РЫСКУ́ЛАЎ Муратбек (23.11.1909, с. Чаек Нарынскай вобл., Кыргызстан — 1.2.1974),
кіргізскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). З 1936 у трупе Кірг.муз.-драм.т-ра, з 1941 у Кірг.драм. т-ры ў г. Фрунзе. Сярод лепшых роляў: Тэйітбек, Каныбек («Курманбек», «Каныбек» К.Джантошава), Акылбек («Лёс бацькі» Б.Джакіева), Шэрмат («Хто смяецца апошнім» Т.Абдумамунава), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Атэла, кароль Лір (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно: «Салтанат», «Песня табуншчыка», «Тактагул», «Неба нашага дзяцінства» і інш.Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Майсей Барысавіч (5.10.1904, г. Жмерынка Вінніцкай вобл., Украіна — 8.3.1975),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскую тэатр. студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і гал. ролю). З 1949 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхал. дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам. Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М.Горкага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАІ́РАЎ (сапр.Корнбліт) Аляксандр Якаўлевіч
(6.7.1885, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 25.9.1950),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1935). Творчую дзейнасць пачаў у 1905 як акцёр, з 1908 — рэжысёр. Заснавальнік (сумесна з А.Коанен) і маст. кіраўнік Камернага т-ра (1914—49) у Маскве. Адзін з рэфарматараў рус. сцэны. Імкнуўся да стварэння «сінтэтычнага т-ра» — пераважна рамант. і трагедыйнага рэпертуару, выхавання ў акцёраў віртуознага майстэрства, пераўтварэння сцэн. прасторы. Сярод пастановак: «Фаміра-кіфарэд» І.Аненскага (1916), «Саламея» О.Уайльда (1917), «Прынцэса Брамбіла» паводле Э.Т.А.Гофмана (1920), «Федра» Ж.Расіна (1922), «Каханне пад вязамі» Ю.О’Ніла (1926), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера (1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАРКО́Ў Васіль Восіпавіч (16.3.1889, С.-Пецярбург — 25.8.1970),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Д-р мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1909). Працаваў у т-рах Пецярбурга і Масквы, з 1927 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры. Выкладаў у Школе-студыі імя У.Неміровіча-Данчанкі (з 1948 праф.). Валодаў майстэрствам пераўвасаблення, імкнуўся да вастрыні і выразнасці сцэн. малюнка, тонкі псіхалагізм спалучаў з глыбокай эмац. насычанасцю. Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Кругасветлаў («Плады асветніцтва» Л.Талстога), Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Морыс («Глыбокая разведка» А.Крона), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш. Аўтар кніг і артыкулаў аб вучэнні Станіслаўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЛІ́НСКІС, Цылінскі (Cilinskis) Гунарс Алфрэдавіч (23.5.1931, г. Огрэ, Латвія — 25.7.1992), латвійскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў тэатр.ф-тЛатв. кансерваторыі (1955). У 1955—75 у Латв. т-ры драмы імя А.Упіта. Сярод роляў: Оскар Клява («Сын рыбака» В.Лаціса), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» Л.Талстога), Лаэрт («Гамлет» У.Шэкспіра). Выканаў ролі моцных і мужных людзей у фільмах «Накцюрн», «Моцныя духам», «У цені смерці», «Пад перакуленым месяцам» і інш. Паставіў фільмы: «Саната над возерам» (1976, з В.Браслам), «Ранняя ржа» (1979), «Таран» (1982), «Страх» (1986), «Дзіўнае месяцавае святло» (1987), «Індраны» (1991) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1968. Дзярж. прэмія Латвіі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЯЎРЭ́ЛІ Міхаіл Эдышэравіч (6.2.1894, Тбілісі — 31.10.1974),
грузінскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Тбіліскую школу жывапісу і скульптуры. З 1921 працаваў у т-ры мастаком, рэжысёрам, акцёрам. У кіно з 1921. Зняўся ў фільмах: «Арсен Джарджыяшвілі», «Сурамская крэпасць», «Жахі мінулага», «Натэла», «Ханума». Паставіў фільмы: «Першы карнет Стрэшнеў» (з Я.Дзіганам), «У апошні час» (абодва 1928), «Хабарда» (1931), «Апошні маскарад» (1934), «Арсен» (1937), «Вялікае зарава» (1938), «Георгій Саакадзе» (1942—43), «Клягва» (1946, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Падзенне Берліна» (1950, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Іншыя зараз часы» (1965) і інш. Пісаў сцэнарыі да сваіх фільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1947, 1950.
Літ.:
Амирэджиби Н. На заре грузинского кино. Тбилиси, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРО́ГЕЙМ, Штрохейм (Stroheim) Эрых фон (22.9.1885, Вена — 12.5.1957), амерыканскі кінарэжысёр, акцёр. Атрымаў ваен. адукацыю. З 1909 жыў у ЗША, з 1914 у Галівудзе. Здымаўся ў невял. ролях, быў сцэнарыстам, дэкаратарам. У акцёрскіх і рэжысёрскіх работах спалучаў сарказм, гратэск, сатыру з рэаліст.дакумент. дакладнасцю. Найб. значны фільм — «Прагнасць» (1924). Яго фільмы «Сляпыя мужы» (1918), «Вясёлая ўдава» (1925), «Вясельны марш» (1928) і інш. адметныя цікавасцю да рэзкіх жыццёвых супрацьлегласцей, арыгінальнасцю рэжысёрскага бачання, вастрынёй у абмалёўцы характараў. Зняўся ў фільмах «Вялікая ілюзія» (1937), «Гібралтар» (1938; у сав. пракаце «Сіло шпіянажу»), «Пяць грабніц на шляху ў Каір» (1943), «Сансет бульвар» (1950) і інш. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў. Займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Королевич В., Аташева П. Эрих Штрогейм. М.; Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Фальскі У. С. (акцёр) 1/221; 2/233; 4/414; 8/399; 10/193, 532; 12/634
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Фларыян Паўлавіч (28.10.1884, Мінск — 22.10.1937),
тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў бел.прафес.т-ра. Скончыў драм. школу ў Варшаве (1902). У арганізаваных ім драм. калектывах ставіў спектаклі на бел. мове («Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, 1907, «Паўлінка» Я.Купалы, 1913). Адзін са стваральнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, у 1917—20 маст. кіраўнік і рэжысёр. У 1919 некаторы час працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. Як рэжысёр абапіраўся на практыку папярэднікаў (І.Буйніцкага і інш.) і традыцыі бел.нар.т-ра, імкнуўся да жыццёвай дакладнасці і праўдзівасці, шырока выкарыстоўваў у пастаноўках нар. музыку, спевы. Быў арганізатарам і першым маст. кіраўніком (1920—21), у 1922—29 вядучым акцёрам БДТ-1 (цяпер Нац.т-р імя Я.Купалы). Перанёс на яго сцэну свае лепшыя пастаноўкі з таварыства: «Рысь» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло і інш.; паставіў новыя: «Прымакі», «Сон на кургане» і «Адвечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галубка і інш. У БДТ-3 паставіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1929), «Ярасць» Я.Яноўскага (1930). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, стваральнік яркіх драм. і камедыйных вобразаў. Яго акцёрскай індывідуальнасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць характару, асэнсаванне сац. прыроды персанажаў, выразны вонкавы малюнак ролі, жанравая разнастайнасць: Быкоўскі, Сымон («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), цётка Чарлея («Цётка з Бразіліі» Б.Томаса). З 1926 пачаліся ганенні на Ж. 18.7.1930 ён арыштаваны. засуджаны на 5 гадоў зняволення, працаваў на Беламорканале. 8.7.1937 зноў арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.:
Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972;
Сабалеўскі А. Асоба мастака. Літ. -крытыч. артыкулы. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЧА́НАЎ Павел Сцяпанавіч (14.3. 1902, в. Івольск Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 24.2.1977),
бел.акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1940). Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа (1926—51, з перапынкамі, з 1946 маст. кіраўнік), Бел. ТРАМе, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1930—35). З 1952 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканала валодаў майстэрствам пераўвасаблення. Яго творчасць адметная спалучэннем прастаты, чалавечнасці з моцным тэмпераментам. Стварыў яркія нар. характары, вобразы простых людзей, трагічных і драм. герояў: Кутас («Прымакі» Я.Купалы), ураднік Шышла, Дарвідошка («Вайна вайне», «У пушчах Палесся» Я.Коласа), Караневіч («Проба агнём» К.Крапівы), Калібераў, Глуздакоў («Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Сорын, Вяршынін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Пярчыхін, Лука («Мяшчане», «На дне» М.Горкага), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Освальд, доктар Ранк («Здані», «Нора» Г.Ібсена), Віктор Чэрмлені («Гульня з кошкай» І.Эркеня). Паставіў спектаклі: у Бел. ТРАМе — «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935, разам з Г.Ферманам); у т-ры імя Я.Коласа — «Вечар беларускіх вадэвіляў» («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы; 1936), «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (1939), «Хлопец з нашага горада» (1941) і «Рускае пытанне» (1947) К.Сіманава; у т-ры імя Я.Купалы — «Патрабуецца лгун» Дз.Пратасава (1965), «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча (1969); у Бел. т-ры юнага гледача — «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле А.Гайдара (1963), «Даманевідзімка» П.Кальдэрона (1964); а таксама фільм «Палескія рабінзоны» (1934, з І.Бахарам). Пра М. створаны хранікальна-дакумент. фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым» (1969). Аўтар успамінаў «Тэатр — жыццё маё» (1984). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.:
Няфёд У. Народны артыст СССР П.С. Малчанаў. Мн., 1958.