ісландскі дзярж. дзеяч, філолаг. Скончыла Ісландскі ун-т у Рэйк’явіку, вывучала мовы і л-ры ва ун-тах Францыі, Даніі і Швецыі. Выкладала ў Рэйк’явікскіх гімназіі і ў каледжы, працавала ў турыстычным бюро і ўзначальвала курсы гідаў-перакладчыкаў. З 1972 дырэктарНац.т-ра ў Рэйк’явіку, адначасова з 1978 старшыня К-та па культ. супрацоўніцтве Паўночнага савета. У 1980—96 прэзідэнт Ісландыі; першая ў Еўропе жанчына — кіраўнік дзяржавы з рэсп. ладам. Аўтар п’ес, кнігі «Адна на прэзідэнцкай вахце» (1988). Прэмія імя Д.Я.Хамаршэльда за мір (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЧАТУ́РАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989),
расійскі эканаміст. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). У 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІчыг. транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АНСССР. З 1966 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». Навук. працы па тэорыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, транспарту, размяшчэння прадукц. сіл.
Тв.: Экономика транспорта. М., 1959; Экономическая эффективность капитальных вложений. М., 1964; Советская экономика на современном этапе. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙМАНС, Гейманс (Heymans) Карней Джын Франсуа (28.3.1892, г. Гент, Бельгія — 18.6.1968), бельгійскі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі. Ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага т-ва, АН Францыі. Скончыў ун-т Гента (1920). Вучыўся ў Парыжы, г. Лазана (Швейцарыя), Вене, Лондане. З 1922 ва ун-це Гента (рэктар). У 1930—63 ва ун-це Хейманса (дырэктар). Навук. працы па праблемах фізіялогіі і фармакалогіі дыхання, цыркуляцыі крыві, метабалізму. Адкрыў хемарэцэптары. Вызначыў ролю рэфлексагенных зон каратыдных сінусаў і аорты ў рэгуляцыі дыхання і кровазвароту. Нобелеўская прэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШЫ (Heishey) Алфрэд Дэй (4.12.1908, г. Авоса, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1958), чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Мічыганскі ун-т (1930). Д-р філасофіі (1934). З 1934 у Вашынгтонскім ун-це, з 1950 у Ін-це Карнегі (з 1962 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў перадачы генет. інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і гал. ролю нуклеінавай к-ты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія 1969 (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕС (Hess) Вальтэр Рудольф (17.3.1881, г. Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12.8.1973),
швейцарскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Вывучаў медыцыну ва ун-тах Лазаны. Берна, Кіля, Берліна, Цюрыха (1900—05). Д-р медыцыны (1906). Засл.праф. (1951). З 1913 ва ун-тах Цюрыха і Бона, у 1917—51 у Фізіял. ін-це Цюрыхскага ун-та (дырэктар). Навук. працы па праблемах коркавых механізмаў сну. інтэгратыўнай ролі прамежкавага мозга ў вегетатыўных, паводзінскіх і рухальных рэакцыях. Распрацаваў метад ужыўлення электродаў (1924) для даследавання функцый падкоркавых структур мозга. Нобелеўская прэмія 1949 (з А.К.Монішам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ТЧАЎ Іван Артамонавіч (24.3.1834, г. Тамбоў, Расія — 14.2.1893),
расійскі і бел. хімік і мінералог; адзін з пачынальнікаў хім. навукі і асветы на Беларусі. Скончыў Пецярб.ун-т (1856). З 1857 праф. хіміі Горы-Горацкага земляробчага ін-та. З 1862 у Кіеўскім ун-це. З 1869 дырэктар Новаалександрыйскага ін-та сельскай гаспадаркі і лесаводства Люблінскай губ.Асн. працы па арган. хіміі, аналізе мінер. сыравіны, хім. тэхналогіі. Ажыццявіў першую спробу каталітычнага крэкінгу нафты. Аўтар падручнікаў па хіміі і крышталяграфіі.
Тв.:
Начальные основания минеральной химии. Киев, 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́РЛТАН (Charlton) Роберт (Бобі; н. 11.10.1937, г. Ашынгтан, Вялікабрытанія),
англ. спартсмен (футбол). Выступаў за англ. клубы «Манчэстэр Юнайтэд» (1954—73) і «Прэстан Норт Энд» (1973—75), ірландскі клуб «Уотэрфорд» (1976). У зборнай камандзе Вялікабрытаніі (1957—73) згуляў 106 матчаў, забіў 49 мячоў. Чэмпіён свету (1966), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1968), чэмпіён Англіі (1957, 1965, 1967). Уладальнік Кубка свету (1966), Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1968), Кубка Англіі (1963). Уладальнік прыза «Залаты мяч» (1966). З 1984 тэхн.дырэктар, пазней віцэ-прэзідэнт клуба «Манчэстэр Юнайтэд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЎДЫНГЕР (Staudinger) Герман (23.3.1881, г. Вормс, Германія — 8.9.1965),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-р філасофіі (1903). Вучыўся ва ун-тах Гале і Мюнхена (1898—1900). З 1903 працаваў у Страсбургскім ун-це. З 1908 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Карлсруэ, Федэральнай вышэйшай школы ў Цюрыху (1912—26) і Фрайбургскага ун-та (1926—51). ДырэктарДзярж. ін-та высокамалекулярных злучэнняў (1940—56). Асн.навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даказаў, што палімеры складаюцца з вял. малекул. Увёў тэрмін «макрамалекула», распрацаваў тэорыю будовы палімераў. Нобелеўская прэмія 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́КЕРСБЕРГ (Eckersberg) Крыстафер Вільхельм (2.1.1783, г. Блокраг, Данія — 22.7.1853),
дацкі жывапісец. Вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў пры АМ у Капенгагене, у 1810—13 у майстэрні Ж.Л.Давіда ў Парыжы. У 1813—16 жыў у Рыме. З 1818 праф.АМ у Капенгагене, у 1827—29 яе дырэктар. Зазнаў уплыў класіцызму. Паўплываў на развіццё дацкай нац. школы жывапісу: «Спартанскія хлопчыкі» (1812), партрэты Б.Торвальдсена (1814), «Від праз арку Калізея (1813—16), пані Шміт, сям’і Натансон (абодва 1818), «Дзяўчына з сям’і Марсман» (1820), «Карвет «Галатэя» ў буру» (1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗУ́БЧЫК Ганна Андрэеўна (1.12.1904, в. Лядцо Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 2.12.1975),
бел. вучоны ў галіне с.-г. мікрабіялогіі. Д-рс.-г.н. (1962). Скончыла БСГА (1930). З 1935 у Ін-це біял. навук АН Беларусі (у 1939—41 дырэктар). З 1945 у Бел.НДІ земляробства АН Беларусі. У 1969—74 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па глебавай мікрабіялогіі.
Тв.:
Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
Полезные микроорганизмы в сельском хозяйстве. Мн., 1972 (разам з В.М.Чаканавай).