Я́КАР
рухомая (вярчальная) частка
На валу Я. набіраецца асяродак з лістоў электратэхн. сталі з пазамі для абмотак, у якіх пры вярчэнні індуктуецца пераменная электрарухальная сіла. Канцы абмотак злучаюцца з пласцінамі калектара, праз шчоткі якога робіцца злучэнне абмотак Я. з вонкавым ланцугом. Ад тыпу і формы Я. залежаць многія характарыстыкі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)