горад на У Кітая. Адм. ц. правінцыі Чжэнцзян. 1,1 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Усх.-Кітайскім м., у вусці р. Фучуньцзян і на Вялікім канале. Важны цэнтр тэкст. прам-сці; машынабудаванне, хім., гумавая, шкляная, цэментавая, джутавая, чаеапрацоўчая прам-сць. Вытв-сць вырабаў з бамбуку і шоўку на экспарт. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
Засн. ў 589. У 1129—1279 сталіца дынастыі Паўд. Сун і наз. Ліньянь. У часы манг. заваявання (13—14 ст.) разбураны; адбудаваны пасля 1356. У 1861—64 захоплены паўстанцамі-тайпінамі (гл.Тайпінскае паўстанне). У 1895 адкрыты для замежнага гандлю, у 1896 на яго тэр. з’явіліся сэтльменты Японіі і Вялікабрытаніі. У 1937 акупіраваны яп. войскамі. з 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызвалены Нар.-вызв. арміяй Кітая ў 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КА (Vaca) Альвара Нуньес Кавеса дэ (1490—1564),
іспанскі канкістадор. У 1528 высадзіўся з экспедыцыяй П.Нарваха на п-ве Фларыда ў Паўн. Амерыцы. Пасля гібелі экспедыцыі быў у палоне ў розных плямён індзейцаў, займаўся знахарствам. За 9 гадоў блуканняў першы з еўрапейцаў ажыццявіў падарожжа праз тэр. сучасных Луізіяны, Тэхаса да р. Рыо-Грандэ і паўн.ісп. фарпостаў каля Каліфарнійскага заліва. У 1537 праз Мексіку вярнуўся ў Іспанію. Быў прызначаны імператарам Карлам V губернатарам Рыо-дэ-Ла-Платы, у 1541 з флотам прыбыў на в-аў Санта-Катарына паблізу ўзбярэжжа Бразіліі і дайшоў праз невядомыя землі да Асунсьёна. Падымаўся па р. Парана да 18°паўд. ш., зрабіў няўдалую спробу дайсці да Андаў. У 1542 захоплены сапернікам-канкістадорам Д.М.Іралам і адпраўлены ў Іспанію. Пакінуў апісанне падарожжа па Паўн. Амерыцы (1555).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-ГАЛА́НДСКІЯ ВО́ЙНЫ 17 СТАГО́ДДЗЯ,
выкліканы гандлёва-эканамічным і каланіяльным саперніцтвам Англіі і Галандыі. Вяліся ў асн. на моры. Першая англа-галандская вайна (1652—54) пачалася з-за прыняцця англ. парламентам Навігацыйнага акта 1651, накіраванага супраць галандскага пасрэдніцкага гандлю. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1654 Галандыя прызнала Навігацыйны акт. Другая англа-галандская вайна (1665—67) аб’яўлена Галандыяй у адказ на захоп (1664) англічанамі галандскай калоніі ў Паўн. Амерыцы — Новага Амстэрдама. Паводле Брэдскага міру 1667 Новы Амстэрдам перайшоў да Англіі, апошняя вярнула Галандыі захоплены ў час вайны Сурынам. У трэцяй англа-галанскай вайне (1672—74) на баку Англіі выступіла Францыя. Перамога Галандыі над англа-франц. флотам пры Тэкселе (1673) і інш. абставіны прымусілі Англію выйсці з вайны. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1674 заставаўся правамоцны Брэдскі трактат 1667.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1763,
мірны дагавор паміж Вялікабрытаніяй і Партугаліяй з аднаго боку, Францыяй і Іспаніяй — з другога, які завяршыў удзел гэтых краін у Сямігадовай вайне 1756—63. Падпісаны 10 лют. ў Парыжы. Паводле дагавора ў Амерыцы да Вялікабрытаніі адыходзілі ад Францыі — Новая Францыя (Канада), в-аў Кап-Брэтон, усе землі на У ад р. Місісіпі (Усх. Луізіяна, за выключэннем Новага Арлеана), шэраг астравоў Карыбскага м.; у Афрыцы — б.ч. калоніі Сенегал; у Індыі — амаль усе франц. ўладанні. Францыя вяртала Вялікабрытаніі захоплены ў 1756 в-аў Менорка ў Міжземным м. Іспанія перадавала Вялікабрытаніі Фларыду ў Паўн. Амерыцы, за што атрымлівала ад Францыі Зах. Луізіяну. Франц. войскі пакідалі Гановер і (разам з ісп. войскамі) Партугалію. П.м.д. азначаў перамогу Вялікабрытаніі над Францыяй у барацьбе за калан. і гандл. першынство.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́СЫ,
група балцкіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага м. паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана. Упамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з 9 ст. З 10 ст. вялі барацьбу супраць прымусовай хрысціянізацыі. Да пач. 13 ст. складалі канфедэрацыю з 11 зямель. У 1230-я г. Тэўтонскі ордэн пачаў заваёўваць тэр. П., да 1283 іх землі былі захоплены і заселены ням. каланістамі; большасць насельніцтва знішчана, частка асімілявана. У 1270—80-я г. ўцалелая частка П. пасялілася каля Гродна і Слоніма. Узбр. барацьба П., у т. л.Мантаса паўстанне, адыгралі важную ролю ў зрыве крыжовых паходаў супраць славян і балтаў у 13 ст. У 1277 вял.кн.ВКЛТрайдзень з дапамогай П. адбіў аб’яднаны паход татар і ўладзіміра-валынскіх князёў. Паводле археал. звестак матэрыяльная культура П. і лета-літоўцаў мае агульныя рысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТРО́ЙТ (Detroit),
горад у ЗША на пагранічнай з Канадай р. Дэтройт, паміж азёрамі Гурон і Эры, у штаце Мічыган. 1012,1 тыс.ж., з прыгарадамі 4,67 млн.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з гал. партоў у сістэме Вялікіх азёр. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр ЗША. Найбуйнейшы ў краіне цэнтр аўтамаб. прам-сці (у Д. і яго прыгарадах знаходзяцца праўленні, н.-д. лабараторыі і гал. прадпрыемствы аўтамаб. манаполій «Джэнерал мотарс», «Форд мотар», «Крайслер»; трэць аўтамабіляў краіны збіраецца ў Д. і паблізу горада). З аўтабудаваннем звязаны інш. галіны прам-сці: чорная металургія, металаапр., прыладабуд. інстр., хім., гумаватэхн., шкляная, вытв-сць рознага прамысл. абсталявання. Развіты таксама суднабуд., нафтаперапр., харч.прам-сць. Вытв-сць аўтабранятанк. тэхнікі. 3 ун-ты.
Засн. ў 1701 французамі як крэпасць і форт. У 1760 захоплены англічанамі, з 1796 у складзе ЗША. З 1802 горад, у 1812 часова захоплены англічанамі. У 1837—47 сталіца штата Мічыган. Інтэнсіўны рост Д. пачаўся пасля 1830 у сувязі з буд-вам Эры-канала (1827), адкрыццём рэгулярнага суднаходства на Вялікіх азёрах. Адзін з цэнтраў абаліцыянізму. Значны прыток эмігрантаў з Еўропы. З канца 19 ст. развівалася аўтамаб.прам-сць (у 1903 засн. кампанія «Форд мотар», у 1925 — «Крайслер»), У 1960-я г. адбыліся расавыя хваляванні (у Д. пражывае больш як палова чорнага насельніцтва штата Мічыган), у выніку цэнтр горада быў значна знішчаны.
У горадзе пераважае шахматная планіроўка, ёсць рысы і радыяльна-кальцавога плана (магістраль Гранд-бульвар; радыяльныя вуліцы, якія сыходзяцца ў парку Гранд-сёркус). Асн. пабудовы: Ратуша (1871), Публічная б-ка (1921—23, арх. К.Гілберт), Ін-т мастацтваў (1922—27, арх. П.Крэт, фрэскі Д.Рыверы, 1932—33); небаскроб Пенабскатбілдынг (1928), прамысл. комплекс «Крайслер» (1938, арх. А.Кан), канферэнц-зала Уэйнскага ун-та (1957—59) і будынак кампаніі «Рэйналдс металс» (1959, арх. М.Ямасакі), «Рэнесанс-Цэнтр» (1977, арх. Дж.Портман). Музеі: Ін-т мастацтваў (багатыя зборы дэкар.-прыкладнога мастацтва), Грынфілд-вілідж (музей амер. побыту), гісторыі аўтамабіля (у Дырбарне — прыгарадзе д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУНІ́С,
горад, сталіца Туніса. Адм. ц.аднайм. вілаета. Каля 1 млн.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт (з аванпортам Хальк-эль-Уэд). Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, металаапр., тэкст., хім., цэм.; каляровая металургія. Маст. рамёствы. Ун-т.
Як ант. паселішча вядомы за некалькі стагоддзяў да н.э. У 7—2 ст. да н.э. пад уладай Карфагена, з 2 ст. да н.э. — Рыма. У 5 ст.н.э. заваяваны вандаламі, у 6 ст. — візантыйцамі, у 669 — арабамі (наз. Тунус) і ўваходзіў у склад араб. дзяржаў Паўн. Афрыкі. З 13 ст. сталіца ўсходнемагрыбскай дзяржавы Хафсідаў; буйны цэнтр рамесніцтва, гандлю і араб. навукі. У 1535 захоплены і разрабаваны іспанцамі. З 1574 пад уладай Асманскай імперыі, гал. горад яе туніскай правінцыі. Перасяленне ў пач. 17 ст. з Іспаніі маўраў садзейнічала далейшаму росквіту ў Т. гандлю і рамесніцтва. У 18 ст. Т. — рэзідэнцыя правіцеляў дынастыі Хусейнідаў. У 1881 захопленыфранц. войскамі, адм. цэнтр франц. пратэктарату Туніс (1883—1956). У 1942—43 акупіраваны італа-герм. войскамі. Пасля 2-й сусв. вайны цэнтр нац.-вызв. руху. З 1956 сталіца незалежнай дзяржавы Туніс.
Ад гар. сцен (9 ст., 13—14 ст.) захаваліся каменныя вароты Баб аль-Джадыд (1276), Баб аль-Менара (13 ст.), рэшткі сцен касбы (цытадэлі). У Старым горадзе (медына) знаходзяцца: мячэці Вялікая («Мячэць аліў», 732. перабудавана ў 9 ст.), аль-Ксар (каля 1106, мінарэт 1647), аль-Хаўа, ці Таўфік (13 ст.), аль-Халік (1375), Меласін (1435), Юсуф Дэя (1616, медрэсэ 1677); маўзалей-куба Бені Харасан (1093); рынкі 13 і 14 ст.; палацы 18—19 ст. Вакол сярэдневяковага горада кварталы пазнейшай забудовы: паштамт (1893, арх. А.Саладэн), дзелавыя будынкі, жылыя дамы. вілы; комплекс ун-та (арх. Б.Зерфюс. В.Гропіус), Нац.тэхн.ін-т (арх. В.Папоў, А.Мачалаў), атэль «Афрыка» (усе 1960-я г.; арх. А.Какуб., Ж.Кірыякапулос). Музеі: Нац. Бардо (Музей Алауі). ісламскага мастацтва; муніцыпальны т-р. Стары горад уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛО́ГА,
1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены раптоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам аблога прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А.Бактры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для аблогі ствараліся спец. Арміі: яп. аблогавая армія пад Порт-Артурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1-ю сусв. вайну (1914—18) пры А.Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля I-й сусв. вайны тэрмін «аблога» не выкарыстоўваецца.
2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.).
Да арт.Аблога. «Аблога Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579». З гравюры С.Пахалавіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЬБА́О (Bilbao),
горад на Пн Іспаніі. Адм. ц.аўт. вобласці Краіна Баскаў і прав. Біская. 369,8 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Порт на Біскайскім зал. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр. Чорная металургія (на базе блізкіх радовішчаў жал. руды і каменнага вугалю); маш.-буд. (суднабудаванне, вытв-сцьпрамысл. і чыг. абсталявання, эл.-тэхн.), хім., нафтаперапр., тэкст., шкларобчая, харч., папяровая, дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Музей прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі: Стары горад (засн. ў 14 ст.), гатычныя і рэнесансавыя цэрквы.
Засн. ў 1300. Да 16 ст. і з 2-й пал. 18 ст. значны порт, цэнтр гандлю і суднабудавання. У час карлісцкіх войнаў вытрымаў 3 асады. З канца 19 ст. цэнтр баскскага нац. руху. У 1936—37 сталіца аўт. раёна баскаў. У чэрв. 1937 захоплены франкістамі. З 1978 адм. ц.Баскаў Краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМРЫ́ТСАР,
горад на ПнЗ Індыі, штат Пенджаб, 709 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прамысл. і гандл.цэнтр.Тэкст., маш.-буд., хім.прам-сць. Вядомы рамёствамі: вытв-сць тканін, дываноў, вырабы з металу, косці, скуры.
Засн. ў канцы 16 ст. гуру Рам Дасам. Гал.рэліг. і культ. цэнтр сікхаў з ун-там Гуру Нанака. Тут знаходзіцца іх свяцілішча — «Залаты храм», дзе захоўваецца свяшчэнная кніга Адыгрантх. У 1-й пал. 19 ст. Амрытсар уваходзіў у склад дзяржавы Ранджыт Сінгха. У 1849 у выніку 2-й англа-сікхскай вайны захопленыангл. Ост-Індскай кампаніяй. У 1918—22 Амрытсар — адзін з цэнтраў нац.-вызв. барацьбы. 13.4.1919 англ. войскі расстралялі ў Амрытсары мітынг пратэсту супраць палітыкі калан. ўрада; у выніку т.зв. Амрытсарскай разні забіта і паранена больш за 1 тыс.чал. У 1947 Амрытсар значна разбураны ў час індуска-мусульманска-сікхскіх пагромаў.