ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв. гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Канстанцін Канстанцінавіч (21.5.1907, г. Яфрэмаў Тульскай вобл., Расія — 15.4.1984),
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937, клас Л.Гінзбурга). З 1941 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё, у 1946—65 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Расіі. Цэнтральнае месца ў яго рэпертуары займалі сімф. творы рус. і зарубежнай класікі, творы сучасных айч. і зарубежных кампазітараў. Яго мастацтву былі ўласцівы яркая эмацыянальнасць, імкненне да манументальнасці, буйных форм. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1938). Аўтар сімфоніі, сімф. паэмы, канцэрта для кантрабаса з арк., вак. твораў, кн. «Чарадзейства музыкі» (1983). Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К Валерый Віктаравіч (н. 11.1.1955, г. Гомель),
бел. мастак-кераміст. Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-т культуры (1994). З 1978 працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 — гал. мастак Віцебскага аб’яднання «Даламіт». Творчасці ўласцівы выразнасць і кампактнасць форм, гульня кантрастаў і імкненне да шматфігурнасці кампазіцый: «Усходні базар» (1988), «Мінарэты» (1996), «Урокі канструктывізму» (1 і 2; 1996, 1997), «Парыў ветру», «Дождж», «Джаз у старым парку», «Сярэдзіна лета», «Абхазскія перавалы», «Аб любові да казкі», «Песні Беларусі» 1 і 2, «Вялікая вада», «Перавал» (усе 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТАФІЗІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
адна з асноўных (разам з «каралінскай школай») паэт. школ англ. барока 1-й пал. 17 ст. Яе пачатак у лірыцы Дж.Дона. Названа метафізічнай за паглыблены філас. характар, імкненне асэнсаваць складаныя праблемы быцця (жыццё і смерць, час і вечнасць, Бог і чалавек), спасцігнуць трансцэндэнтнае. Творчасці паэтаў-метафізікаў (Дж. і Э.Херберты, Р.Крэша, Г.Воген, Э.Марвел) уласцівы напружанасць думкі і пачуцця, спалучэнне аналітызму мыслення і містычнай экзальтацыі, мудрагелістая метафарычнасць, зварот да тэм і вобразаў Свяшчэннага пісання. Найб. яскрава манера «М.ш.» выявілася ў творчасці Дж.Херберта (зб. «Храм духоўных вершаў», 1633).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМЕ́НЕС (Jiménez) Хуан Рамон (24.12.1881, г. Магер, Іспанія — 29.5.1958),
іспанскі паэт; прадстаўнік мадэрнізму. Належаў да пісьменнікаў «Пакалення 1898 года». Для зб. «Журботныя арыі» (1903) і інш. характэрны суб’ектывізм і меланхолія. У зб. «Вясеннія балады» (1910) традыцыі андалускага фальклору. У зб-ках «Духоўныя санеты», «Дзённік паэта-маладажона» (абодва 1917), «Бясконцасць» (1918) зварот да ўнутр. свету чалавека. Адыход ад класіцыстычных форм, імкненне да непасрэднасці адлюстравання ў вершах і лірычнай прозе (кнігі «Платэра і я», 1914; «Звер з глыбіні душы», 1949) і крытычных эсэ («Іспанцы трох светаў», 1942; «Бясконцы паток», апубл. 1961). Нобелеўская прэмія 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́НКА Мікалай Аляксандравіч (13.12.1846, г. Палтава, Украіна — 7.7.1898),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1874; вольнаслухач). З 1876 чл. і адзін з кіраўнікоў Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Лепшым яго творам уласцівы дэмакратызм, імкненне перадаць сац. і этычныя ідэалы сваёй эпохі: «Качагар», «Зняволены» (абодва 1878), «Старое і маладое» (1881), «Курсістка» (1883). Духоўнае аблічча дзеячаў рус. культуры выявіў у партрэтах П.Стрэпетавай, Г.Успенскага (абодва 1884), М.Ге (1890) і інш. Пісаў жанравыя карціны («Усюды жыццё», 1888), пейзажы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў Андрэй Аляксандравіч (н. 2.1.1918, в. Сініцы, Зарайскі р-н Маскоўскай вобл.),
рускі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1977). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1941). Працаваў у маскоўскіх т-рах Сатыры (1944—51), імя Ярмолавай (1951—58), з 1958 гал. рэжысёр Маскоўскага драм.т-ра, з 1967 — т-ра імя У.Маякоўскага. Творчасці Ганчарова характэрныя яркая, энергічная рэжысура, імкненне да абвастрэння канфліктаў, выяўлення патаемных спружын драм. дзеяння: «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (1970), «Гутаркі з Сакратам» Э.Радзінскага (1975), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова (1979), «Захад сонца» І.Бабеля (1988) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1977, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС НИ́ЗА»,
рукапісны літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў 1911 у г. Капыль (Мінская вобл.) на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». Захаваліся № 1, 2, 3, 10. У іх супрацоўнічалі З.Жылуновіч (рэдактар першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А.Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Дз.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ. творы маюць гісторыка-пазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненненар. мас да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац.-эканам. і паліт. жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 1—3 выдаваўся літ. дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па ўрыўках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНО́ЎСКІ Цімафей Мікалаевіч (21.3.1813, г. Арол, Расія — 16.10.1855),
расійскі гісторык, адзін з лідэраў заходнікаў. Д-ргіст.н. (1849). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1835). Праф. гісторыі Маскоўскага ун-та (1839—55). Чытаў публічныя лекцыі па гісторыі зах.-еўрап. сярэдневякоўя, параўнальнай гісторыі Англіі, Францыі і інш. З 1847 кіраўнік гуртка маскоўскіх заходнікаў. Лічыў гал. рухавіком гіст. працэсу натуральныя фактары (геагр., этнагр., антрапал. і фізіял. ўмовы існавання чалавека), а яго асновай — імкненне ўсіх народаў да свабоды і гармоніі; падкрэсліваў агульнае ў гіст. развіцці Расіі і краін Зах. Еўропы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМАХА́ДЫ,
дынастыя берберскіх эміраў, якая правіла ў Марока і арабскай Іспаніі ў 1147—1269.
Засн. ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам, які змагаўся супраць рэліг. плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта (1128) яго пераемнік Абд аль-Мумін [1133—63] скінуў Альмаравідаў (1147), і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўн.-Зах. Афрыку. На працягу 12 ст. эміры з Альмахадаў заваявалі араб. Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканам. і культ. росквіту. Паражэнне ад хрысц. каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 Альмахады разгромлены Мерынідамі.