від спорту, які спалучае танец (як від мастацтва) з элементамі спарт. спаборніцтва. Складаецца з праграм: еўрапейскай (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і квікстэп) і лацінаамерыканскай (самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль і джайв).
Спаборніцтвы па С.т. праводзяцца з 1920-х г. Аматарская арг-цыя С.т. засн. ў 1935, Міжнар. савет танцораў-аматараў — у 1957 (з 1990 Міжнар. федэрацыя танц. спорту, МФТС). Аб’ядноўвае 79 краін свету (2001). Чэмпіянаты свету і Еўропы праводзяцца штогод з 1957.
На Беларусі развіваецца з 1960-х г. Федэрацыя С.т. створана ў 1988, у 1990 увайшла ў склад МФТС. Сярод бел. танцораў-спартсменаў найб. вызначыліся: удзельнікі чэмпіянатаў свету і Еўропы А. і Ю. Царовы, П. і 1. Піліпенчукі; 3-разовыя чэмпіёны Беларусі, майстры міжнар. класа С.Халадкоўская і Р.Ярмаковіч; чэмпіёны рэспублікі: В.Бушуева і А.Бушчык, П.Паўлінава і М.Дубоўскі, А.Феакцістава і А.Кукарэка, ансамбль танц. клуба «Мара» (2001), а таксама лаўрэаты конкурсаў і фестываляў Л.Лазарава, В.Кляонскі, Р.Чэхава, Я.Лемберг, Н. і М. Біруны, Н. і Б. Паповы, Т. і М. Паўлінавы, Ж. і У. Шалькевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛІТ (Split),
горад на Пд Харватыі. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным моры. Кліматычны курорт, цэнтр турызму. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., цэм., хім., харчасмакавая, тэкстыльная. ГЭС. Біёлага-акіянаграфічны НДІ. Музеі: марскі, археал., этнагр., харвацкіх старажытнасцей, мастацкая галерэя і інш. Помнікі стараж.-рым., у т. л. руіны палаца імператара Дыяклетыян а (каля 300), сярэдневяковай і рэнесансавай (11—16 ст.) архітэктуры. Паблізу руіны ант.г. Салона (2 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
У старажытнасці грэч. паселішча Аспалатхас. Каля 300 н.э.рым. імператар Дыяклетыян пабудаваў тут сваю рэзідэнцыю. У 7 ст. ў С. перасяліліся бежанцы з разбуранага аварамі і славянамі г. Салона. У 9—12 ст. С. — рэзідэнцыя вышэйшага духавенства Далмацыі. З 1069 пад уладай Харвацкай дзяржавы. У 1105—1420 (з перапынкам у 1327—57) у Венгерскім каралеўстве. У 13—14 ст. буйны гандл.цэнтр. Да 1420 самакіравальная камуна з уласным статутам (1312). У 1420—1797 належаў Венецыі, потым (з перапынкам у 1806—13) — Аўстрыі. З 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў антыфаш. руху Супраціўлення. З 1991 у незалежнай Харватыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МЫ,
горад, цэнтр Сумскай вобл. Украіны, на р. Псёл. 298 тыс.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (машынабуд. НВА; ВА «Помпаэнергамаш»; з-ды электронных мікраскопаў, «Сумсельмаш», «Цэнтраліт»), хім. (ВА «Хімпрам» і «Гуматэхніка»), харчовая (цукрова-рафінадны з-д, мясакамбінат і інш.), лёгкая (суконная, воўнапрадзільная, абутковая, швейная ф-кі і інш.), мэблевая, буд. матэрыялаў. Пед.ін-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А.П.Чэхава. Арх. помнікі 18—19 ст.; царква Уваскрэсення (1703), Спаса-Праабражэнскі сабор (1776), Ільінская царква (1836).
Засн. ў 1652. У 1656—58 пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўд. Расіі ад набегаў крым. і нагайскіх татараў У 1658—1765 цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўн. вайну 1700—21 у С. у 1708—09 знаходзілася Стаўка галоўнакамандавання рус. арміі на чале з Пятром I. З 1765 цэнтр Сумскай прав., з 1780 павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 Слабодска-Украінскай, з 1835 Харкаўскай губ. У 1877 злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. З 1939 абл.цэнтр. У Вял.Айч. вайну акупіраваны (1941—43) ням. фашыстамі, адзін з цэнтраў партыз. руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́Н Юрый Антонавіч (н. 6.10.1950, Мінск),
бел. артыст балета. Нар.арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1968). З 1968 артыст, з 1990 нам. дырэктара Нац.акад.т-ра балета Беларусі. У 1988—89 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча. Яму ўласцівы арган. спалучэнне класічнага танца з глыбокім пранікненнем у вобраз, індывідуальнасць трактоўкі. Для танца Т. характэрна свабода, скульптурнасць, завершанасць формы. Рознабаковасць яго даравання выявілася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г.Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альберт («Жызэль» А.Адана), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), партыя ў 1-актовым балеце «Адажыета» на муз. Г.Малера.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 91—103: Мушинская Т.М. Гармония дуэта. Мн., 1987.
А.І.Калядэнка.
Ю.А.Траян.Ю.Траян. Рускі танец з балета «Шчаўкунок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМЕ́З,
горад, цэнтр Сурхандар’інскай вобл. Узбекістана. На Пд рэспублікі, каля граніцы з Афганістанам па р.
Амудар’я, пры ўпадзенні р. Сурхандар’я. Каля 100 тыс.ж. (2001). Рачны порт, чыг. вузел на шляху ў Афганістан. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, буд. матэрыялаў, харчовая. Тэатр. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 1—3 ст. і сярэдніх вякоў, у т. л. будысцкія манастыры (1—3 ст.) Фаяз-Тэпе і Кара-Тэпе (пячорны), рэшткі горада 9—12 ст., мазар Хакіма-ат-Тэрмезі (11—15 ст.), ансамбль маўзалеяў Султан-Саадат (11—17 ст.) і інш.
Каля сучаснага Т. знаходзіцца гарадзішча стараж. Т., які існаваў ужо ў 3—2 ст. да н.э. Яго росквіт прыпадае на часы Кушанскай дзяржавы (1—4 ст.н.э.). У канцы 7 ст. захоплены арабамі. У 9—12 ст. Т. — буйны горад, адм. і гандл.-рамесны цэнтр, рачны порт. У 1220 разрабаваны войскамі Чынгісхана і заняпаў. Адноўлены ў 2-й пал. 13 ст. на правым беразе Сурхандар’і, дзе існаваў да 18 ст. У сярэдзіне 19 ст. ў вусці Сурхандар’і, каля пераправы цераз Амудар’ю, узнікла паселішча Патыгісар, а ў канцы 19 ст. непадалёку — рус. пагранічны пост. З іх і вырас горад, які ў 1928 атрымаў стараж. назву Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́Н-БА́ТАР,
(Улаанбаатар), горад, сталіца Манголіі. Размешчаны ў даліне р. Тола (бас.р. Селенга), на выш. 1300—1350 м. Вылучаны ў самаст.адм. адзінку. 680 тыс.ж. (1997, з г. Налайха). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. (больш за % валавой прамысл. прадукцыі Манголіі) і культ. цэнтр краіны. Лёгкая прам-сць (гарбарная, шарсцяная, лямцавая, камвольная і інш.), паліграф. камбінат, вытв-сцьбуд. матэрыялаў; дрэва- і металаапр. прадпрыемствы, аўтарамонтны з-д, харч.прам-сць. 4 ЦЭЦ. АН Манголіі, ун-т. Музеі. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета.
Засн. ў 1639 як качавая (з 1778 аселая) рэзідэнцыя кіраўніка ламаісцкай царквы ў Манголіі пад назвай Арго (Урга). З 1706 наз. Іх-Хурэ (Вял. манастыр), з 1911 — Нійслэл-Хурэ (Сталічны манастыр). З 2-й пал. 18 ст. Іх-Хурэ — рэзідэнцыя маньчжурскага амбаня (намесніка) і адм. цэнтр Манголіі Знешняй. У 1911—15 Нійслэл-Хурэ — сталіца манг. феадальна-тэакратычнай дзяржавы, з 1915 — гал. горад аўт. Знеш. Манголіі. У 1919 акупіраваны кіт. войскамі, у лют. 1921 — атрадамі рас. белагвардзейцаў. У ліп. 1921 вызвалены Манг.нар. арміяй пры падтрымцы Чырв. Арміі. У ліст. 1924 перайменаваны ва У.-Б. і стаў сталіцай Манголіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛІІ (ад лац. universalis агульны, усеагульны),
агульныя паняцці. Праблема анталагічнага і гнасеалагічнага статусу У. займае адно з цэнтр. месцаў у гісторыі філасофіі і звязана з пытаннямі пра сутнасць быцця, суадносін абстрактнага і канкрэтнага, агульнага і адзінкавага, мыслення і рэчаіснасці.
Вучэнне пра У. акрэслілася ў філасофіі Платона, які лічыў, што У. адпавядае сапраўднае (ідэальнае) быццё, а адзінкавыя, канкрэтныя рэчы эмпірычнага свету — вынік драблення і абмежаванасці ідэальнага пры яго ўзаемадзеянні з небыццём. Арыстоцель сцвярджаў, што агульнае мае другаснае значэнне і для пазнання выяўляецца толькі ў першасных сутнасцях (адзінкавых аб’ектах, даступных пачуццёваму вопыту). У сярэдневяковай схаластыцы ў вырашэнні праблемы У. вылучыліся 3 супрацьлеглыя кірункі: наміналізм, рэалізм і канцэптуалізм; т.зв. «спрэчкі пра У.» адыгралі важную ролю ў развіцці анталогіі, логікі і сістэматызацыі тэалогіі. Новы падыход да праблемы У. распрацаваў І.Кант, які разглядаў У. як элемент сінтэзу, што стварае прадмет пазнання, а не як самаст. сутнасць. З 20 ст. ў распрацоўцы праблемы У. развіваюцца традыц. падыходы (наміналістычны ў неапазітывізме, кантыянскі ў фенаменалогіі, платонаўскі ў неарэалізме і інш.) і вылучаюцца новыя трактоўкі У., якія фіксуюць моўныя і сац.-камунікатыўныя (У. ван О.Куайн, Л.Вітгенштэйн) і культуралагічныя (Э.Касірэр, Ж.Дэлёз і інш.) аспекты У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Андрэй Фёдаравіч (16.10.1912, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — ліпень 1941),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Вышэйшым пед. ін-це ў Мінску (1930—31), Віцебскім кінатэхнікуме (1932—33), Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1933—34, Масква), скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1939). З 1939 у Чырв. Арміі, працаваў у дывізійнай газеце. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1928 пад псеўд. Андрэй Бязмежны. Аўтар зб-каў вершаў «Рабочы пульс» (1932, з П.Ананьевым), «Праца і маладосць» і «Зарава вагранак» (абодва 1933), «Голас Радзімы» (1938), паэм «Говар машын» (1930), «Пра. слаўных папанінцаў з нашага саду» (1938, з А.Жаўруком). Пісаў апавяданні, нарысы, казкі («Пра муху Буркуху і дзяўчынку Гразнуху», 1939, з Жаўруком). Для дзяцей напісаў (з Жаўруком) кнігі «Пра майго таварыша» (1939), «Пра майго катка» (апубл. 1950), а таксама лібрэта аперэты «Зарэчны барок». На бел. мову пераклаў (з Жаўруком і А.Зарыцкім) творы М.Горкага, У.Маякоўскага, Ш.Руставелі. Аўтар слоў песні «Дзе ж ты, чарнавокая» (муз. І.Любана).
Тв.:
Наша маладосць Мн., 1962.
Літ.:
Барсток М. Прысяга ў акопах // Вобраз-85. Мн., 1985;
Зарыцкі А. Андрэй Ушакоў // Зарыцкі А. За словам-падарункам. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Фёдар Фёдаравіч (1774 або 1745, с. Бурнакова Яраслаўскай вобл., Расія — 14.10.1817),
расійскі флатаводзец. Адмірал (1799). Скончыў Марск. кадэцкі корпус (1766). Служыў на Балт. флоце. З 1769 у Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнік рус.-тур. вайны 1768—74. З 1783 на Чарнаморскім флоце. У рус.-тур. вайну 1787—91 разбіў тур. флот каля в-ва Фіданісі (1788). З 1790 камандуючы Чарнаморскім флотам, кіраваў яго дзеяннямі па разгроме тур. сіл каля Керчы, в-ва Тэндра і мыса Каліякрыя. У час Міжземнаморскага паходу Ушакова 1798—1800 праявіў сябе як палітык і дыпламат. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. З 1800 гал. камандзір Балт. вёславага флоту і нач. флоцкіх каманд у Пецярбургу. З 1807 у адстаўцы. Яго імем названы бухта на ўзбярэжжы Баранцава і мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м.; у Вял.Айч. вайну (3.3.1944) заснаваны ваен. ордэн У. 1-й і 2-й ступеняў і медаль У. У 2001 кананізаваны Рус.правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІНА́ Аліна Рыгораўна (н. 28.3.1942, в. Шастакова Смаленскай вобл., Расія),
бел. мастак т-ра лялек. Засл. дз. маст.
Беларусі (1988). Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). З 1962 мастак-пастаноўшчык, у 1975—98 гал. мастак Бел.дзярж.т-ра лялек. Найб. значныя работы па афармленні спектакляў па творах бел. аўтараў: «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1973), «Сымон-музыка» Я.Коласа (1982, 1990), «Цар Ірад» Г.Барышава (1993) у дзярж. т-ры лялек; «Рыгорка — зорка з нябёсаў» А.Вярцінскага (1989) у Люблянскім т-ры лялек (Славенія). Сярод інш. пастановак: спектаклі для дзяцей «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай (1965), «Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага (1969), «Хлопчык-зорка» О.Уайльда (1978), «Папялушка» Ж.Маснэ (1991) у дзярж. т-ры лялек; «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» А.Мілна (1982) у Магілёўскім абл. т-ры лялек; для дарослых — «Боская камедыя» І.Штока (1971), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П.Нэруды (1980), «Прыгоды бравага салдата Швейка» Я.Гашака (1981), «Майстар і Маргарыта» М.Булгакава (1987), «Бура» У.Шэкспіра (1990) у дзярж. т-ры лялек; «Трыстан і Ізольда» (1983) у Магілёўскім т-ры.
С.Ф.Юркевіч.
А.Фаміна. Сцэнаграфія да спектакля «Дзед і Жораў» В.Вольскага. Макет.