ЦЯСНІ́НА,
вузкая глыбокая даліна са стромкімі схіламі, выпрацаваная ракой у цвёрдых карэнных горных пародах або лёсах. Акрамя эразійнага, могуць мець тэктанічнае ці карставае паходжанне. Трапляюцца пераважна ў гарах, маюць V-падобную форму, часам схілы навісаюць над дном;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)