ЦЮ́ТЧАЎ Іван Артамонавіч (24.3.1834, г. Тамбоў, Расія — 14.2.1893),

расійскі і бел. хімік і мінералог; адзін з пачынальнікаў хім. навукі і асветы на Беларусі. Скончыў Пецярб. ун-т (1856). З 1857 праф. хіміі Горы-Горацкага земляробчага ін-та. З 1862 у Кіеўскім ун-це. З 1869 дырэктар Новаалександрыйскага ін-та сельскай гаспадаркі і лесаводства Люблінскай губ. Асн. працы па арган. хіміі, аналізе мінер. сыравіны, хім. тэхналогіі. Ажыццявіў першую спробу каталітычнага крэкінгу нафты. Аўтар падручнікаў па хіміі і крышталяграфіі.

Тв.:

Начальные основания минеральной химии. Киев, 1868.

т. 17, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)