прыродныя мінер. ўтварэнні для прамысл. здабычы танталу. Больш за 50 мінералаў маюць у сабе тантал; гал. з іх — танталіт, калумбіт-танталіт, ваджыніт, мікраліт, лапарыт, гатчаталіт і інш.танталаніабаты. Адрозніваюць руды ўласна танталавыя і комплексныя танталаніобіевыя, з якіх таксама здабываюць рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы. Паходжанне эндагеннае высокатэмпературнае. Гал.прамысл. тып радовішчаў — пегматытавы. Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Тайландзе, Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Нігерыі, Малайзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ТУМ (ад лац. fatum прадвызначэнне, лёс),
у старажытных рымлян паняцце, якое ўвасабляла волю багоў і неадольнасць лёсу. У рым. міфалогіі і рэлігіі яно адсутнічала, але было пашырана ў філасофіі. Паводле вучэння стоікаў, Ф. — разумная сіла, якая кіруе светам. Паходжанне тэрміна «Ф.» звязана з верай рымлян у падобных на мойраўгрэч. міфалогіі багоў і багінь — фатаў (афіц. культу не мелі), якія нібыта вызначалі лёс чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬКАЗІ́Н (ад грэч. chalkos медзь), медны блішчак,
мінерал класа сульфідаў, Cu2S. Змяшчае 79,8% медзі, прымесі жалеза, кобальту, нікелю, серабра (да 0,2%).
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі: вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях: рамбічнай і гексаганальнай. Утварае шчыльныя або зярністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры. чорны. Бляск металічны. Цв. 2.5—3. Шчыльн. 5,5—5,8 г/см³. Крохкі. Электраправодны. Паходжанне гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Руда на медзь (гл.Медныя руды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСНІ́НА,
вузкая глыбокая даліна са стромкімі схіламі, выпрацаваная ракой у цвёрдых карэнных горных пародах або лёсах. Акрамя эразійнага, могуць мець тэктанічнае ці карставае паходжанне. Трапляюцца пераважна ў гарах, маюць V-падобную форму, часам схілы навісаюць над дном; глыб. ад некалькіх дзесяткаў або сотняў метраў да 1 км і больш. Нярэдка выкарыстоўваюцца для буд-ваГЭС (напр., на р. Вахш у Таджыкістане).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́ЖСКАЕ МО́РА,
адна з былых назваў Балтыйскага мора. Паходжанне назвы звязана з дзейнасцю стараж. скандынаваў, гал. чынам продкаў шведаў, якія жылі на берагах Балтыкі і ў 9—11 ст. рабілі марскія паходы ва Усх. Еўропу (гл.Варагі). Згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», як «Бахр-Варанк» у працах араб. аўтараў Біруні (пач. 11 ст.), Шыразі (пач. 14 ст.), Хаджы-Хальфы (17 ст.). У рус. мове выкарыстоўвалася да 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНА́ЦЫЯ, каранаванне,
цырымонія ўрачыстага прыняцця хрысц. манархам (імператарам, каралём, вял. князем, герцагам і інш.) сімвалаў улады (карона, скіпетр і інш.) пры ўступленні на прастол, якая суправаджаецца царк. абрадамі і сімвалізуе «боскае» паходжаннеманарх. улады. Вяршыняй К. з’яўляецца ўскладанне вышэйшым царк. іерархам краіны кароны (адсюль назва) на галаву манарха. У ВКЛ і Польшчы адбывалася паводле звычаяў каталіцкіх краін. У Расіі абрад К. запазычаны з Візантыі, адбываўся ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ Ануфрый [1750 (?),
Навагрудчына — 1807 ?], бел. юрыст, асветнік. Скончыў Віленскі ун-т. У адзінай вядомай сваёй працы «Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека» (Вільня, 1806) выклаў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе, антрапалагічнага гуманізму. Чалавек для яго — вынік працяглай дзейнасці прыроды ў яе развіцці. Выступаў супраць ненавуковых, містычна-тэалагічных домыслаў пра паходжанне чалавека, аргументавана крытыкаваў зародкі расісцкіх канцэпцый.
Літ.:
Идеи материализма и диалектики в Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІГЕНІ́ЗМ (ад полі... +грэч. genos род, паходжанне),
антрапалагічная тэорыя, паводле якой розніца паміж расамі чалавека настолькі вялікая, што яны з’яўляюцца рознымі біял. відамі, якія ўзніклі незалежна адзін ад аднаго ў розных частках зямнога шара ад розных форм гамінідаў; процілегласць монагенізму. Негрунтоўнасць (памылковасць) П. даказана падабенствам рас сучаснага чалавецтва па комплексе важнейшых адзнак (будова рукі, ступні, галаўнога мозга, біяхім. паказчыкі і інш.) і неабмежаванымі магчымасцямі змешвання рас паміж сабой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАДЗІ́Т (ад грэч. skorodon часнок; ад часночнага паху, што ўзнікае пры ўдары па мінерале),
мінерал класа арсенатаў прыродных, гідрат арсеніду жалеза, Fe [As O4]∙2H2O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі, утварае зямлістыя масы, рэдка крышталі пірамідальныя, прызматычныя, таблітчастыя. Колер шаравата-зялёны, зеленавата-буры. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,3 г/см³. Крохкі. Паходжанне гіпергеннае. Трапляецца ў жалезных шапках, у зонах акіслення рудных радовішчаў, вакол некат. тэрмальных крыніц у Аўстраліі, Францыі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Намібіі, Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАНІНІ́Т,
мінерал класа аксідаў, аксід урану, UO2. Мае 86,86% урану, прымесі радыю, актынію, торыю, свінцу, гелію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, крыштал. і шчыльныя нацечныя агрэгаты (настуран, уранавая смолка), зямлістыя, парашкападобныя масы (уранавая чэрнь, уранавая вохра). Колер чорны. Бляск паўметал., смаляны. Цв. 6—7. Шчыльн. 8—10 г/см³. Радыеактыўны. Паходжанне пераважна пегматытавае, гідратэрмальнае. Руда на уран, радый і торый. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі.