ТУРЧАНІ́НАВА Еўдакія Дзмітрыеўна (14.3.1870, Масква — 27.12.1963),

расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1943). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1891). З 1891 актрыса Малога т-ра ў Маскве. У характарных і камедыйных ролях дасягала непасрэднасці, эмац. насычанасці, лепшыя з якіх у п’есах класічнага рэпертуару, асабліва А.​Астроўскага: Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепш»), Галчыха («Без віны вінаватыя»), Усціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім»), Анфуса і Мурзавецкая («Ваўкі і авечкі»), Турусіна і Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты») і інш. Сярод інш. роляў: Багаеўская («Варвары» М.​Горкага), Крахоткіна («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.​Дастаеўскага), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.​Шоу), міс Кроўлі («Кірмаш пыхлівасці» паводле У.​Тэкерэя) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.

Літ.:

Филиппов В. Е.​Д.​Турчанинова. М.; Л., 1948;

Е.​Д.​Турчанинова на сцене и в жизни. М., 1974.

т. 16, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)