх арг-цый; у сферы страхавання — сац. страхаванне асабістае, маёмаснае і страхаванне прадпрымальніцкай рызыкі; у сферы дзярж. фінансаў — дзярж. бюджэт, пазабюджэтныя фонды і дзярж. крэдыт. Кожнае звяно ў Ф.с. можа падзяляцца на падзвёны або інш. элементы сістэмы, напр., фінансы прадпрыемстваў, што функцыянуюць на камерцыйных пачатках, могуць класіфікавацца па галінах накіраванасці і формах уласнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІРДАЎСІ́ Абулькасім (каля 940, г. Тус, Іран — 1020 ці 1030),
персідскі і таджыкскі паэт. Аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» («Кніга пра цароў», 994; 2-я рэд. 1010), якая стала нац. эпасам персаў і таджыкаў, своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця іранскіх плямён.за 4 тысячагоддзі (3223 да н.э. — 651 н.э.). У аснове паэмы ідэя аб’яднання зах. і ўсх. іранцаў. Апрача гіст. хронік і пісьмовых крыніц Ф. шырока выкарыстоўваў вусныя паданні, легенды. Паэма мае каля 55 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), складаецца з 3 частак (міфалагічнай, гераічнай, або волатаўскай, і гіст.), якія ахопліваюць цараванне 50 сапраўдных і легендарных шахаў Ірана. У сюжэце гіст. і прыдуманыя эпізоды вылучаюцца ў самаст. сказанні (дастаны). Стылю Ф. ўласцівы чысціня мовы, лаканізм, гіпербалізацыя, мноства параўнанняў. На бел. мову ўрыўкі з паэмы пераклаў С.Грахоўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Шах-наме. Сказание о Рустаме. М., 1980.
Літ.:
Раджабов М.Р. Фирдоуси и современность: (Анализ мировоззрения). Душанбе, 1976.