медны блішчак, мінерал класа сульфідаў, Cu2S. Змяшчае 79,8% медзі, прымесі жалеза, кобальту, нікелю, серабра (да 0,2%).
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі: вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях: рамбічнай і гексаганальнай. Утварае шчыльныя або зярністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры. чорны. Бляск металічны. Цв. 2.5—3. Шчыльн. 5,5—5,8 г/см³. Крохкі. Электраправодны. Паходжанне гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Руда на медзь (гл.Медныя руды).