ПЕРАПЯЛІ́ЦА Канстанцін Іванавіч (н. 1.6.1938, с. Цішэнаўка Краснаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Украінскім драм. т-ры імя І.Франко ў Кіеве (1965). З 1966 у Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца характарных і камед. роляў. Створаныя ім вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, народнасцю: Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Цярэшка, Паляныца («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Старжыцкі («Хамуціус» паводле А.Куляшова), Фядос Сыч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Драздзюк («Наследнік» М.Матукоўскага), Франак («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Буслай, Люцень («Парог», «Купалле» А.Дударава), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Манахаў («Варвары» М.Горкага), Аптымістэнка («Лазня» У.Маякоўскага), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Косме («Дама-невідзімка» П.Кальдэрона), Гейгер («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧАНІ́НАВА Еўдакія Дзмітрыеўна (14.3.1870, Масква — 27.12.1963),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1943). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1891). З 1891 актрыса Малога т-ра ў Маскве. У характарных і камедыйных ролях дасягала непасрэднасці, эмац. насычанасці, лепшыя з якіх у п’есах класічнага рэпертуару, асабліва А.Астроўскага: Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепш»), Галчыха («Без віны вінаватыя»), Усціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім»), Анфуса і Мурзавецкая («Ваўкі і авечкі»), Турусіна і Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты») і інш. Сярод інш. роляў: Багаеўская («Варвары» М.Горкага), Крахоткіна («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.Дастаеўскага), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), міс Кроўлі («Кірмаш пыхлівасці» паводле У.Тэкерэя) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КСУСАЎ Барыс Васілевіч (24.7.1922, г. Варонеж, Расія — 31.8.1998),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варонежскім тэатр. вучылішчы (1939—41). З 1945 у розных драм. т-рах. У 1951—63, 1965—70 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Пошукі драматычнага ў чалавечым характары вызначыліся ў ролях Рабініна («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Сяргея («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Марэсьева («Сапраўдны чалавек» паводле Б.Палявога) і інш. У ролях класічнага рэпертуару арганічна спалучаў задуму аўтара з пачуццём псіхал. праўды, карыстаўся нязвыклымі галасавымі мадуляцыямі, камед. і драм. фарбамі: Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Штапноў («Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава-Южына), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ). З інш. роляў: Трэплеў («Чайка» А.Чэхава), Троцкі («Брэсцкі мір» К.Губарэвіча), Аляксей («У добры час!» В.Розава).
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў тэатр. тэхнікум пры Ленінградскім траме (1934). З 1931 працаваў (з перапынкам) у ленінградскіх т-рах імя Абкома ВЛКСМ, юнага гледача, Вял.драм., з 1948 у Расійскім т-ры драмы імя Пушкіна. Яго мастацтва адметнае майстэрствам сцэнічнага дыялогу, спалучэннем інтэлектуальнага і лірычнага пачатку. Сярод роляў: Старадум («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Глумаў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Ібсена), айцец Серафім («Усё застаецца людзям» С.Алёшына), Баляснікаў («Казкі старога Арбата» А.Арбузава) і інш. З 1949 здымаўся ў кіно: «Аляксандр Папоў» (1949), «Розныя лёсы» (1956), «Бацькі і дзеці» (1959), «Мёртвы сезон» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Бег» (1971), «Расія маладая» (тэлефільм, 1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Сяргей Пятровіч (14.12.1910, Баку — 27.1.1985),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў муз.-тэатр. студыю ў Харкаве (1930). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1934—37). З 1930 працаваў у т-рах Чарнігава, Кіева, Новакузнецка, з 1952 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў, мастацтва пераўвасаблення, тонкі гумар. Найб. значныя ролі ў Брэсцкім т-ры: Дзяржынскі, Траўбе («Брэсцкі мір», «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Дзед, Камендант, дзед Цыбулька («Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Галутвін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу). Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУПАКО́Ў Юрый Фёдаравіч (24.3.1934, с. Рубцава Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. —24.10.1999),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1980). З 1957 працаваў у т-рах Ліпецка, Севастопаля, з 1968 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Мастацтва С. вызначаецца глыбінёй пранікнення ў сутнасць вобраза, спалучэннем драм. і камед. пачатку, прастаты знешняга малюнка і псіхал. пераканальнасцю. Сярод роляў у рус. т-ры: Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В.Быкава), Іван Ільіч («Ноч анёла» А.Разанава), Іван Каламійцаў, Сацін («Апошнія», «На дне» М.Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У.Маякоўскага), маркіз дэ Шарон («Мальер» М.Булгакава), Васкоў («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Макдуф («Макбет» У.Шэкспіра), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Віктар Цімафеевіч (н. 13.1.1932, г. Арол, Расія),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). З 1956 працуе ў Бел. т-ры юнага гледача. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць адметная спалучэннем псіхал. аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі будуе на эмацыянальных кантрастах, тонка адчувае жанравыя асаблівасці твора. Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я.Купалы), Кароль, Самахвальскі («Цудоўная дудка», «Несцерка» В.Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І.Мележа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З.Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А.Астроўскага), Румін («Дачнікі» М.Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В.Розава), Пратэй, Мальволіо («Два веронцы», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Панталоне («Зялёная птушка» К.Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скарбаў» Р.Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э.Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А.Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГІНАЎ Анатоль Канстанцінавіч (н. 6.5.1920, г. Казань, Татарстан),
бел. акцёр. Засл. арт. Літвы (1955). Нар.арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю пры Троіцкім драм. т-ры Чэлябінскай вобл. (1938). З 1936 працаваў у тэатрах Літвы, Малдовы і інш. У 1959—89 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Для творчасці Л. характэрны багацце псіхал. фарбаў, шматграннасць у абмалёўцы вобразаў. Працаваў у розных сцэн. жанрах. Сярод роляў: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Тарасаў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Каравай і Пракусаў («Таблетку пад язык» і «Верачка» А.Макаёнка), Круціцкі («На ўсякага мудраца даволі прастаты» А.Астроўскага), Бяссеменаў («Мяшчане» М.Горкага), Роберт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), дон Хераніма («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Марозаў («Вернасць» В.Бергольц), Капітон Ягоравіч («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Навум Еўсцігнеевіч і Лысы («Характары» і «Энергічныя людзі» В.Шукшына), Сава Марозаў («Трэцяя варта» Г.Капралава і С.Туманава), Сталін («Дзеці Арбата» паводле А.Рыбакова) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДКІН Марк Ісаакавіч (13.9.1898, г. Клін Маскоўскай вобл. —25.9.1994),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў школу 2-й Студыі Маск. маст.т-ра (1920). З 1918 удзельнічаў у спектаклях гэтай Студыі і Маскоўскага Маст.т-ра. З 1924, у трупе Маск. маст.акад.т-ра (з 1989 Маск. маст.акад.т-ра імя А.Чэхава). Выконваў вострахарактарныя, сатыр. і камедыйныя ролі. Майстар пераўвасаблення. Стварыў шэраг драм. і глыбока псіхал. вобразаў. Сярод роляў: Дульчын, Круціцкі («Апошняя ахвяра», «На ўсялякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Шабельскі («Іванаў» Чэхава), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Шарвінскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Вронскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), князь Абрэзаў («Жывы труп» Л.Талстога), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФ (Staff) Леапольд (14.11.1878, г. Львоў, Украіна —31.5.1957),
польскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі ун-т (1901). У першым зб. «Сны пра магутнасць» (1901) працягваў сімвалісцкія пошукі «Маладой Польшчы», выступіў супраць дэкадансу. У зб-ках «Квітнеючая галінка» (1908), «Усмешкі імгненняў» (1910) і інш. цікавасць да культуры антычнасці і Адраджэння, апяванне вечных этычных і эстэт. каштоўнасцей; у зб. «Вясёлка са слёз і крыві» (1918) грамадз. лірыка. Лірычныя зб-кі «Высокія дрэвы» (1932), «Колер мёду» (1936), «Мёртвае надвор’е» (1946), «Вербалозы» (1954), «Дзевяць муз» (выд. 1958) адметныя пошукамі ўзвышанага ў паўсядзённасці, імкненнем да прастаты і гармоніі ў выяўленні агульначалавечых пачуццяў. Пераклаў некат. творы ант., ням. і франц. аўтараў. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі С.Дзяргай, М.Машара, А.Мінкін, М.Танк. Дзярж. прэмія Польшчы 1927, 1937, 1951, 1955.