ІІО́КАІ ((Jókai) Мор) (18.2.1825, г. Комарам, Венгрыя — 5.5.1904),
венгерскі пісьменнік. Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Разам з Ш.Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—49, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нац.-вызв. барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпаці» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).
Тв.:
Рус.пер. — Сыновья человека с каменным сердцем. М., 1959;
чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1928—31), Школе майстроў пры ёй (1931—32), выкладаў у кансерваторыі (праф.з 1958). У 1932—54 (з перапынкам) муз. рэжысёр, муз. рэдактар, дырыжор Пражскага радыё. Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нац.муз. фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сярод тв.: 8 сімфоній (1942—68), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для арк.; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВУ́Р ((Cavour) Каміла Бенса) (10.8.1810, г. Турын, Італія — 6.6.1861),
адзін згал. дзеячаў эпохі Рысарджымента ў Італіі, дыпламат. Граф. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1829). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. Міністр земляробства, прам-сці і гандлю (1850—52), фінансаў (1851—52) і прэм’ер-міністр (1852—61, з перапынкам у 1859) Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1855 уцягнуў Сардзінію ў Крымскую вайну 1853—56. Заключыў тайны антыаўстр. саюз з Францыяй (1858), Турынскі дагавор 1860 (гл. ў арт.Аўстра-італа-французская вайна 1859). Выкарыстаў паход «Тысячы» на чале з Дж.Гарыбальдзі для заняцця Папскай вобл. і Сіцыліі. Пасля абвяшчэння аб’яднанага Італьян. каралеўства (сак. 1861) яго першы прэм’ер-міністр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГУЛЯ́РЫ (cagoulards ад франц. cagoule манаскі клабук),
члены тайнай прафаш. арг-цыі ў Францыі ў 1932—40. Кіруючы цэнтр арг-цыі («Сакрэтны к-трэв. дзеяння») на чале з марскім інж. Э.Дэлонклем (склаўся ў 1936), рыхтаваў змовы супраць урадаў Нар. фронту, праводзіў акцыі тэрору супраць паліт. апанентаў, кантактаваў зісп. франкістамі. Праграма К. прадугледжвала стварэнне ў Францыі фаш. дзяржавы на ўзор Італіі. Атрымлівалі грашовыя і інш. сродкі з фондаў арміі, ад манаполій і з-за мяжы (найперш ад італьян. фашыстаў). Гал.сац. база — кансерватыўныя ваенныя. Пасля акупацыі б.ч. Францыі ў пач. 2-й сусв. вайны (1940) большасць К. падтрымала ўрад «Вішы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖУ́РА (Леў Міхайлавіч) (н. 1.7.1934, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Чл.-кар.Міжнар.АН Еўразіі (1997). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959), БПІ (1967). З 1970 у фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1983 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1996 праф.). Навук. працы па тэхналогіі апрацоўкі дэталей машын у магн. полі.
Распрацаваў тэарэт. асновы эфектыўных працэсаў магн.-абразіўнай апрацоўкі і эл.-магн. наплаўкі.
Тв.:
Обработка деталей машин в магнитном поле. Мн., 1995 (разам з Б.П.Чамісавым);
Технологические основы обработки изделий в магнитном поле. Мн., 1997 (у сааўт.);
Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖУ́Х,
верхняе зімовае мужчынскае і жаночае адзенне з аўчын. Вядомы ў многіх народаў, асабліва ўсх. славян. У беларусаў шылі з нядубленых, пазней з вырабленых аўчын жоўта-карычневага, вохрыста-цаглянага, радзей белага колераў. Паводле крою былі прамыя, прыталеныя і з «вусам» (ушытым па баках ад таліі шырокім клінам; характэрныя для Палесся). Святочныя К. багата аздаблялі нашыўкамі паскаў белай або чорнай аўчыны воўнай наверх, паскамі і лапікамі сукна, тонкай скуры, плеценымі тасёмкамі, пярэстым шнурам, вышыўкай гладдзю. Сярод традыц. К. маст. афармленнем, дасканаласцю крою і шытва вылучаюцца мотальскія, калінкавіцкія, магілёўскія.
М.Ф.Раманюк.
Маладзіца ў мотальскім кажуху. Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ДЖ (англ. college),
навучальная ўстанова (вышэйшая, сярэдняя, павышаная сярэдняя) у Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах. Самастойныя К. звычайна даюць агульную сярэднюю адукацыю. Могуць уваходзіць у склад ун-та (навучанне ў К. — першая ступень вышэйшай прафес. адукацыі). Узніклі ў пач. 13 ст. ў Англіі.
На Беларусі ствараюцца з 1990. Забяспечваюць паглыбленую сярэднюю спец. адукацыю, інтэграваную з агульнай сярэдняй і вышэйшай пры арыентацыі на канкрэтную галіну прафес. дзейнасці. Падрыхтоўка вядзецца на 2 узроўнях. Першы (узровень тэхнікума) рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй, 2-і — з паглыбленай сярэдняй адукацыяй (у праграмы ўключаны дысцыпліны, якія вывучаюцца ў ВНУ, што дазваляе пры паступленні ў ВНУ па профілі займацца па скарочанай праграме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКІН Міхаіл Герасімавіч [16.4.1916, Петраград (паводле інш. звестак, в. Падольнае Нара-Фамінскага р-на Маскоўскай вобл.) — 22.11.1943), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Камандзір асобнай стралк. роты капітан К. вызначыўся пры вызваленні Кармянскага р-на: 22 ліст. каля в. Студзянец рота на чале з К. уварвалася ў траншэі і выбіла з іх праціўніка. Каб спыніць кулямётны агонь варожага дзота, паранены К. закрыў амбразуру сваім целам. Натхнёныя яго подзвігам, байцы захапілі важны плацдарм. На месцы бою каля в. Касцюкоўка насыпаны курган Славы, каля падножжа якога мемар. пліта з апісаннем подзвігу К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПАЗІ́ТНЫ О́РДЭР,
адзін зарх.ордэраў. Склаўся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі з 18 ст. вядомы яго разнастайныя варыяцыі. Нясучыя часткі — ствол калоны (аздоблены канелюрамі) зкапітэллю і базай. Капітэль К.о. спалучае ніжнюю частку капітэлі карынфскага ордэра і іанічнай валюты. Над капітэллю — прафіляваная пліта абак, квадратная ў плане са зрэзанымі вугламі і ўвагнутымі бакамі. Над абакам — бэлька (архітраў), падзеленая на З паласы (фасцыі). Над архітравам фрыз, над якім выступаюць адна над адной паліцы карніза, дэкарыраванага мадульёнамі. Выкарыстоўваўся ў грамадз., культавай, палацавай архітэктуры барока, класіцызму і архітэктуры 1950-х г.
В.Ф.Валошын, С.А.Сергачоў.
Кампазітны ордэр. Капітэль порціка Гомельскага палаца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ((Kahn) Герман) (15.2.1922, г. Беён, ЗША — 7.7.1983),
амерыканскі сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў футуралогіі. У 1948—61 супрацоўнічаў з карпарацыяй РЭНД па распрацоўцы пытанняў вайск. стратэгіі ЗША (працы «Аб тэрмаядзернай вайне», 1960; «Аб эскалацыі: метафары і сцэнарыі», 1965, і інш.). Арганізатар і кіраўнік (з 1961) Гудзонаўскага ін-та, які стаў міжнар. цэнтрам па распрацоўцы сац., паліт., эканам., тэхн. і інш. прагнозаў. У футуралагічных працах «Год 2000-ы» (1967), «Наступныя 200 гадоў» (1976) і інш. (напісаны ў сааўтарстве з супрацоўнікамі Гудзонаўскага ін-та) выступаў прыхільнікам канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. Станоўчы погляд К. на будучыню сучаснага чалавецтва заснаваны на тэхнал. аптымізме.